Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Янка Купала






Найбольш ранні з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па-беларуску, - " Мая доля", датаваны 15 ліпеня 1904 г., перадае псіхалагічнае самаадчуванне чалавека з народа, яго прыгнечанасць і зададзенасць жыццёвага шляху. 15 мая 1905 г. у мінскай газеце " Северо-Западный край" быў надрукаваны верш " Мужык" - першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове У ім закрануты тэмы чалавечай годнасці і самасцвярджэння працоўнага селяніна.

 

11 мая 1907 г. у газеце " Наша ніва" змешчаны верш " Касцу", які стаў першым выступленнем Купалы ў беларускамоўным друку. Пасля гэтага Купала ў " Нашай ніве" друкаваўся рэгулярна. Асноўныя тэмы тагачасных вершаў - бяспраўнае становішча селяніна, прыгажосць роднай зямлі. Купала - паэт-рамантык. Разам з тым ён аддаў пэўную даніну ідэям рэвалюцыйнага абнаўлення рэчаіснасці, звязваючы ідэалы нацыянальнага адраджэння з радыкальна-рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі.

У гэтыя гады створаны паэмы " Зімою", " Нікому", " Калека", " Адплата кахання", заснаваныя на рэальных фактах з жыцця беларускіх сялян, якія засведчылі схільнасць іх аўтара да рамантычна яркіх, выключных герояў і сітуацый, а таксама драматычная паэма " Адвечная песня" - апафеоз мужычаму імкненню да шчасця.

 

У пачатку 1908 г. у Санкт-Пецярбургу ў беларускім выдавецтве " Загляне сонца і ў наша аконца" выйшаў першы зборнік Я. Купалы - " Жалейка", дзе былі надрукаваны вершы 1905-1907 гг. і паэма " Адплата кахання". "

 

У 1908-1909 гг. Янка Купала жыў у Вільні, працаваў у рэдакцыі газеты " Наша ніва" і адначасова бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы. У гэты час ім напісаны паэмы " У Піліпаўку" і " За што? ", сюжэты якіх - трагічныя здарэнні з жыцця беларускіх сялян. У канцы 1908 г. адбылося асабістае знаёмства Янкі Купалы і Б. Эпімах-Шыпілы

З кастрычніка 1913 да жніўня 1915 г. Я. Купала зноў у Вільні, працуе ў " Беларускім выдавецкім таварыстве", у газеце " Наша ніва". Як рэдактар гэтага выдання падвяргаўся судоваму пераследаванню царскіх уладаў.

 

У 1919-1920 гг. шмат выступаў як публіцыст. У артыкулах гэтага перыяду (" Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год" і інш.) выкладаў свае погляды наконт шляхоў беларускага народа да нацыянальнага самавызначэння, прапаведаваў ідэал нацыянальнай рэвалюцыі, якая дазволіла б кожнаму народу стаць гаспадаром свайго лёсу, і супрацьпастаўляў яе рэвалюцыі сацыяльнай. Погляды Купалы вызначаліся дэмакратызмам, адмаўленнем насілля, сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. У той час Купала напісаў шэраг вершаў, пераклаў на беларускую мову " Слова аб палку Ігаравым", пралетарскі гімн " Інтэрнацыянал".

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал