Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Б) самастойная работа






- Прачытайце 2 абзац.

- Чаму Няміга – незвычайная рака?

 

- фізкультмінутка

 

в) “Блакітныя вочы” краіны

- Прачытайце 3 абзац падручніка.

- Як называецца адно з прыгажэйшых азёр Беларусі?

- Дзе яно знаходзіцца?

 

Матэрыял для настаўніка. Беларусь называюць азёрным краем. На яе тэрыторыі налічваецца больш за 10 тыс. азёр. Самае вялікае возера – Нарач. Яго плошча складае 80 км2, а самае глыбокае – Доўгае, глыбіня якога больш за 53 метры.

Плошча Свіцязі складае 2, 24 км2, а глыбіня дасягае 15 метраў. Дно возера ўздоўж берага пясчанае. Вада ў ім чыстая і празрыстая. На паўночным беразе возера знаходзяцца помнікі прыроды – два векавыя дубы, а на паўднёва-заходнім – археалагічныя помнікі – курганы, у якіх пахаваны старажытныя продкі беларусаў.

г) паданне пра возера Свіцязь

Уступнае слова настаўніка.

Шмат у Беларусі ў Беларусі азёр. Іх больш за 10 тыс. але найбольш шчаслівы лёс выпаў на долю возера Свіцязь. Пра яго таямніцы і загадкі складалі паданні і легенды, сачынялі балады, пісалі прыгожыя вершы.

- чытанне ўрыўка з верша Лявона Эміліта “Балада пра Свіцязь”

Балада пра Свіцязь

Люстэркам дзіўным ноччу Сіцязь Той човен ўраз перакуліўся,

Глядзела ў неба. Зорны віцязь Як за лілею зачапіўся.

У чоўне месяца спусціўся, І незлічоныя стагоддзі

Па воднай гладзі пракаціўся, Штоноч у ціхім карагодзе

Зачараваў русалак пекных Па небу зорачкі гуляюць

І ўтапіўся ў водах срэбных; І марна віцязя чакаюць…

 

- чытанне падання пра возера Свіцязь у падручніку, стар. 16 – 17

- Што ўразіла вас у паданні пра возера Свіцязь

- Прачытайце, што пісаў пра возера Свіцязь уражэнец тых мясцін Адам Міцкевіч.

 

д) работа над матэрыялам “Цікава ведаць”

- вучні чытаюць самастойна

Матэрыял для настаўніка. (У гэтым матэрыяле не ўсё можа быць зразумелым вучням, таму неабходна даць тлумачэнне словам.)

1. Варагі – ураджэнцы Скандынаўскага паўвострава, або Скандынавіі. У гістарычнай навуцы вядомы пад назвамі вікінгі, нарманы, росы. У VIII – XI стст. яны былі вядомы сваёй смеласцю, ваяўнічасцю, далёкімі ваеннымі паходамі і захопніцкімі войнамі. Каля 1000г. варагі даплылі да далёкай Амерыкі і першымі з еўрапейцаў пабывалі там.

2. Волакі. Волак – гэта сухапутны шлях гандлёвых зносін, які ляжыць паміж дзвюма рэкамі. Калі

караблі падплывалі да волака, іх выцягвалі з вады на сушу, падкладвалі пад днішчы каткі з бярвенняў

і кацілі да бліжэйшай рэчкі, а затым апускалі ў ваду і плылі далей.

Гандлёвы шлях " з варагаў у грэкі" пачынаўся са Скандынаўскага паўвострава, дзе жылі варагі, ішоў па Балтыйскім моры, далей праз Заходнюю Дзвіну і Днепр у Чорнае мора. Праз Чорнае мора можна было трапіць у Грэцыю — радзіму Алімпійскіх гульняў. У ходзе работы могуць узнікнуць пытанні, звязаныя з Алімпійскімі гульнямі.

Матэрыял для настаўніка. Першыя Алімпійскія гульні адбыліся ў 776 г. да н. э. Праводзіліся яны ў Алімпіі і на захадзе Паўднёвай Грэцыі. Удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах толькі мужчыны. На перыяд правядзення Алімпійскіх гульняў спыняліся ўсе войны. Пераможцу гульняў урачыста сустракалі ў яго родным горадзе. Уязджаў ён у горад праз пралом у сцяне. Лічылася, што гораду, у якім жыве такі чалавек, сцены не патрэбны, ён абароніць горад ад ворагаў.

VI. Падвядзенне вынікаў.

- Што новага даведаліся на ўроку?


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал