![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права БеларусіСтр 1 из 43Следующая ⇒
ГДПБ як навука і як навучальная дысцыпліна вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашага народа. У якасці гістарычнай навукі ГДПБ ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай – адну з фундаментальных абласцей ведаў, на якіх грунтуюцца высновы сучаснай юрыспрудэнцыі ў цэлым. Падобна любой іншай, гісторыка-прававая навука мае свой прадмет, аб’ект і метад даследавання, якія цесна суадносяцца адно з другім. Гэтак, аб’ектам вывучэння гісторыі дзяржавы і права з’яўляюцца два феномены нашай цывілізацыі: дзяржава і права ў іх узаемасувязі і ў працэсе іх гістарычнага развіцця, з’явы сацыяльнага жыцця ў дзяржаўна-правовой сферы, дзяржаўныя інстытуты і акты заканадаўства. Прадмет ГДПБ можа быць акрэслены наступным: 1) станаўленне і развіццё інстытуту дзяржавы на тэрыторыі нашай краіны, заканамернасці і асаблівасці гэтага развіцця; 2) праблемы станаўлення беларускай дзяржаўнасці; 3) фарміраванне заканадаўства ў розныя гістарычныя перыяды; 4) асаблівасці праваадносінаў, уласцівыя гэтым перыядам. Сярод метадаў даследавання (сукупнасць прыёмаў, спосабаў ды сродкаў, якія выкарыстоўваюць пры вывучэнні прадмета ГДПБ) пераважаюць метады гістарычнай навукі: храналагічнага падыходу, ці гістарызма, канкрэтна-гістарычны, параўнальна-гістарычны, метад перыядызацыі. Такім чынам, па свайму прадмету ГДПБ з’яўляецца правазнаўчай навукай, па метадах даследавання – гістарычна. Гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і юрыдычныя інстытуты з моманту іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Навука ГДПБ вырашае наступныя задачы: 1) Дакладнае і сістэмнае вывучэнне падзей і фактаў, заканадаўства ў іх гістарычным развіцці. 2) Непрадузяты аналіз, правільнае навуковае іх тлумачэнне. 3)Выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў развіцця дзяржавы і права. Важнай задачай вывучэння дысцыпліны ГДПБ з’яўляецца стварэнне перадумоў для лепшага засваення такіх дысцыплін, як тэорыя дзяржавы і права, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў, канстытуцыйнае права і іншых. Гісторыка-прававая навука цесна звязаная з іншымі юрыдычнымі навукамі, а некаторым з іх забяспечвае неабходны “фундамент”. Калі тэорыя дзяржавы і права выпрацоўвае агульныя для юрыспрудэнцыі катэгорыі і паняцці, вывучае абагульнённыя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, аналізуе сучасныя сусветныя тэндэнцыі ў дзяржаўна-прававой сферы, то гісторыя дзяржавы і права дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў. Спецыяльныя галіновыя юрыдычныя навукі чэрпаюць з ГДПБ пэўныя гістарычныя звесткі, якія дазвалюць прасачыць эвалюцыю і тым паглыбіць разуменне той або іншай сучаснай дзяржаўна-прававой з’явы. Як навука і як навучальная дысцыпліна ГДПБ мае значэнне: пазнавальнае; метадалагічнае; практычнае (прыкладное); ідэалагічнае (выхаваўчае).
|