Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прат. № 1 ад 31.08.15 г.

Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый).

Для эканамічнай і тэхнічнай спецыяльнасці па ўсіх формах навучання.

Укладальнік Цумарава А.П.

Абмеркаваны і зацверджаны на пасяджэнні кафедры,

Прат. № 1 ад 31.08.15 г.

1. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы вывучэння гісторыі.

2. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

3. Беларусазнаўства. Ідэі нацыянальнага адраджэння ў пачатку ХХ ст.

4. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў.

5. Узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Барацьба з крыжакамі і татаромонголамі.

6. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у IX - XII стст. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці.

7. Фарміраванне беларускага этнасу ў XIV-XVIII стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання назвы “Белая Русь”.

8. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Палітыка цэнтралізацыі і ўмацавання ўлады вялікіх князёў (ХШ-ХVI стст).

9. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ (ХШ - пер. пал. ХVI стст). Дзяржаўны лад. Статуты ВКЛ.

10. Знешняя палітыка ВКЛ: Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, проціборства з Маскоўскай дзяржавай. Войны ХVI - ХVШ стст. і іх наступствы для беларускіх зямель.

11. Асаблівасці духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускіх зямель у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай (ХIV - ХVШ стст.). Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін. Уніяцкая царква. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

12. Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай (ХVI - ХVШ стст.).

13. Этнічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў ХIХ - пач. ХХ стст.

14. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі (ХIХ – пач. XX ст.).

15. Беларусь у вайне 1812 г.

16. Шляхецкія паўстанні (1830 – 1831 гг., 1863 – 1864 гг.) і іх уплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях.

17. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. ХIХ ст. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

18. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Узнікненне індустрыяльнага грамадства. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі (другая палова ХIХ - пач. ХХ ст.).

19. Народнікі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі.

20. Рэвалюцыя 1905-1907 гг.

21. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

22. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух.

23. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі і ў Беларусі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя.

24. Барацьба беларускіх партый і арганізацый за выбар шляху развіцця Беларусі. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі.

25. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі. Брэсцкі і Рыжскі мірныя дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа. Афармленне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

26. Пазіцыя беларускіх партый і арганізацый у нацыянальным пытанні. Вынікі Усебеларускага з'езда. Абвяшчэнне БНР.

27. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Канстытуцыйнае афармленне грамадска-палітычнай сістэмы БССР і яе асноўныя характарыстыкі ў 20-30-я гг. ХХ ст.

28. Асаблівасці ажыццяўлення НЭПа ў БССР.

29.. Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі і навукі ў 1920-я – 1930-я гг.

30. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

31. Палажэнне Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы ў 20-30-я гг. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

32. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гераічна абарона на тэрыторыі Беларусі.

33. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым. Партызанскі і падпольны рух.

34. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вынікі вайны для Беларусі.

35. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

36. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 50-х - 60-х гг. ХХ ст.

37. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах НТР (канец 50-х - 70-я гг.).

38. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я - першай палове 80-х гг. ХХ ст.

39. Прычыны запаволення тэмпаў эканамічнага росту ў 70-я - першай палове 80-х гг. ХХ ст. Сацыяльныя і экалагічныя і праблемы.

40. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР.

41. Асноўныя дасягненні беларускай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 1980-х - шэры. 90-х гг.

42. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

43. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця РБ. Канстытуцыя 1994г. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту.

44. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны.

45. Рэспубліка Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторах ва ўмовах глабалізацыі.


 

? П-ка “Ваеннага кам-ма” НЭП Кал-цыi i iнд-цыi
даты 1918-21 X з. 1921-1927 1927 - …
Прмысл.      
С.г      
Гандаль I грошы      
iдэалогiя      
Мiжнародныя аднос.      
       

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Вспомогательная | Доброта
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал