Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.
Усебеларускі з’езд праводзіўся ў Менску з 3 снежня 1917 г. Але ў ноч з 17 на 18 снежня ад імя СНК Аблвыканкамзаха Ўсебеларускі з’езд быў распушчаны. Дэлегаты Ўсебеларускага з'езда паспелі абраць Прэзідыум, які 18 снежня 1917 г. на паседжанні ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі часткай дэлегатаў быў ператвораны ў Раду Ўсебеларускага з'езда – кіруючы цэнтр нацыянальнага руху ў Беларусі. Яе Прэзідыум быў ператвораны ў Выканаўчы камітэт (Выканкам) Рады Ўсебеларускага з'езда на чале са старшынём Язэпам Варонкам. Пасля пачатку наступу аўстра-германскіх войскаў 18 лютага 1918 г. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту ў ноч на 19 лютага эвакуіруецца ў Смаленск. У гэты момант, Выканкам Рады Ўсебеларускага з'езду бярэ на сябе кіруючыяфункцыі. 21 лютага 1918 г. Выканкам прымае першую Устаўную грамату, у якой аб'яўляе сябе часовым вышэйшым органам улады на Беларусі да моманта склікання Ўстаноўчага сходу. У Грамаце падкрэслівалася, што здзейсніць сваё права на самавызначэнне беларускі народ можа толькі шляхам склікання на дэмакратычных пачатках Усебеларускага Ўстаноўчага сходу. Да гэтага часу выканаўча-распарадчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят. Праца сакратарыята пачалася ў цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. 3 сакавіка 1918 г. РСФСР падпісвае ў Брэст-Літоўску мірную дамову з Германіяй. У адпаведнасці з ім Расія страчвала больш за адзін мільён квадратных кіламетраў тэрыторыі па мяжы: Дзвіна – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст-Літоўск. Вялікая частка тэрыторыі Беларусі (уся тэрыторыя на захад ад ракі Дняпро) заставалася за Германіяй. Інтарэсы беларусаў абодвума бакамі не былі прянытыя да ўвагі. Па Брэст-Літоўскай дамове Беларусь выступала не суб'ектам, а аб'ектам міжнародна-прававых адносін. У сувязі са склаўшайся пасля Брэст-Літоўскай дамовы сітуацыяй Выканкам Рады Ўсебеларускага з'езда 9 сакавіка 1918 г.выдаў другую Устаўную грамату, у якой абвяшчае стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) “ у рубяжох разсялення і лічбеннай перавагі беларускага народу”. Менск абвяшчаўся сталіцай БНР. Грамата пацвярджала дэмакратычныя правы і свабоды грамадзян Беларусі: 8-гадзінны рабочы дзень, свабода слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, веравызнання, недатыкальнасць асобы і жылля, раўнапраўе моў, роўныя правы ўсіх народаў Беларусі. Згодна з 7-м пунктам касавалася прыватная ўласнасць на зямлю, і яна перадавалася тым, хто на ёй працуе. У другой Устаўной грамаце таксама абвяшчаліся некаторыя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання, гаварылася аб формах уласнасці і інш. Аднак выразнай сацыяльна-палітычнай пазіцыі адносна дзяржаўнага ўладкавання Беларусі грамата не ўтрымлівала. Рашэнне ўсіх асноўных пытанняў перадавалася Ўстаноўчаму сойму Беларусі. Працягам працэсу нацыянальнага самавызначэння з'явілася прыняцце 25 сакавіка 1918 г трэцяй Устаўной граматы, якой абвяшчалася незалежнасць Беларусі. Трэцяй Устаўной граматай БНР аб'яўлялася незалежнай і вольнай дзяржавайу этнаграфічных межах той тэрыторыі, дзе пражывала большасць беларускага насельніцтва. У грамаце пералічваліся тэрыторыі, якія павінны былі ўвайсці ў склад БНР у адпаведнасці з прынцыпам перавагі беларускага насельніцтва (БНР аб'яўлялася ў складзе Магілёўскай, Менскай, а таксама беларускіх частак Гродзенскай, Віленскай, Віцебскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і сумежных губерняў – гэтая тэрыторыя адпавядала этнаграфічнай карце разсялення беларусаў, падрыхтаванай і выдадзенай у 1917 г. Я. Карскім). Пацвярджаліся ўсе правы і свабоды грамадзян, абвешчаныя другой Устаўной граматай. Па сутнасці, грамата пацвердзіла папярэднія дэкларацыі Рады БНР і абвясціла аб непашырэнні на Беларусь юрысдыкцыі Расіі. Такім чынам, усе тры Устаўныя граматы вызначалі асноўныя палажэнні аб грамадскім і дзяржаўным ладзе Беларусі. Беларусь аб'яўлялася дэмакратычнай, парламенцкай, прававой дзяржавай, у якой будуць гарантаваны правы ўсіх яе грамадзян і нацыянальных меншасцяў.
|