Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.






Урок № 2

Тэма: Мы і нашы суседзі (стар. 7 – 9)

 

Мэты:

1) Паўтарыць раней засвоеныя веды аб геаграфічным становішчы. Пазнаёміць

з назвамі і месцам размяшчэння краін – суседак Рэспублікі Беларусь;

з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Беларусі (па абласцях);

 

2) Развіваць у вучняў уменне ўважліва чытаць тэксты падручніка, запамінаць

прачытанае, пераказваць яго змест, вылучаць у ім галоўнае;

 

3) Выхоўваць ў вучняў уменне працаваць з картасхемай;

 

4) Ствараць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Змест

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

- Якую назву носіць падручнік?

- Як вы разумееце словы Радзіма, Беларусь?

- Якімі іншымі словамі або выразамі можна іх замяніць?

- Пакажыце на карце межы Беларусі, яе сталіцу.

На дошку прымацоўваецца Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

- Што гэта такое?

- Для чаго чалавеку патрэбна ведаць мінулае?

- Якую корысць кожнаму з нас могуць прынесці веды па гісторыі роднага краю?

Практычная работа

Для яе правядзення выкарыстоўваецца матэрыял апавядання “Беларусь – мая Радзіма”.

 

Заданне 1. Карыстаючыся зместам, знайдзіце старонку падручніка, на якой змяшчаецца матэрыял з загалоўкам “Беларусь – мая Радзіма”. Настаўнік правярае правільнасць выканання задання.

 

Заданне 2. Знайдзіце ў змесце апавядання словы, якія выдзелены спецыяльным шрыфтам. Дайце тлумачэнне гэтым словам.

- Падумайце, ці патрэбна чытаць у слоўніку усе словы падрад?

- Хто ведае, як гэта можна зрабіць вельмі хутка?

-

Заданне 3. Знайдзіце пытанні і заданні да матэрыялу апавядання. Прачытайце апошняе пытанне.

- Так, чаму ж трэба ведаць гісторыю?

 

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

Афармленне класнай дошкі

Плошча S = 207 тыс. км2 Насельніцтва 10 млн. чал. Працягласці Пн. 560 км Пдз. Зах. – Усх. 650 км Геаграфія нашай краіны План 1.Месца размяшчэння і тэрыторыя 2. Нашы суседзі 3. Падзел краіны на часткі 4. Насельніцтва Беларусі Сталіца Мінск Вобласці Мінская Брэсцкая Гродзенская Віцебская Магілёўская Гомельская

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) Месца размяшчэння і тэрыторыя (абзац 1)

- Якую асаблівасць мае наша краіна?

- Ці з’яўляецца такое размяшчэнне зручным?

- Якія выгады можа прынесці нашай дзяржаве яе размяшчэнне ў самым цэнтры Еўропы?

Матэрыял для настаўніка. Праз Беларусь у іншыя краіны праводзіцца шмат розных грузаў. За іх перавозку плацяцца падаткі. Атрыманыя грошы ідуць у дзяржаўную казну. Ад гэтага багацее краіна, больш заможна жывуць яе грамадзяне.

 

б) Нашы суседзі (абзац 2)

- Дзе знаходзіцца Беларусь?

- Чаму спрыяе такое размяшчэнне?

- З якімі краінамі мяжуе Беларусь?

Дзяржава – саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці.

 

- фізкультминутка

 

в) Падзел краіны на часткі (абзац 3)

- Разгледзьце карту ў падручніку стар. 8.

- Колькі ў Беларусі абласцей?

- Дзе яны размяшчаюцца?

- Якая вобласць знаходзіцца ў цэнтры краіны?

- Як называецца самая вялікая адміністрацыйная адзінка нашай краіны? (Сама РБ з усёй яе тэрыторыяй.)

- Як называецца самы маленькі населены пункт Беларусі? (Вёска)

Тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі

1. Рэспубліка Беларусь.

2. Вобласць.

3. Раён.

4. Сельскі савет.

5. Горад. Гарадскі пасёлак. Вёска.

 

г) Насельніцтва Беларусі. (абзац 4 – вучні чытаюць самастойна)

- Хто стварае багацце краіны?

- Ці можна працавітых і таленавітых людзей назваць самым каштоўным скарбам нашай краіны?

- Колькі ў рэспубліцы жыхароў?

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал