Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі.






Арфаграфія (грэч. orthos – правільны і grapho – пішу) – раздзел мо-вазнаўства, які вывучае сістэму агульнапрынятых, узаконеных, абавязковых правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Менавіта агульнапрызнаныя правілы ўстанаўліваюць адзіныя пісьмовыя нормы, якія дапамагаюць мове ажыццяўляць сваю асноўную (камунікатыўную) функцыю, а таксама спрыяюць развіццю культуры.

Кожны раздзел арфаграфіі асноўваецца на пэўных прынцыпах. Прынцып арфаграфіі – асноўная заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Прынцыпы арфаграфіі вызначаюць выбар аднаго напісання з шэрагу магчымых. Так, напрыклад, слова грузчык можа быць запісана як гружчык, грусчык, грушчык, і пры гэтым чытацца аднолькава.

Правапіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы грунтуецца на двух асноўных прынцыпах: фанетычным і марфалагічным (або фанематычным, марфематычным).

Фанетычным прынцыпам прынята называць такі прынцып напісання слоў, які адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Гэты прынцып адлюстроўвае пазіцыйныя чаргаванні фанем (фанема – адпаведная ёй літара). Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс на месцы гукаў [ о ], [ э ] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а (аканне): сок – сакавіты, сэрца – сардэчны, мова – маўленне, горны – гара, літаратура, бухгалтар, майстар, трыа, адажыа, сальфеджыа, Токіа, Ватэрлоа.

2.Правапіс на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам літары я (яканне): мёд – мядовы, вёска – вясковы, зелень – зялёны, вечар – вячоркі, Аляксей, Ярмоленка, Бялград, яфрэйтар. дзяжурны, янот, дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворныя ад іх.

3.Правапіс: а) й пасля прыставак на галосны: зайсці, выйграць, выйсці; б) ы – пасля прыставак на зычны (за выключ. прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, дэз-, транс-): узысці, сыграць, адыграцца.

4.Правапіс большасці спалучэнняў галосных у запазычаных словах: біёлаг – біялогія, патрыёт – патрыятычны, геніяльны, акіян, абітурыент, іон, фразеолаг – фразеалогія, маянэз, Ліён, Іакагама, Іашкар-Ала, Нью-Ёрк, Ёфе.

5.Правапіс галосных у складаных словах: Наваполацк, чарнавокі, даўгавечны, чарнабровы, Новалукомль, жывёлагадоўля, рознакаляровы, фондасховішча, вогнеўстойлівы, збожжаўборка, паліклініка, полісемія, шэравокі, рэдкалессе, землямер, землекарыстанне, кінастудыя, мотакрос, штогод, своеасаблівы, радыёзавод, часопіс; але: фатаграфія, матавоз, матацыкл – выключэнне.

6.Правапіспрыстаўных галосных і зычных: імгла, аржаны, гэты, гэй, вокны, воблакі, павук, Ларывон, ніводзін, Тадэвуш, але: ордэн, опера, унія, універсал; Орша, Уладзімір, Об, Ушачы; улада, учора, участак, унук – не пішацца прыстаўная в у словах іншамоўнага паходжання, уласных назвах, перад [ у ], які развіўся з [ в ].

7. Правапіс ў (нескладовага): паехаў, настаўнік, аўдыторыя, ехалі ў двух аўтобусах, маўзалей, паўночна-ўсходні, жанчына-ўрач, газета «Звязда» ўдзельнічала ў конкурсе, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, для ўніята; але траур.

8. Літара у (складовае) захоўваецца: а) у пачатку імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: на Ушаччыне, Дубоўка Уладзімір; б) у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: кансіліум, страус; прэзідыум, радыус, соус, в) пад націскам незалежна ад месца: Брэсцкая унія, групоўка ультра, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які ты смешны!); г) у канцы іншамоўных слоў пасля галосных: фрау, Шоу, Ландау, ток-шоу, ноу-хау.

9.Правапіс прыставак на з, (с): раскінуць, збіць, рассыпаць, бяс-прыкладны, бездакорны, цераспалосіца, узлесак, скінуць, усклікнуць.

10. Напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань.

11. Напісанненекаторых спалучэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса:

а) правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных [ здн ], [ згн ], [ лнц ], [рдц ], [ рдн ], [ стн ], [ стл ]: позна, бразнуць, сонца, сэрца, міласэрны, бліснуць, абласны, паслаць, шчаслівы; тое ж у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны;

б) напісанне літары ц на месцы спалучэнняў каранёвых ц, т, ч, к і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств -): студэнцкі, юнацкі, пухавіцкі, кра-вецкі;

в) напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, ч, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгоства, хараство, мноства, птаства; адэскі, беларускі, палескі;

г) напісанне падвойнага ч на месцы спалучэнняў цк, к і ч: Случчына, Беласточчына, але: Навагрудчына.

12. Напісаннелітары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоўных слоў: Брант, Шміт, Рэмбрант, Кранштат.

13. Правапіс д – дз, т – ц (дзеканне і цеканне): у садзе, на самалёце, абедзве, дзеці, людзі; тыгр, дыстанцыя, дэбют; дзюна, бардзюр, цюль, цюльпан, гвардзеец, вахцёр, манцёр, сульфідзін, гетэрадзін; Бацвіннік, Мацвей, Уладзіслаў; Ядвіга, Людміла, Скідаль, Хрысціна, Дэтройт, Дзюсельдорф (ва ўласных назвах дзеканне і цеканне перадаюцца згодна з вымаўленчымі нормамі і традыцыяй).

14. Правапіс падоўжаных зычных: суддзя, галлё, калоссе, збожжа, ноччу, зацішша, насенне, вільгаццю, палоззе.

15. Перадача на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у словах пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, нішчымніца і вытворных ад іх.

Марфалагічны (або фанематычны, марфематычны) прынцып заключаецца ў аднолькавай перадачы марфем слова незалежна ад іх вымаўлення: Нясвіж – нясвіжскі – у Нясвіжы. Паводле гэтага прынцыпу гукі ў слабых пазіцыях на пісьме перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных. Такім чынам захоўваецца графічнае адзінства марфемы.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.

1. Правапіс звонкіх – глухіх зычных: айсберг, більярд, дзядзька, касьба, просьба, моладзь, грыб, код, дарожка.

2. Напісанне прыставак і прыназоўнікаў на , , а таксама прыназоўнікаў на : адкінуць, абкапаць, надпісаць; перад сабою, над хатай, аб сценку, пад снегам, праз хвіліну, з суседам, без сумлення.

3. Правапіс шыпячых – свісцячых зычных: на рэчцы, мыешся, збіраешся, на дошцы, на сцежцы; зжаць, сшытак, бясшумна, прыезджы, адважся.

4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных (не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць [ з’, с’, дз’, ц’ ]): мядзведзь, дзверы, свята, спіць, мосцік, цвісці, змена, збіць, смех.

5. Правапіс д, т у спалучэнні з афрыкатамі ц, ч: на кладцы, у вопратцы, у хатцы, перакладчык, даследчык, пераплётчык, лётчык, матчын.

6. Правапіс каранёвых д, з перад суфіксамі -ск-, -ств: параходства, грамадства, гарадскі, французскі, каўказскі, сілезскі, завадскі.

7. У словах, утвораных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаюцца як ц: гарняцкі, лясніцтва, казацкі, славацкі, беластоцкі.

8. У словах неславянскага паходжання на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, цюркскі, узбекскі, таджыкскі, нью-ёркскі.

9. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на ка, кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам – ск - знікае: ямайскі (Ямайка), крупскі (Крупкі), церахоўскі (Церахоўка), але: касабланкскі.

10. Напісанне спалучэнняў -тс-, -цс-, -чс - у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на m, ц, ч: агенцтва, адвакацкі, парламенцкі, выдавецтва, кравецкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, баранавіцкі.

11. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с казахскі.- шахскі, казах - бугскі, шах - княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне адсутнічае: Буг - птаства, а таксама княжыць - таварыства, птах - мноства, таварыш -: множ

12. У прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс латышскі.- балхашскі, латыш - пражскі, Балхаш - нясвіжскі, Прага -перадаюцца нязменна: Нясвіж

13. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не змог, не быў, не прачытаў, без канца, без веры, без дажджу.

14. Правапіс літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжірыгацыйны, звышідэйны, звышінфляцыя, субінспектр, контрігра, трансіярданскі, медінстытуцкі, бортінжынер, але дэзынфармацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэгратар, падынтэграваць, перадынфарктны, перадыспытны, абынтэлігенціцца.

15. Правапіс літары я ў словах (каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску), правапіс якіх трэба запомніць, а таксама правапіс я ў суфіксах назоўнікаў -язь, -ядзь: ячмень, ясакар, тысяча, месяц, памяць, пояс; дробязь, роўнядзь, боязь.

Беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае ў сабе фанетычны і фанематычны прынцыпы.

У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца таксама традыцыйныя (гістарычныя) і дыферэнцыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні – гэта такія напісанні, якія захоўваюцца на аснове этымалогіі і традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма.

Да традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове адносяцца:

1. Напісанне літары е ў першым складзе перад націскам: а) заўсёды захоўваецца е ў словах іншамоўнага паходжання: легенда, медаль, абеліск, метро, секунда, зеніт і інш. б) захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, кераміка, Херсон, Герасім.

2. Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў пасля галосных: Дубоўка Уладзімір, Далёкі Усход, Наталля Уладзіміраўна, рака Урал, каля Узды, за Уралам.

3. Напісанне вялікай літары ў дакументах, назвах найвышэйшых дзяржаўных пасад і міжнародных арганізацый: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Заява, Аўтабіяграфія.

4. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка:

Сляза на вейках закіпіць,

Бяда прыломіць плечы,

Запомні, покуль будзеш жыць, -

Людзей работа лечыць (Л. Дайнека).

5. Напісанне зычных у словах: Вялікдзень, экзамен, вакзал, гекзаметр, штрэйкбрэхер, экземпляр і інш.

Дыферэнцыйныя напісанні служаць:

1) для адрознення сугучных слоў або іх форм (у асноўным уласных і агульных назоўнікаў): лось і Лось (Еўдакія Лось – вядомая беларуская паэтэса), колас і Колас (Якуб Колас), танк і Танк (Максім Танк), гарадок і Гарадок (назва населенага пункта), бурак і Бурак (Я.І. Бурак – вядомы беларускі вучоны, даследчык роднай мовы);

2) для размежавання канчаткаў творнага склону аманімічных павод- ле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: з Растовым (Івановым, Бары- савым, Петрыкавым) і пад Растовам (Іванавам, Барысавам, Петрыкавам);

3) для адрознення напісання прыстаўкі з-, с - у залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з дарогі), зыходзіць (з меркавання);

4) якстылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай: Ісус Хрыстос, Божая Маці, Буда, Бог, Зеўс, Пярун (міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы); Баран, Жаба, Асёл, Баба-Яга, Дзед-Мароз, Ліса, Заяц (назвы дзеючых асоб у мастацкіх творах); Каляды, Вялікдзень, Благавешчанне, Дзяды, Радаўніца, Купалле, Масленіца (назвы традыцыйных святаў, пастоў) і інш.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.01 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал