Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi БеларусьСтр 1 из 2Следующая ⇒
НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЯ УСТАНОВА «НАЦЫЯНАЛЬНЫ IНСТЫТУТ АДУКАЦЫI» МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ «Мастацкая апрацоўка саломкi» Праграма факультатыўных заняткаў для 5-х классаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з рускай і беларускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання
Мiнск 2006 Аўтар-складальнiк Курапаткiна Iрына Васiльеўна, бакалаўр педагагiчных навук, аспiрант НIА, настаўнiк выяўленчага мастацтва i мастацкай працы СШ № 121 з агульнаэстэтычным ухiлам г. Мiинска Агульная тлумачальная запіска Змяненне парадыгмы адукацыйнай сiстэмы i рэформа агульнай сярэдняй адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, вызначылi накiрункi для фармiравання культуратворчай асобы дзiцяцi, яе творчай iндывiдуальнасцi, актывiзацыi духоўнага потэнцыялу, фармiраванне культуры асобы праз зварот да духоўных каштоўнасцей мастацкай культуры. Мастацтва ўвогуле i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, у прыватнасці, валодаюць вялiкiм педагагiчным патэнцыялам гуманiтарнага i маральнага пераўтварэння асобы. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - ядро культуры, свет духоўных и матэрыяльных каштоўнасцей, асобая сфера мастацкай дзейнасцi чалавека. Галоўная функцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як віду – пераўтварэнне рэчаiснасцi, фармiраванне рэчавага свету, акаляючага чалавека асяроддзя, у якiм мастацкае суадносiцца з бытавым, а рэчы маюць як каштоўныя якасцi, якiя злучаны з прыгожым, так i эстэтычныя, злучаныя з практычна необходным. На сучасным этапе развiцця грамадства ўзнiкла вострая неабходнасць звароту да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як цэласнай сiстэмы, якая ахоплiвае шырокi спектр рэчаў i галін жыцця чалавека, актывiзуе культуратворчую дзейнасць асобы ў адзiнстве з фармiраваннем духоўна-маральных якасцей і каштоўнасных арыентацый. Адным з адметных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з’яўляецца мастацкая апрацоўка саломкі, якая ўключае аплікацыю з адвольных крывалінейных матываў, геаметрычную аплікацыю і саломапляценне. Мастацкая апрацоўка саломкі разглядаецца як своеасаблiвы транслятар, якi перадае iнфармацыю з дапамогай мовы мастацтва i мастацкiх вобразаў i звязаны з аднаго боку, з традыцыямi народной i сусветнай культуры, а з другога – з мастацкiмi тэндэнцыямi. Праз засваенне твораў, выкананых у тэхніцы мастацкай апрацоўкі саломкі ў культурна-адукацыйнай прасторы, адбываецца інкультурацыя і сацыялізацыя асобы, развіццё і выхаванне яе эмацыянальнай сферы ўключэнне ў культуратворчы працэс. Мастацкая апрацоўка саломкі адзін з даступных сродкаў далучэння асобы дзіцяці да культурных каштоўнасцей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі ў адукацыі, педагагічны патэнцыял якога неабходна выкарыстоўваць ў мастацка-адукацыйных працэсах. Мэта праграмы - фармiраванне культуратворчай асобы вучняў, іх творчай iндывiдуальнасцi, актывiзацыя духоўнага потэнцыялу, стымуляванне здольнасцей для актыўнага ўдзелу ў працэсах, характэрных для сучаснага грамадства. Праграма побудавана з улiкам наступных прынцыпаў: Культураарыентаваны – паслядоўнае далучэнне вучняў да свету культуры, духоўнае ўзбагачэнне ў працэсе свядомага ўспрымання культурнай спадчыны народа; Культуратворчы – авалоданне культуратворчым вопытам дзейнасці, якая накіравана на трансфармацыю рэчаіснасці ў межах каштоўнасцей свайго народа і яе гуманістычную накіраванасць; Iнтэграцыi, якi прадугледжвае разгляд мастацкiх и жыццевых з`яў з розных кропак гледжання на прыкладзе розных тэхнiк апрацоўкi саломкi. Задачы праграмы: - засваенне і спасціжэнне культурнага вопыту беларускіх майстроў, далучэнне да вытокаў духоўнасці праз вобразную сістэму твораў ДПМ (геаметрычная аплікацыя саломкай, аплікацыя з крывалінейных матываў, саломапляценне); - увядзенне ў свет каштоўнасцей свайго народа, знаемства з нацыянальнымі і рэгіянальнымі культурнымі традыцыямі, станаўленне нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі вучняў, разуменне сябе і сваей дзейнасці ў гісторыка-культурным працэсе; - духоўнае ўзбагачэнне ў працэсе свядомага ўспрыманя мастацкай спадчыны, авалоданне культуратворчым вопытам трансфармацыі жыццевых назіранняў ў мастацкія вобразы. - развіцце культуратворчага патэнцыялу школьнікаў як спосабу іх самарэалізацыі. Праграма прадугледжвае паслядоўнае развіццё ведаў і ўменняў, атрыманых школьнікамі ў працэсе навучання. Асноўны змест праграмы складаюць практычныя работы (яны займаюць прыкладна 90% вучэбнага часу), астатні час прызначаны на вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу (звесткі аб матэрыялах, інструментах, прыстасаваннях, тэхналогіі вырабу і інш.). Авалоданне ведамі, а таксама фарміраванне ўменняў і навыкаў здзяйсняецца пераважна ў працэсе практычнай дзейнасці школьнікаў. Дадзеная праграма ў асноўным разлічана на вывучэнне ў аб’ёме 1 гадзіна ў тыдзень на працягу ўсяго года. Праграма групавых прадугледжвае спалучэнне тэарэтычных і практычных заняткаў. Тэарэтычныя заняткі (успрыманне мастацкай спадчыны ДПМ) ў праграме ўяўляе адносна самастойную сістэму вучэбных заняткаў. Іх мэта - сістэматычнае ўключэнне асобы дзіцяці ў свет мастацкай культуры, вобразаў, засваенне і спасціжэнне культурнага вопыту майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў цэлым, і мастацкай апрацоўкі саломкі ў прыватнасці, далучэнне да яго вытокаў, уводзіны ў свет каштоўнасцей свайго народа. Уключэнне дзіцяці ў свет мастацтва аказвае вялікі ўплыў на яго развіццё, станаўленне самасвядомасці, пачуццяў, духоўнасці, дапамагае глыбей пазнаць рэчаіснасць, садзейнічае пашырэнню кругагляду, станаўленню нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі. Успрыманне твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрабуе ад асобы вучня пэўных навыкаў: успрымаць твор свядома, умець ставіць пытанні і адказваць на іх, ведаць асноўныя сродкі выразнасці, разумець асаблівасці розных тэхнік работы з саломкай. Фарміраванне гэтых навыкаў адбываецца ў адпаведнасці з індывідуальнымі, ўзроставымі асаблівасцямі вучняў У працэсе успрымання мастацтва вырашаюцца наступныя задачы: - вывучэнне і спасціжэнне творчай спадчыны свайго народа, развіццё асноў культуры ўспрымання твораў ДПМ; - фарміраванне эстэтычнай і духоўнай культуры асобы вучня, здольнай выразіць свае адносіны да твора; - фарміраванне ўмення адрозніваць мастацкія сродкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і іх ролю ў стварэнні мастацкага вобраза; - фарміраванне тэарэтычных і практычных ведаў аб ДПМ. Практычная дзейнасць ў праграме займае прыкладна 90% вучэбнага часу. Яе мэта – развіцце культуратворчага патэнцыялу школьнікаў як спосабу самарэалізацыі, фарміраванне эстэтычнага густу, раскрыццё гуманістычнай накіраванасці асобы, актыўная пазіцыя дзіцяці ў мастацкім асваенні рэчаіснасці. Практычныя заняткі ўключаюць наступныя віды практычнай дзейнасці: маляванне – стварэнне стылізаваных выяў, арнаментальных матываў, эскізаў пано ў розных тэхніках апрацоўкі саломкі, уменне ствараць мастацкія вобразы. канструяванне – стварэнне умоўна-пласкасных прадметаў, аб’ектаў, матываў, сюжэтаў, паўаб’емных арнаментальных кампазіцый; сюжэтна-тэматычных кампазіцый у тэхніцы аплікацыі з адвольных крывалінейных матываў; аб’ёмных мастацкіх вобразаў ў тэхніцы саломапляцення. аздабленне – дэкарыраванне розных аб’ектаў працы плоскімі, рэльефнымі і аб’ёмнымі элементамі рэалістычнага, дэкаратыўнага і інш. характару. Прыкладны тэматычны план
1. Вытокi i традыцыi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусi. Аплiкацыя з адвольных, крывалiнейных матываў, геаметрычная аплiкацыя адрозненнi i асаблiвасцi выканання. Багацце i разнастайнсць беларускага народнага дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва, яго асноўныя формы i арнаментальныя матывы, адметныя рысы. Гiсторыя ўзнікнення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусi. Узнiкненне новых арнаментальных матываў – складаных геаметрычных кампазiцый, рэалiстычных раслiнных i зааморфных матываў. Аплiкацыя (ад лац. слова прыкладванне – маст. твор, выкананы шляхам наклейвання паперы, тканiны, саломы i др. матэрыялаў да асновы з аднароднага цi iнш. матэрыялаў). Тэхнiка аплiкацыi з саломы дазваляе выкарыстоўваць самыя разнастайныя вiды арнамента - геаметрычны, раслiнны, антрапаморфны, архiтэктурны, зааморфны, сюжэтна – выяўленчы. Усе разнавіднасці аплікацьі саломкай можна падзяліць на 2 асноўныя віды: 1 від аплікацыя з геаметрычных элементаў (часам называецца інкрустацыяй), якой аздабляюць драўляныя вырабы. 2 від аплікацыя пераважна расліннага характару, для вырабу дываноў, пано на тканіне ці кардоне. Тэхналогія аплікацыі з адвольных, крывалінейных матываў i геаметрычнай аплікацыі саломкай. 2. Дэкаратыўная перапрацоўка прыродных форм. (стылізацыя). Раслiнны, зааморфны, антрапаморфны, архiтэктурны матывы у аплiкацыi з адвольных, крывалiнейных матываў. Гiсторыя ўзнiкнення беларускага арнамента. Значэнне вуснай народнай творчасцi пры яго распрацоўцы, традыцыйнае выкарыстанне арнаментальных матываў у розных вiдах ДПМ. Вiды арнамента, правилы пабудовы, кампазiцыi. Сувязь і суадносiны зместу, формы арнамента з прызначэннем рэчы. Асаблiвасцi мастацкай перапрацоўкi прыродных форм (стылiзацыi), асаблiвасцi пабудовы геаметрычнага, раслiннага, зааморфнага, антрапаморфнага i архiтэктурнага арнаментаў. Выкарыстанне вiдаў арнамента пры выкананнi твораў мастацтва ў розных тэхнiках апрацоўкi саломкi.
3. Кампазiцыя, арнамент у аплiкацыi з адвольных, крывалiнейных матываў. Колер i яго роля ў аплiкацыi. Этапы пабудовы кампазiцыi: (выбар тэмы ў адпаведнасці з прызначэннем прадмета, выканане шэрагу чорна – белых ці каляровых эскізаў, прамалёўка дэталяў кампазіцыі). Знаёмства з паняццем “арнамент” і яго асноўным прызначэннем. Віды арнаментаў, правілы састаўлення. Апрацоўка саломкі: спосабы адбельвання, фарбавання, таніравання. 4.Праца над форэскiзам арнаментальнай кампазiцыi ў паласе, крузе, квадраце (на выбар). Выкананне эскiза ў колеры. Практычны занятак. Абагульненне i сiстэматызацыя ведаў, уменняў, атрыманых на папярэднiх занятках. Выдзяленне асобных груп узораў і іх аб’яднанне ў адзінае цэлае, пазбяганне фрагментарных вырашэнняў. Закончанасць, замкнёнасць узора ў выбранай плоскасці; цэласнасць успрымання вырабу. Стварэнне арнаментальнай кампазіцыі ў паласе, крузе, квадраце (на выбар).
5. Тэхналогiя нарыхтоўкi, апрацоўкi i падрыхтоўкi саломкi да працы. Матэрыялы, iнструменты i прыстасаваннi. Нарыхтоўка, апрацоўка, падрыхтоўка саломы для работы. Тэхналогія геаметрычнай аплікацыі, спосаб насцілу, квадратная, рамбічная, трохкутная сетка. Тэхналогія аплікацыі з крывалінейных матываў, разметка, наклейванне дэталяў, падрыхтоўка асновы для аплікацыі. Асноўныя iнструменты для работы: нож – разак (касячок), заточаны пад вуглом у 45, звычайны сцiзорык, лязо якога не павiнна мець шчарбiн, дэталi ўзору выразаюцца пры дапамозе прабойнiкау цi паўкруглых стамесак, патрэбны таксама манiкюрныя нажнiцы, пэндзлiк для лаку i клею, лiнейка, вугольнiк, алоўкi, капiрка.
6. Выкананне закладкi, паштоўкi. Разметка, падрыхтоўка саломкі да працы (таніраванне, фарбаванне, адбельванне), наклейванне асноўных элементаў з саломкі. Спецыфiка работы ў тэхнiцы аплiкацыi саломкай з адвольных крывалiнейных матываў. Пазбяганне заклейвання саломкай усёй плошчы малюнка, залiшне не ўскладняць кампазiцыю мелкай дэталiроўкай. Паслядоўнасць выканання аплiкацыi саломкай (разметка, перавод эскiза на фон (пры дапамозе капiркi, пры дапамозе трафарэта, ад рукi, альбо пры дапамозе тэхнiчных сродкаў); апрацоўка i падрыхтоўка саломы; наклейванне саламяных стужак; стварэнне насцiлу, выразанне дэталяў, наклейванне дэталяў на аснову; аздабленне работы).
7. Тэматычная кампазiцыя ў аплiкацыi з адвольных, крывалiнейных матываў і асаблiвасцi яе ўвасаблення. Вiды кампазiцыi: (прадметная, сюжэтная, арнаментальная). Законы і заканамернасці пабудовы тэматычнай кампазіцыі. Эскіз, схема пабудовы, лінейны варыянт, этапы яго стварэння, дэталіроўка. Патрабаванні да аплікацыі: падбор саломы па колеру, насціл, напрамак саломы, наклейванне на аснову, акуратнасць.
8-11. Стварэнне тэматычнай кампазіцыі да дэкаратыўнага пано (20хЗ0 см). Практычныя заняткi. Выкананне схемы пабудовы кампазіцыі. Праца над форэскiзам кампазiцыi, дэталiзацыя. Выкананне лiнейнага варыянта, колеравае вырашэнне кампазiцыi. Падрыхтоўка асновы, саломкі (адбельванне, таніраванне, фарбаванне). Разметка. Набор асноўных i дадатковых элементаў кампазiцыi.
12. Тэндэнцыi развiцця сучаснага народнага мастацтва Беларусi. Рэгiянальныя асаблiвасцi вырабаў з саломкі. Функцыi народнага мастацтва: практычная i дэкаратыўная. Развiцце сучасных мастацкiх промыслаў. Вызначэнне рэгiянальных асаблівасцяў вырабаў з саломкі на прыкладзе дываноў, зробленых у тэхніцы аплікацыі саломкай на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе.
13-15. Стварэнне эскіза арнаментальнай кампазiцыi дэкаратыўнай дошкi ў тэхнiцы геаметрычнай аплiкацыі. Практычныя заняткi. Стварэнне эскіза арнаментальнай кампазіцыі дэкаратыўнай дошкі ў тэхніцы геаметрычнай аплікацыі. Падрыхтоўка саломкi да працы (адбельванне, танiраванне, фарбаванне). Наклейванне асноўных i дадатковых элементаў з саломкi. Разметка. Набор асноўных i дадатковых элементаў кампазiцыi. 16. Шэдэўры народнага саломапляцення, вытокі i традыцыi. Знаемства з гiсторыяй развiцця i станаўлення беларускага саломапляцення. Выкарыстанне матэрыялаў i прыстасаванняў, неабходных для працы: сцiзорык, нажнiцы, нiткi. Спосабы нарыхтоўкi cаломкi, падрыхтоўка да працы, апрацоўка (выкарыстанне колера). Вiды пляцення: плоскiя, аб`ёмныя, вiтыя, прасторавыя.
17. Саламяныя павукі. Спосабы і прыемы пляцення. Знаемства з павукамi, iх разнавiднасцямi, функцыямi (аздабленне жылля, абарона ад нячыстай сiлы), канструкцыямi. Выкарыстанне тэхналагiчных карт для стварэння твора.
|