Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Музычная партытура свята, яе пабудова.

Музычная партытура ўключае наступныя пазіцыі:

1. Нумар па парадку.

2. Назва крыніц гучання (магнітафон, ноутбук і г.д.).

3. Назва сцэнічнага эпізода.

4. Назва музычнага фрагмента (Шуберт “Прелюдия”).

5. Працягласць гучання.

6. Сцэнічнае дзеянне ці рэпліка на ўключэнне крыніцы гучання.

7. Характар уключэння.

8. Сцэнічнае дзеянне ці рэпліка на выключэнне крыніцы гучання.

9. Характар выключэння.

10. Заўвагі.

 

31. Асаблівасці дзіцячай музыкі.

Для дзіцячай музыкі характэрны спецыфічныя персанажы, вобразы і матывы:

а) казачныя персанажы;

б) гульні ў цацкі;

в) гераічныя сітуацыі і персанажы;

г) вобразы жывёл;

д) вобразы птушак.

У дзіцячай музыцы адсутнічае востры драматызм і атчай, ёй характэрны: непасрэднасць, наіўнасць, прастата, спецыфіка мовы і пабудовы дзіцячага меласу (улік памера дзіцячай рукі, дыяпазону голасу, дыханне, мутацыя, каротнкія творы, доўгія не ўспрымаюцца). Ёй уласцівы тэхнічныя і масштабныя абмежаванні.

ДМ вызначаецца вобразнай канкрэтнасцю, нечаканасцю, яна звязана з дзіцячымі гульнямі, многія творы праграмныя.

Рэжысёр абавязан падбіраць муз.творы да дзіцячага свята з трох крыніц – народная, класічная і сучасная поп-музыка.

ДМ вызначаецца гуманізмам, даступнасцю да ўспрыняцця рознымі ўзроставымі групамі, ёй характэрны апора на інтанацыйна-ладавы строй свайго народа.

Музычныя творы ў дзіцячым свяце павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

а) эстэтычнаму, мець выхаваўчае значэнне;

б) псіхалагічнаму, адпавядаць іх жыццёваму вопыту;

в) музычна-педагагічнаму, адпавядаць тэме і ідэі свята, быць даступнымі да выканання і ўспрыняцця дзецьмі рознага ўзросту.

 

32. Тры ступені эмацыянальнага жыцця вучняў.

1 ступень. Малодшыя школьнікі. 1-4 клас.

Характэрна: жывое захапленне самім працэсам пазнавання. Пры гэтым эмацыянальныя перажыванні дзяцей цесна звязаны з нагляднымі вобразамі і ўяўленнямі, жаданнем пераўвасобіцца ў іншых герояў, персанажаў, выканаць канкрэтнае заданне рэжысёра. Для яго гэты ўзрост з’яўляецца найбольш прывабным.

2 ступень. Падлеткі.

Актыўнае імкненне да калектывізма.

3 ступень. Юнакі.

Эмацыянальна-ацэначныя катэгорыі пераважаюць.

 

33. Тры этапы вывучэння рэжысёрам фальклорнай традыцыі.

Звычайна рэжысёр не з’яўляецца жыхаром той мясцовасці, дзе яму прыйдзецца працаваць. У гэтым выпадку яму неабходна вылучыць спецыфіку (мясцовую) абрадава-святочнай культуры і фальклор.

На першым этапе гэтага вывучэння рэжысёр непазбежна выступае ў ролі вучня. Ён павінен азнаёміцца са станам бытавання абрадаў і святаў, вывучыць мясцовы фальклорны рэпертуар, народную манеру спеваў, пазнаёміцца з майстрамі народнага выканання (спевакамі, казачнікамі, танцорамі, стваральнікамі прадметаў і рэчаў хатняга ўжытку, майстрамі саломапляцення, вышывання, разьбы па дрэву і інш.), вывучыць народныя строі, мець уяўленне аб этнаграфічных асаблівасцях сваёй мясцовасці (наяўнасць храмаў, музеяў, скульптур, помнікаў архітэктуры, існаванне рэк, азёр, гор, палёў). Вельмі важна для рэжысёра вывучыць спецыфіку абрадава-святочнай культуры, толькі ў гэтым выпадку рэжысёр мае маральнае права рыхтаваць сцэнарый.

Абсалютна відавочна, што яму неабходна вывучыць асаблівасці абрадаў і свят дадзенай мясцовасці, адлюстраваных у серыі БНТ (“Зімовыя песні”, “Веснавыя песні”, “Купальскія і пятроўскія песні”, “Восеньсікія і талочныя песні”). Адабраць творы, зафіксаваныя ў пашпартызацыі гэтых кніг у канцы кожнага выдання тых, якія адносяцца да сваёй мясцовасці.

Як паказвае практыка, для гэтага рэжысеру неабходна 4-5 гадоў.

На другім этапе вывучэнне фальклорнай традыцыі рэжысер выступае ў ролі роўнага партнёра ў адносінах да носьбітаў традыцый, ён адчувае сябе ўпэўненым, калі ідзе размова пра праблемы арганізацыі і правядзення народных свят дадзенай мясцовасці.

Нарэшце, на трэцім этапе сваёй дзейнасці рэжысёр выступае як уласна рэжысёр: можна планаваць работу з улікам развіцця яе перспектывы, авалодаць методыкай работы з фальклорнымі калектывамі, ажыццяўляць выхаваўча-педагагічную работу пры правядзенні свят.

Такім чынам, вывучэнне рэжысерам фальклорнай традыцыі ўкладываецца ў трыяду: вучань – роўны партнёр – уласна рэжысёр.

 

34. Хар-ка зборніка “Анталогія бел. Нар. Песні” склад. (Г.І.Цітовіч)

Гэта фундаментальная праца, якая ўключае як абрадавы муз. Фальклор, так і пазаабрадавы. Многія з якіх з’яўляюцца шэдэўрамі бел. Песеннай лірыкі. Складальнікі – Геннадзь Іванавіч Цітовіч – 1 зз карэфеяў бел. Муз. Ф-ру. Яшчэ ў 1939г. ён стварыў Падлескі нар.хор імя Цітовіча. Гэты хор выконвае абрадавыя “вянкі” песен, а таксама іх апрацоўкі, зробленыя ў тым ліку і ім самім (“Жавароначкі прыляціце”). У свой час аснову гэтага хору складалі ўдзельнікі Падлескага нар.хору. У кнізе сабраны календарныя песні: зімовыя, купальскія, сямейна-абр (хрэсб-я, вясельныя). У кнізе больш за 400 песен, выкананне якіх можа ўпрыгожыць любое нар.свята.

Гістарычны прынцып классіфікацыі пададзены ў томе размежаванняў песен на зах Бел, песні калгаснага раду, песні ВАВ, паслеваенные і інш. Некаторыя з іх – шэдэўры песенай лірыкі – “Павей ветрык, павей”, “Цераз сад-вінаград” і інш. Том вядомы з 2х выданнях.

 

35. Хар-ка сбору бел.нар.песні ў 4х тамах (скл. Р.Р.Шырма)

Рыгор Раманавіч Шырма, складальнік гэтага сбору, з’яўл. 1 з карыфееў бел.ф-ру. Сёння яго іменем названа харавая капэла БелдзяржТэлекампаніі РБ. Шырма з’яўл. Аўтарам некаторых работ, у якіх ен з эмацыян. Запалам апавядае пра ролю нар.песні ў жыцці бел. Сам ен запісаў шмат песень ад носьбіткі ф-ру Захвеі Хвораст шмат пазаабр. І абрадавых твораў.

Збор уключае 4 тамы бел.нар.песен.гэта песні абрадавыя, строцкія, жартоўныя, валачобныя, купальскія, сатырычныя і інш. Запісы нар.песен у гэтых кнігах вельмі зразумелыя, простыя, вызначаюцца яскравай мелодыяй, могуць выкарыстоўв. Як прафес-мі, так і аматарамі.

 

42. Прынцыпы і метады ўвасабл. Рэж.муз ф-ру.

Можна вылучыць наступныя:

1. Раскрыцце рэж. У свяці міфалагічнага светапогляду народа сродкамі ф-ру.

2. Выкарыстанне рэж. У свяці мясцовай спецыфікі муз.ф-ру.

3. Выкарыст.рэж. у свяці жанравай спецыфмкі муз. Ф-ру.

4. Выкарыстанне ў свяці муз. Фальк-ру ў складзе абрада або яго фрагмента.

5. Адлюстраванне рэж. Нац.каларыту свята сродкамі муз.ф-ру.

6. Этнаграфізм у свяці як 1 з прынцыпаў работы рэж.

7. Тэатралізацыя рэж. Муз ф-ру ў свяці і г.д.

 

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Люди добрые! Помогите человеку найти родных или близких из Севастополя | I. Задания для самостоятельной работы
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал