Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Якуб Колас






Складаў вершы і байкі па-руску. Займаўся зборам беларускага этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу.

З пачаткам працоўнай ў 1900-я гады жанравы дыяпазон К. Міцкевіча пашыраецца, таксама яны ўжо болей дасканалыя, на гэты ж час прыпадае першая публікацыя. Дэбютаў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1.9.1906 года, тут упершыню К. Міцкевіч скарыстаў псеўданім Якуб Колас. У «Нашай долі» за 15.9.1906 года пад псеўданімам Дзядзька Карусь надрукавана апавяданне К. Міцкевіча «Слабода» пра самавольства царскай паліцыі — дэбют прозы пісьменніка. Тым жа часам К. Міцкевіч актыўны аўтар газеты «Наша ніва». У творчасці К. Міцкевіча гэтага перыяду з'явіліся новыя формы, болей высокі ўзровень літаратурнай працы, ён піша алегарычныя апавяданні «Казкі жыцця», дзе філасофскі асэнсоўвае рэчаіснасць. Пісаў Я. Колас вершы і ў зняволенні ў Мінскім астрогу, якія ўдавалася перапраўляць на волю.

У 1910-я гады звяртаецца да буйных форм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, у гэтыя гады пачынаецца праца над ліра-эпічнымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Творы гэтага перыяду — вершы і апавяданні, публікаваліся ў «Нашай ніве». Першая кніга Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», праца над якою пачата зімою 1906—1907 года, выйшла у Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1909 годзе. Першы зборнік вершаў «Песні жальбы», напісаны ў 1906—1909 гадах, выйшаў у Вільні ў 1910 годзе. У гэты час ранняя творчасць Я. Коласа атрымала высокую ацэнку ад Максіма Горкага.

У паэтычных творах перыяду 1-й сусветнай вайны, Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый гучаць антываенныя матывы, занепакоенасць лёсам Беларусі ў новых гістарычных умовах, заклік да працы на карысць радзімы. Гэтыя творы ўвайшлі ў зборнік «Водгулле» (Мінску, 1922). Я. Колас працуе над раней пачатымі паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Пісаў і паасобныя драматургічныя творы, у т.л. п'есы «Антось Лата», «На дарозе жыцця» (абедзве 1917). У гэты ж час напісана большасць апавяданняў са зборніка «Казкі жыцця» (Коўна, 1921). У 1923 годзе асобным выданнем выйшла ўрэшце скончаная паэма «Новая зямля», а ў 1925 годзе 3-я рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка».

Таксама ў 1920-я-1930-я гады Я. Колас актыўна займаўся перакладамі з польскай, рускай і ўкраінскай моў («Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, Р. Тагора і інш.).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў шэрагу паэтычных і публіцыстычных твораў услаўляў патрыятызм і гераізм, выкрываў сутнасць нацызму. У гэты перыяд выйшлі зборнікі паэзіі «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (1942), «Адплата» (1943—1944) і інш.

У паваенны перыяд творчасць Я. Колас спалучаў з напружанай грамадскай працай. У 1954 годзе ён скончыў аповесць «На ростанях» на аснове падзей 1906—1911 гадоў, якая стала 3-й, апошняй (разам з «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»), часткай аднайменнай трылогіі — аднаго з першых беларускіх раманаў.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал