Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Назваць асаблівасці казкі як літаратурнаг жанра. Раскрыць методыку вывучэння казкі

Казка – адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Дзеці любяць яе за жывасць апавядання, яркасць вобразаў, выразнасць і акрэсленнасць характараў, за прастату зместу і за багатую каларытную народную мову. Іх прываблівае ў казцы цікавы, займальны сюжэт, знаёмыя персанажы. Яна неразлучны спадарожнік дзяцінства.

Важнае значэнне мае казка як сродак развіцця мовы вучняў. Яе змест для дзяцей - першы узор мастацкага слова. Яна найболын адпавядае свету дзіцячых уяўленняў, гульняў. Дзецям імпануе ў казках увесь лад думак, вобразаў, свабодная, іправізацыйная форма апавядання.

Цэнтральны герой многіх казак - сціплы працаўнік, спрытны, вясёлы, кемлівы, смелы, мужны, просты чалавек. Ідэйны змест іх даступны разумению вучняў, заключае ў сабе матэрыял вялікай павучальнай сілы: вучыць бачыць і любіць дабро, змагацца са злом і перамагаць яго. Казка, як і іншыя мастацкія творы, мае фабулу, ідэю, у ёй ёсць персанажы. Аднак казка не рэалістычнае апавяданне, ёй уласціва чарадзейнасць, выдумка. Яна адлюстроўвае анімістычны погляд нашых продкаў на прыроду.

Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: ў ёй звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, чацей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У апошні раз пасля паўтору ідзе кантрасная падзея, наступае развязка.

У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў пачатковых класах, як рэалістычныя апавяданні.

У падрыхтоўчай рабоце да чытання трэба падвесці дзяцей да ўсведамлення яе вобразаў, а часам і да раскрыцця маральнай ідэі ў ёй, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка - гэта выдумка. Няхай падыходзяць да яе, як да рэалістычнага апавядання.

Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае; мора сіняе, глыбокае; лес густы; змей страшэнны, трохгаловы; вада крынічная, чыстая, прзрыстая. Казка- твор вуснай народнай творчасці, таму натуральнай формай перадачы яе зместу будзе расказ, пераказ, блізкі да тэксту.

Цікавая для першакласнікаў казка " Два Маразы". Рыхтуючыся да ўрока, настаўнік удумліва чытае яе, вызначае прыёмы работы з вучнямі, віды заняткаў на ўроку. Работа над казкай " Два Маразы" можа быць праведзена ў такой паслядоўнасці:

1. Расказванне казкі настаўнікам з захаваннем эмацыянальнасці мовы, дынамічнасці характару персанажаў і гумарыстычнай афарбаванасці некаторых эпізодаў.

2. Гутарка з мэтай праверкі першаснага ўспрымання твора.

3. Чытанне казкі вучнямі па частках і разбор кожнай часткі.

4. Чытанне казкі сам сабе з заданием падрыхтавацца да вуснага малявання на тэму, як мужык і пан ратаваліся ад марозу.

5. Заключная гутарка, якая падрыхтуе вучняў да расказвання казкі, дапаможа ім зрабіць вывад.

6. Чытанне казкі па ролях. Кожны вучань прадумлівае сваю ролю, асэнсоўвае асаблівасці мовы кожнага персанажа.

7. Складанне плана з дапамогаю настаўніка, падбор загалоўкаў і падрыхтоўка да расказвання казкі.

8. Расказванне казкі вучнямі.

Уся работа над гэтай казкай вядзецца, як над рэалістычным апавяданнем, без тлумачэння, што такога ў жыцці не бывае.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Лекция №8 Железы внутренней секреции. Гормоны. | Подвергнутым административному наказанию
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал