Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Арганiзацыя кiравання i формы зямельнай уласнасцi. ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3
Арганiзацыя кiравання першых беларускіх княстваў, асабліва Полацкага, мела свае асаблівасці, свае характэрныя рысы. 1. На Полаччыне, у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх княстваў, рана пачалі ўсталёўвацца свае дынастычныя лініі з нашчадкаў Рагвалодавічаў-Ізяславічаў. Ужо пасля смерці Усяслава, удзелы-воласці Полацкай зямлі атрымалі князёў, якія не пераходзілі з аднаго пасада на другі, а заставаліся княжыць пастаянна. Іх інтарэсы супадалі з інтарэсамі насельніцтва, што спрыяла лепшаму развіццю гэтых удзелаў, вяло да аўтаноміі ва ўнутраных справах. І толькі знешнюю палітыку яны вымушаны былі ўзгадняць са стольным Полацкам. Такой адноснай самастойнасцю княстваў (Менскага, Друцкага, Віцебскага, Ізяслаўскага і інш.) было прасякнута ўсе дзяржаўна-палітычнае жыцце на Беларусі з ХІІ ст. 2. Характэрнай рысай дзяржаўна-палітычнага ладу, асабліва на Полаччыне і Смаленшчыне, стала з’яўленне веча (сойм). Яно было першым крокам на шляху размежавання і падзелу ўлады паміж князем (выканаўчай) і веча (заканадаўчай). Узнікненне веча, гэтай старажытнай формы народаўладдзя, было абумоўлена развіццем феадальных адносін, хуткім ростам гарадоў, узмацненнем ролі гарадской знаці і актывізацыяй народных мас. Веча, агульны сход гараджан, не знішчала ўладу князя, а толькі яе абмяжоўвала, пакідала выканаўча – распарадчыя функцыі. 1. Прымаючы прысягу, князь абавязваўся ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць паводле мясцовых дзяржаўна-прававых звычаяў, не ўмешвацца ў царкоўныя справы, царкоўную маемасць, не пазбаўляць маемасці грамадзян. Усе ўмовы афармляліся ў дагаворы, які заключаўся князем з вярхамі пануючага класа. 2. Князь не меў права выдаваць новыя законы, чыніць правасуддзе мог толькі разам з радай. 3. Ажыццяўляў унутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам. 4. Мог заключаць мір, рабіць паходы на ворагаў. Улада князя не абмяжоўвалася толькі ў адным выпадку – у ролі ваеначальніка ен нес поўную адказнасць перад народам і веча за поспехі і пралікі ў ваенных дзеяннях. Да вышэйшых органаў улады адносілася княжацкая рада (савет), у якую уваходзілі найбольш уплывовыя ў дзяржаве людзі (феадалы і інш.) і асабліва службовыя асобы цэнтральнага кіравання – епіскап, пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, найбольш паважаныя ваяры княжацкай дружыны, гарадскія старасты. Кампетэнцыя рады фактычна злівалася з паўнамоцтвамі князя: усе пытанні, якія ен вырашаў, як правіла, абмяркоўваліся з радай. (Аб залежнасці Полацкага князя ад рады сведчыць ісландзкая “сага аб Эймундзе”. У ей гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд з дружынай прыйшоў да полацкага князя Брачыслава наймацца на службу, той адказаў: “Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу”. Пры адсутнасці князя ў дзяржаве, усе кіраўніцтва грамадствам было ў руках рады. Таксама рада рыхтавала пытанні для абмеркавання на веча. Рыхтуючы скліканні веча, рада мабілізоўвала залежных ад сябе людзей і патрабавала ад іх падтрымкі сваіх рашэнняў. Ролю заканадаўчай улады ў дзяржаве выконвала веча (сойм). На вечавы сход жыхароў збіраў звон, які вісеў на плошчы галоўнага горада княства. Права голасу на сходзе мелі толькі вольныя дарослыя людзі, незалежныя гаспадары, як мяшчане, так і вяскоўцы, прыехаўшыя па сваіх справах у горад. Адкрываў сход кароткай прамовай аб сутнасці справы, з-за якой скліканы сойм, - князь, ураднік, ці проста старэйшы, найбольш паважаны чалавек. Затым ішло абмеркаванне. Рашэнні прымаліся гулам адабрэння (галасоў не лічылі). Нязгоднай меньшасці затыкалі рот, часта справа даходзіла да бойкі. З усіх удзельных княстваў старэйшым было веча ў Полацку. Тут яно існавала з незапамятных часоў і вяло сваю ўстаноўча-заканадаўчую працу аж да 1498 г., калі Полацк атрымаў Магдэбургскае права.У самыя адказныя моманты жыцця Полаччыны веча-сойм выступала як рашучая сіла.
|