Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асноўныя пытанні






1. Навуковыя падыходы да пабудовы мадэлі чытацкай дезйнасці ічытацкага развіцця

2. Тыпалогія чытачоў як псіхалагічная праблема. Канцэпцыі С.А Трубнікава, Л.І.Бяляевай, Л.Н.Засорынай, Б.Г Умнова.

3. Мадэлі чытацкай дзейнасці В.А.Барадзіной: агульная і структурна-функцыянальная.

4. Акмеалагічная канцэпцыя чытацкага развіцця. Прынцыпы акмеалогіі чытання.

5. Акмеалогія чытання і сучасныя праблемы падтрымкі чытання.

Пытанне аб структурных і змястоўных кампанентах чытацкага развіцця мае міждысцыплінарны характар. Прадстаўнікі розных накірункаў бібліяпсіхалогіі дэманструюць самыя разнастайныя падыходы да вырашэння задачы пабудовы мадэляў чытацкага развіцця. У апошняй трэці ХХ стагоддзя навукоўцы імкнуліся стварыць універсальную класіфікацыю чытачоў на падставе ўзроўняў чытацкага равіцця.

Так, С.А. Трубнікаў прапанаваў катэгорыю «культура чытання» у якасці крытэрыя агульнай тыпалогіі чытачоў. Уаснову структуры «культура чытання» пакладзена трыяда: выбар, успрыманне, засваенне і выкарыстанне [9].

1. Культура выбара літаратуры:

· Шырыня выбара (вузкіі шырокі, аднабаковыі разнабаковы, альбоадносна разнабаковы);

· Мэтанакіраванасць (вызначаны, мэтанакіраваны выбар і нявызначаны, хаатычны, аморфны);

· Самастойнасць (самастойны і несамастойны, актыўны і пасіўны, матывіраваны патрэбнасцямііінтарэсаміальбо прэстыжнымімеркаваннямі, унутраныміальбознешнімі фактарамі);

· Структура ўстановак і матываў выбару (складаная і простая, багатая і бедная, унутранасупярэчлівая, эклектычная, парадаксальная, гар­манічная);

· Здольнасць да самарэгуляцыі (наяўнасцьальбоадсутнасцьунутранай карэктыроўкі выбару, здольнасцяўдавыпраўлення яўных памылаку выбары, да пераадолення прадузятасціўстановак).

2. Культура ўспрымання літаратуры:

· Цэласнасць (адзінства рацыянальнага і эмациыйнага кампанентаў ва ўспрыманні, інтуітыўнага і дыскурсіўнага спасціжэння зместу і формы, адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага, аналізу і сінтэзу; успрыманне можа быць фрагментарным, рассудачным, суб’ектыўным, адры­вачным і г.д.);

· Гнуткасць успрымання, яго адпаведнасць аб’ектыўным якасцям твораў друку;

· Актыўнасць у асэнсаванні і адэкватнасць у разуменні ідэй і абагульненняў.

3. Культура засваення івыкарыстанняўспрынятай інфармацыі:

· Ацэнкі і меркаванні аб прачытаным (самастойныя і несамастойныя, аргументаваныя і неаргументаваныя, глыбокія і павярхоўныя, правільныя і памылковыя і т.п.);

· Перачытванне, звяртанне да іншых кніг таго ж жанру і тэмы;

· Разнастайныя формы зносін па тэме ііншыя формы дзейнасці чытача.

На аснове ступені сфарміраванасці кожнага з бакоў і іх адпаведнага спалучэння аўтар прапануе шэсць тыпаў чытачоў.

1. Чытачы, у якіх не развіты ўсе трыасноўныябакі культу­ры чытання.

2. Чытачы з вызначанай і аднабаковай накіраванасцю выбара літаратуры і неразвітымі альбо слаба развітымі астатнімі бакамі культуры чытання.

3. Чытачы з вызначанасцю і адноснай аднабаковасцю выбару літаратуры і прыкметна развітымі іншымі бакамі культуры чытання.

4. Чытачыз разнабаковым, але несамастойным выбарам кніг іадносна неразвітымііншымі бакамі культуры чытання.

5.Чытачыз негарманічна развітымібакамі культуры чытан­ня.

6. Чытачызадносна гарманічным развіццём асноўных бакоў культуры чытання.

Заслугай аўтара можна лічыць тое, што ён прапанаваў дастаткова дэталізаваны набор характарыстык кожнай са складаючых частак культуры чытання. Але тыпы чытачоў выдзелены недастаткова дакладна, і ў рэальных умовах абслугоўвання карыстальнікаў іх немагчыма выявіць без дадатковага даследавання, чым ні адзін бібліятэкар-практык без прымусу займацца не будзе.

Л.І. Бяляева акцентуе ўвагу на тым, што чытацкая дзей­насць не зводзіцца да актуальнага працесу чытання і ўспрымання, а ўключае этапы (фазы), якія папярэднічаюць чытанню і ідуць за ім. Зыходзячы з таго, у структуру папярэдняга этапа ўключаны патрэбнасці, матывы, інтарэсы, устаноўкі, стымулятары; уструктуру постфазы – крытэрыі ацэнкі, уздзеянне твору. Л.І. Бяляева будуе псіхалагічную структуру чытацкай дзейнасці, дэталёва апісваючы ўваходзячыя ў яе псіхалагічныя кампаненты, у дачыненні да тыпалогіі чытачоў мастацкай літара­туры. У выніку прапанавана пяць чытацкіх тыпаў па спосабу ўспрымання на аснове спалучэння псіхалагічных уласцівасцяў:

• аптымальнае эстэтычнае,

• «слоя фактаў»,

• рассудачнае, «пазнавальнае»,

• эмацыйнае на аснове суб’ектыўных асацыацый,

• павярхоўнае [1].

Яна адзначае заканамер­ныя сувязі паміж папярэдняй фазай і постфазай чытання і іх уплыў на процэс успрымання.

Канцэпцыі С.А. Трубнікава і Л.І. Бяляевай часткова супадаюць, дапаўняючы адна адну, але з пункту гледжання цэласнага разумення катэгорыі «чытацкае развіццё» абодзьве канцэпцыі не дастаткова раскрываюць яе.

Л.Н. Засорына прапанавала разглядаць чытацкую дзейнасць як разнавіднасць педагагічнай сістэмы, якая падпарадкоўваецца прынцыпам самаарганізацыі, самарэгуляцыі і самакіравання. Абапіраючыся на канцэпцыю Н.В. Кузьміной, яна для сталага чытача прапанавала структуру дзейнасці для самаацэнкі і рэйтынгу па пяці ты­пам уменняў (гнастычныя, праектыровачныя, канструктыўныя, камуні­катыўныя, арганізатарскія). Інтарэс уяўляе меркаванне Л.Н. Засорыноа аб тым, што мэты, змест чытання і сродкі ажыццяўлення дзейнасці ствараюць «інфармацыйны трохвугольнік», які выконвае ролю праграматара і рэгулятара ўсёй дзейнасці чытача [6].

Бібліятэказнаўцы змест гэтай структуры дзейнасці чытача перанеслі на культуру чытання і інфармацыйную культуру, а таксама на апісанне прафесійнай кампетэнтнасці бібліятэкара, дадаўшы блок аксиялагічных уменняў.

..... Б.Г. Умноў, раскрываючы разуменне тэрміну «чытцкі тып», разглядае яго як «мадэль, обагульнена адлюстроўваючую сістэму істотных характарыстык чытацкай псіхалогіі і чытацкай дзейнасці» [11. С.20]. Канцэптуальную схему тыпалогіі чытачоў складаюць дзьве сістэмаўтвараючыя асновы: чытацкая накіраванасць суб’екта і ўзровень яго чытацкага развіцця. Выражэннем чытацкай накіраванасці асобы служыць структура яе адносін да рознай літара­туры, а ў якасці ўзроўня чытацкага развіцця асобы, уключаючага і літаратурна-мастацкае развіццё, і семіятычную падрыхтоўку, узяты ўзроўні ўспрымання і разумення літаратуры розных відаў, узровень развіцця чытацкага густу, начытанасць і іншыя, больш ускосныя прыкметы [11. С. 22].

У другой сваёй рабоце Б.Г. Умноў, карыстаючыся тэрмінологіяй К.К. Платонава, прапануе дзьве структуры чытацкай псіхалогіі: статычню і дына­мічную. У статычную структуру чытацкай псіхалогіі ён уклю­чае кампаненты, якія залежаць ад жыццёвага і чытацкага вопыту асобы: начытанасць, навыкі чытання і звычкі, культура чытання і т.п. Акрамя іх, уключаны кампаненты, якія залежаць ад індывідуальна-тыпала­гічных уласцівасцяў. Гэта: спецыфічныя чытацкія здольнасці, асаблівасці чытання, абумоўленыя характарам, тэмпераментам. Іншыя кампаненты, на думку аўтара, вытворныя ад грамадскай псіхалогіі, цэнтральнае месца сярод іх займае чытацкая накіраванасць суб’екта.

Аўтар лічыць, што кампаненты чытацкай накіраванасці праяўляюцца і на ўзроўні грамадскай свядомасці, і на ўзроўні ўстойлівых уласцівасцяў асобы, і на ўзроўні псіхічных станаў.

Ма­дэль жа дынамічнай структуры чытацкай псіхалогіі павінна ха­рактарызаваць псіхічныя станы і паводзіны чалавека ў працэсе штодзённай чытацкай дзейнасці [10. С. 52-53]. Такім чынам, у структуру чытацкай псіхалогіі (і статычнай, і дынамічнай) уваходзяць і чытацкая свядомасць, і чытацкая накіраванасць, і чытацкая дзейнасць.

Аналіз даследчага вопыту бібліятэказнаўцаў у галіне чытацкага развіцця сведчыць аб тым, што дадзеная праблема надзвычай складаная. Падыходы да яе вырашэння носяць фрагментарны характар.

В.А.Барадзіной прадпрынята спроба цэласнага уяўлення структуры тэорыі чытацкага развіцця і адной з яе базавых катэгорый – чытацкай дзейнасці. Яшчэ на пачатку 80-х гадоўХХ стагоддзя была распрацавана мадэль чытацкай дзейнасці, якаяўключала розныя структурныя кампаненты [3]. Прадстаўлены два варыянты мадэляў чытацкай дзейнасці.

Першы варыянт мадэлявання чытацкай дзейнасці ажыццяўляўся з улікам спалучэння розных асноў. Мадэль уключае асноўныя структурныя кампаненты дзейнасці (суб’ект, аб’ект, мэта, сродкі і ўмовы, працэс, вынік); фазы, этапы і ўзроўні чытацкай дзей­насці; адносіны двух тыпаў («суб’ект – аб’ект» і «суб’ект – суб’ект»); структуру асобы чытача і аўтара; тэкст як аб’ект дзейнасці і зносін; сацыяльнае асяроддзе чытача і аўтара; каштоўнасныя сэнсы сфер жыццедзейнасці чытача.

Другі варыянт мадэлі чытацкай дзейнасці адлюстроўвае тыя ж асновы, што і ў першым варыянце, больш дэталёва апісывае чытацкую дзейнасць як сістэмную з’яву, але ў іншым выглядзе. Уключаны розныя структурныя і функцыянальныя пласты чытацкай дзейнасці (ад матывацыйна-мэтавага да рэфлексіўна-выніковага ў кантэксце ўплыву на развіццё чытача).

Менавіта акмеялагічная канцэпцыя чытацкага развіцця асобы ўбірае ў сябе і адлюстроўвае сістэмны і сінергетычны падыходы, усю метадалогію развіцця асобы, а таксама культуралагічны, літаратуразнаўчы, псіхалагічны, педагагічны і іншыя пласты чытання як з’явы ўніверсальнага парадку.

Мадэляванне чытацкіх зносін таксама можа мець роз­ныя варыянты. Чытацкія зносіны цесна звязаны з чытацкай дзейнасцю. Яны ў пэўныі сэнсе з’яўлюцца працягам чытацкай дзейнасці. Галоўнае адрозненне ў тым, што чытацкія зносіны ажыццяўляюцца з дапамогаю слухання, маўлення і пісьма. Скажам інакш. Аснову чытацкіх зносін складае чытанне как від моўнай дзейнасці. На ім грунтуюцца іншыя віды моўнай дзейнасці – маўленне і слуханне ў выпадку непасрэдных, вочных зносін. У апасрэдаваных зносінах выкарыстоўваецца пісьмовая мова як сродак міжчытацкіх зносін паміж чытачамі; чытачамі і крытыкамі, пісьменнікамі, аўтарамі розных публікацый. Як і ў чытацкай дзейнасці, у чытацкіх зносінах маюцца тыя ж кампаненты, толькі у працэсуальна-выніковай фазе іншыя сродкі яе функцыянавання і рэалізацыі. Для катэгорыі «чытацкія зносіны» значным паняццем, з’яўяецца сацыяметрычны чытацкі ста­тус.

В.А.Барадзіна лічыць, што пры даследаванні праблем чытання мэтазгодна выкарыстоўваць новыя падыходы. Сярод іх – акмеялагічная канцэпцыя, якую можна разглядаць у некалькіх ракурсах:

• сістэма поглядаў на чытацкую сацыялізацыю ў філагенэзе і чы­тацкае развіццё ў антагенэзе;

• сукупнасць тэарэтычных і метадалагічных прадумоў, якія вызначаюць даследаванні чытання як універсума жыццедзейнасных каштоўнасцяў і сэнсаў;

• метадалагічнае веданне абчытанні, якое ўключае даследчую і практычную метадалогію ў непарыўным адзінстве;

• аснова для пераадолення міжнавуковых бар’ераў у полікультурнай прасторы чытацкай сацыялізацыі і чытацкага развіцця розных сацыяльных суб’ектаў.

Акмеалогія чытання як навуковы накірунак дазваляе пазначыць вузлавыя праблемы і теарэтыка-метадалагічныя пазіцыі ў інтэрпрэтацыі акмеялагічнага ведання ў чытачазнаўстве і бібліятэ­казнаўстве.

Акмеалогія чытання абапіраецца на метадалагічныя і тэарэтычныя асновы акмеалогіі – дастаткова маладой навукі.

Акмеалогія выходзіць на вядучыя навуковыя пазіцыі ў сістэме ведаў абчалавеку, засяроджваючай у сабе ўсё, што дапамагае асобе дасягаць высокага ўзроўню развіцця. Калі акмеалогія вывучае заканамернасці псі­хічнага развіцця чалавека навогул у канцэпцыі «акме», дык бібліятэказнаўства інтэгрыруе сістэму ведаў аб чалавеку як чытачы, спажыўцы інфармацыі. Светапоглядныя ідэі аб ролі чытання – важнай складаючай жыццедзейнасці чалавека, адной з формаў сацыялізацыі, спосабе ўдасканалення і самарэалізацыі – маюць глыбокія гістарычныя карані.

Тэрмін «акмеалогія чытання» дастаткова дакладна і ёмка адлюстроўване інтэграттыўны падыход да чалавека чытаючага, тлумачаць сутнасць чытацкага развіцця чалавека як шлях да вяршынь чытання ва ўсёй яго шматбаковасці і складанасці. Акмеалогія чытання – міждысцыплінарная галіна ведаў аб заканамернасцях развіцця чытача як суб’екта чы­тацкай дзейнасці. Яна ў ключае розныя ўзроўні і аспекты аналізу, на аснове прынцыпа адзінства свядомасці асобы, дзейнасці і зносін у сістэме сацыялізацыі. Больш агульнае і лаканічнае вызначэнне: «ак­меалогія чытання – навуковая дысцыпліна аб заканамернасцях дасягнення вяршынь асобаю на кожным этапе чытацкага развіцця».

Акмеалогія чытання па аналогіі з акмеалогіяй – інтэгратыўным навуковым накірункам у чалавеказнаўстве – зарадзілась у нетрах псіхалагічных навук для вырашэння буйных даследчых задач, якія маюць вялікае прыкладное псіхолага-педагагічнае значэнне. Таму невыпадкова ядро акмеалагічных ведаў знаходзіцца ў псіхалогіі чыта­ния.

У акмеалогіі да чалавека падыходзяць у адзінстве трох яго складаючых (індывідуума, асобы і суб’екта дзейнасці і жыццедзейнасці). Чалавек сам стварае свой чытацкілёс. Угэтым сэнсе паказальнасцвярджэнне: «Читатель выступает не пассивным субъектом управляющего воздействия библиоте­каря, а активным участником, имеющим собственную цель – сознательное, целенаправленное обращения к литературе» [5. С. 180].

Чытач (суб’ект-індывідум і асоба) развіваецца у чытацкай дзейнасці і ў дыялагічным узаемадзеянні з іншымі суб’ъ­ектамі. Гэта ўзаемадзеянне адбываецца непасрэдна і апасрэдавана. Рэфлексія чытацкай дзейнасці і міжчытацкіх зносін з суб’ектам актыўна ўключае яго чытацкую свядомасць, фарміруючы псіхалагічныя новаўтварэнні ў асобе чытача. Развіццё чытача адбываецца за кошт вырашэння супярэчнасцяў паміж зместам чытацкай свядомасці, чытацкай дзейнасці і чытацкіх зносін на кожным этапе развіцця.

Важным пытаннем акмеалогіі чытання з’яўляецца разуменне чытання як сістэмнай псіхічнай з’яы, уключаючай нейрафізіялагічныя, псіхафізіялагічныя, псіхалагічныя, псіхолага-педагагі­чныя і сацыяльна-псіхалагічныя асновы. Варта напомніць выказванне А.П. Нячаева, прызначанае бібліятэкарам: «Если вы хотите, чтобы кни­ги, отпускаемые из ваших библиотек, не только брались и возвращались, но действительно читались, понимались, оценивались и оказывали куль­турное воздействие на читателя, вы должны хорошо понимать психичес­кий механизм чтения» [9. С. 16]. Гэты механізм заключаецца ў паступовым пераходзе з аднаго псіхі­чнага ўзроўню на другі па спіралі ў рэалізацыі самаствараючай (аксіялагічнай і крэатыўнай) функцыі ў чытацкім развіцці асобы. Прынцып «лесвіцы» рэалізуецца не толькі ў руху пераходу з аднаго ўзроўню дзейнасці на другі, набліжаючыся да ўзроўня «акме», але і актуалізацыі псіхічнага свету чалавека чытаючага ў дыя­лектыцы розума і пачуццяў, эмацыйнага і рацыянальнага, свядомага і несвядомага, мовы і мыслення.

Псіхалагічная структура чытання – псіхічнага працэсу ў трыядзе (свядомасць, дзейнасць і зносіны) выглядае так: адчуванне і ўспрыманне; уяўленне і разуменне; суперажыванне і спачуванне; эмацыйны і інтэлектуальные саўдзел; са-асэнсаванне і сатворчасць; інтэгратыўна-асацыятыўнае стварэнне вобразаў, паняццяў, пачуццяў, сэнсаў; уключэнне ў псіхасеміётыка-камунікатыўную культуру асобы.

У акмеалогіі катэгорыя «культура» выдзелена як сістэмаўтвараючая [6]. У паняційным апараце акмеалогіі чытання асобае месца займае «культура чытання» – сукупнасць іўзровень дасягненняў асобыіграмадстваў сферы чытацкай сацыялізацыіўадпаведнасцізпэўным этапам сацыяльна-гістарычнагаі куль­турнага развіцця чалавецтва. Культура чытання –універсум развіцця асобы. Яна ўключае ў сябеасаблівасці развіцця псіхікі, моўнай дзейнасці, літаратурнай, культурнай і іншыхасноўных відаў дзейнасці (гульні, навучання, працы), зносін і ментальнасціасобыў сацыякультур­найіінфармацыйнай прасторы. Культура чытання адлюстроўваеўзровень чытацкага развіцця, яго колькасна-якасныя змяненніўсвядомасці, дзейнасціізносінах. Яна адначасоваз’яўляецца прадуктам і фактарам развіцця асобы.

Разуменне культуры чытання як універсума чытацкага развіццяз’яўляецца стратэгічным увырашенні задач чытцкай сацыяліза­ыіасобыіграмадстваіўтрымлівае творчы патэнцыял. Сістэмны падыход у аналітыцы больш прадуктыўны, чымсупрацьстаўленне многіх чытацкіх з’яў.Асаблівагэта важнаў сувязіз тым, што чалавек чытаючызнаходзіццазараз на перакрыжаванні кніжнай і камп’ютарнай культур пры экспансіі відэакультуры.

Пры гэтым адзначаецца разрыў паміж «тхналагічнай пераразвітасцю і сацыяльнай недаразвітасцю» [8. С. 513]. Пе­рафразіруючы М.Кастэльса, В.А.Барадзіна кажа, што “переразвитость информационных технологий и недоразвитость государственного менеджмента психоло­го-педагогических технологий читательского развития чреваты серь­езными деструктивными последствиями для сохранения генофонда нации и в решении задачи конкурентного и эффективного социально-экономического развития” [2, С.75].

Аб’ект акмеалогіі чытания – чытацкая сацыялізацыя як працэс івынікзасваення, узнаўленняі актуалізацыіасобаю чытацкагавопыту, назапашанага чалавецтвам.

Прадмет акмеалогіі чыта­ния – заканамернасці, прынцыпы, змест і механізмы дасягнення «акме» у чытацкім развіцці чалавека як індывідума, асобы і суб’екта жыццедзейнасці ў антагенэзе. Мэта акмеалогіі чытання – распрацоўка тэарэтыка-метадалагічных і тэхналагічных асноў чытацкай сацыялізацыі – сістэмаўтвараючага фактара сацыякультурнага і эканамічнага развіцця грамадства і чытацкага развіцця асобы – універсума яе жыццедзейнасці.

Дасягненне такой мяты магчыма праз комплекс задач сістэмнага характару, які ўключае розныя аспекты даследавання і практычнай рэалізацыі. Адной з іх з’яўляюццая інстытуцыалізацыя і прафесія­налізацыя чытацкага развіцця асобы, што азначае стварэнне арганізацый дзяржаўнага характару, адказваючых за навуковую, адукацыйную і практычную дзйнасць у галіне чытацкай сацыялізацыі. Важна ўсведамленне таго факта, што без спецыяльнай падрыхтоўкі кадраў акмеёлагаў чытання звысокім ўзроўнем прафесійнай кампетэнтнасці крызісныя з’явы ў галіне чытання не пераадолець.

Метадалагічнай асновай акмеалогіі чытання ў рамках бібліятэ­азнаўства з’яўляецца сістэмная інтэграцыя метадалагічных прынцы­аў акмеалогіі, чытачазнаўства і бібліятэказнаўства. Спецыфіка сістэмнага падыходу да акмеалогіі чытання заключаецца ў пазнанні яе аб’ъ­екта як цэласнай, упарадкаванай і арганізаванай сістэмы, сацыяльна і асобасна дэтэрмінаванай. Чытацкая сацыялізацыя – поліфун­кцыянальная, дынамічная, адчыненая, сістэма, якая самаразвіваецца [4].

У вывучэнні заканамернасцяў чытцкага развіцця асобы значным з’яўляецца псіхасеміётыка-камунікатыўны падыход. Чытанне ў шырокім разуменні ўяўляе сабой успрыманне знакавых сістэм на розных носьбітах. Гэтаўспрыманне (яго працэс івынік) вызначаецца характарам чытацкай свядомасціі чытацкай дзейнасці. У псіхалогііі акмеалогіі прынцып адзінства свядомасціі дзейнасціз’яўляецца вядучым. Ён выкарыстоўваецца і ў бібліятэказнаўстве, упрыватнасці ўабгрунтаванні тэарэтыка-метадалагічных асноў тыпалогіі чытачоў. Неад’емнай часткай чытацкагаіснаванняз’яўляюццаізносіны чытачоў (суб’ектаў чытацкай дзейнасці) з нагоды прачытанага (успрынятых знакавых сістэм). У акмеплогіі чыта­ння важным метадалагіным прынцыпам з’яўляецца прынцып азінства свядомасці, дзейнасціізносін.

Цэнтральнае і галоўнае месцаў сістэме прынцыпаў акмеалогіі чытання займае прынцып развіцця, які выкарыстоўваецца і ў бібліятэказнаўстве, іў акмеалогіі. Ён непарыўназ вязаныз суб’ектна-дзейсныміасобасным прынцыпамі. У акмеалогіі чытання значным з’яўляецца і прынцып зваротнай сувязіў дзейнасціізносінах на аснове рэфлексіўнагаіасобасна-арыентаванага падыходаў.

Сучасны этап вырашэння праблем чытання ў бібліятэказнаўствеі сумежных навуках дэеманструесупрацьстаянне крызісным з’явам. Ствараюцца асацыацыі, цэнтры і майстэрні чытання; праводзяцца чытацкія форумы практычнай накіраванасці; назіраецца рост публіка­цый па чытанню навуковага, метадычнагаі публіцыстычнага характару. Перспектывы чытацкай сацыяліацыіў значнай ступені будуць залежыцьадвырашэння задачыінстытуцыалізацыі і прафесіаналізацыі акмеало­гііи чытання - самастойнага віду навукавай, адукацыйнай м прак­ычеснай дзейнасціи.

 

Літаратура:

1. Беляева, Л.И. К вопросу о типологии читателей / Л.И. Беляева // Проблемы социологии и психологии чтения. – М.: Книга, 1975. – С. 143-161.

2. Бородина, В.А. Теория и технология читательского развития в отечественном библиотековедении: научные и методологические основы / В.А.Бородина. – М.: Школьная библиотека, 2006. – С.

3. Бородина, В.А. Читательская деятельность: теоретический аспект / В.А. Бороди­на // Психология чтения и проблемы типологии читателей: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л., 1984. – Т. 90. – С. 6-28.

4. Бородина, В.А. Читательская социализация в контексте стандарта общего образования / В.А. Бородина // Школьная библиотека. – 2004. – № 3. – С. 47-54.

5. Ванеев, А.Н. Библиотечное дело. Теория. Методика. Практика / А.Н. Ванеев; ПбГУКИ. – СПб.: Профессия, 2004. – 368 с.

6. Деркач, А.А. Методология и стратегия акмеологического исследования / А.А. Деркач, Г.С. Михайлов. – М.: МПА, 1998. – 148

7. Засорина, Л.Н. Структура читательской деятельности: психолого-педагогический ас­пект / Л.Н. Засорина // Психологические проблемы чтения: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К.Крупской. – Л., 1981.– Вып. 62. – С. 13-20.

8. Кастельс, М. Информационная эпоха: экономика, общество и культура: пер. с англ. / М. Кастельс. – М.: ГУ ВШЭ, 2000. – 608 с.

9. Нечаев, А.П. Психологические основы библиотечного дела: лекция, прочитанная в Центр. доме работн. просвещ. 16 марта 1922 г. / А.П. Нечаев. – М.: Работник Просве­щения, 1922. – 16 с.

10. Трубников, С.А. Культура чтения как критерий общей типологии читателей / С.А. Трубников // Сов. библиотековедение, – 1980. – № 1. – С. 28-38.

11. Умнов, Б.Г. О понятийном аппарате психологии читателя / Б.Г. Умнов // Теоретические проблемы руководства чтением: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л.,. 1977. – Т, 33.– С. 41-58.

12. Умнов, Б.Г. Теоретические и методологические проблемы типологизации читателей / Б.Г, Умнов // Проблемы дифференциации читателей и психологии чтения: сб. науч. тр. / ЛГИК им. Н.К. Крупской. – Л., 1980. – Вып. 52. –– С. 5-37.

 

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.013 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал