Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






завочнай формы навучання

Пытанні да экзамену

па курсе “Сучасная беларуская мова: марфалогія”

Для студэнтаў 3 курса

спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

завочнай формы навучання

1. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

2. Асноўныя граматычныя паняцці і адзінкі: граматычная форма, граматычны сродак, граматычнае значэнне і граматычная катэгорыя.

3. Асноўныя спосабы і сродкі выражэння граматычных значэнняў у беларускай мове.

4. Класіфікацыйныя (лексіка-граматычныя) і словазмяняльныя граматычныя катэгорыі.

5. Прынцыпы і крытэрыі аб’яднання слоў у часціны мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове. Класіфікацыя часцін мовы.

6. Назоўнік як часціна мовы. Семантыка-камунікатыўная адметнасць і граматычныя асаблівасці назоўніка як носьбіта агульнга значэння прадметнасці.

7. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Назоўнікі агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя, зборныя, рэчыўныя; сінгулятывы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.

8. Граматычныя катэгорыі назоўніка. Катэгорыя роду назоўнікаў. Класіфікацыя назоўнікаў па родах. Значэнне і сродкі выражэння граматычных значэнняў роду. Пытанне аб назоўніках агульнага роду.

9. Граматычны род абрэвіятур. Род марфалагічна нязменных назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

10. Катэгорыя ліку назоўнікаў. Значэнне і сродкі выражэння лікавага супрацьпастаўлення. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове. Несупадзенне ў граматычным ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

11. Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Сродкі выражэння склонавых значэнняў у беларускай мове. Рэшткі формы клічнага склону.

12. Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага, другога і трэцяга субстантыўнага скланення. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Назоўнікі ад’ектыўнага і змешанага тыпаў скланення.

13. Склонавыя канчаткі назоўнікаў першага субстантыўнага скланення.

14. Склонавыя канчаткі назоўнікаў другога субстантыўнага скланення

15. Склонавыя канчаткі назоўнікаў трэцяга субстантыўнага скланення.

16. Склонавыя канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў.

17. Склонавыя канчаткі назоўнікаў ад'ектыўнага тыпу скланення. Асаблівасці змянення назоўнікаў змешанага тыпу скланення.

18. Скланенне назоўнікаў множнага ліку. Дынаміка склонавых форм назоўніка і праблема кадыфікацыі склонавых канчаткаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Асаблівасці выкарыстання назоўнікаў і іх склонавых форм у беларускай мове.

19. Словаўтварэнне назоўнікаў. Асноўныя спосабы ўтварэння назоўнікаў: афіксацыя, складанне, абрэвіяцыя, субстантывацыя, іх характарыстыка. Назоўнікі як база для ўтварэння слоў іншых часцін мовы.

20. Прыметнік як часціна мовы. Семантыка-камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці прыметніка.

21. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя, прыналежныя. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы. Выкарыстанне прыметнікаў розных разрадаў у тэкстах розных стыляў.

22. Поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў. Сцягнутыя формы прыметнікаў.

23. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне.

24. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. Варыянтнасць склонавых канчаткаў прыметнікаў.

25. Словаўтварэнне прыметнікаў: афіксацыя, складанне, абрэвіяцыя, ад’ектывацыя. Прыметнік як база для ўтварэння слоў іншых часцін мовы.

26. Лічэбнік як часціна мовы. Семантыка-камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці лічэбніка.

27. Разрады лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (уласнаколькасныя і зборныя, няпэўнаколькасныя, дробавыя) і парадкавыя

28. Разрады лічэбнікаў паводле структуры: простыя, складаныя і састаўныя лічэбнікі.

29. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.

30. Асаблівасці сінтаксічнай спалучальнасці лічэбнікаў з назоўнікамі. Ужыванне лічэбнікаў у ролі іншых часцін мовы.

31. Словаўтварэнне лічэбнікаў: суфіксацыя, нульсуфіксацыя, складанне. Лічэбнік як база для ўтварэння слоў іншых часцін мовы.

32. Займеннік як часціна мовы. Семантыка-камунікатыўныя і граматычныя асаблівасці займенніка.

33. Разрады займеннікаў паводле лексічнага значэння: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя (неазначальныя).

34. Разрады займеннікаў паводле суадносін з іншымі часцінамі мовы. Займеннікі-назоўнікі. Катэгорыя роду, адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці ў займенніках-назоўніках. Займеннікі-прыметнікі. Займеннікі-лічэбнікі. Займеннікі-прыслоўі.

35. Скланенне займеннікаў розных разрадаў. Варыянты склонавых форм займеннікаў.

36. Словаўтварэнне займеннікаў: прэфіксацыя, суфіксацыя, постфіксацыя, складанне. Займеннік як база для ўтварэння слоў іншых часцін мовы.

 

Дацэнт С.М. Якуба

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Февраль 3200 | Перевод с английского Джека Фроста и Эрны
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал