Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.

Урок №5

Тэма: Наша Радзіма на гістарычнай карце (стар. 20-23)

 

Мэты:

1) Пазнаёміць вучняў з асаблівасцямі гістарычнай карты, з умоўнымі абазна-

чэннямі, якія карыстоўваюцца на ёй; правесці работу, накіраваную на зас-

ваенне дзецьмі правіл “чытання” гістарычнай карты.

 

2) Развіваць у вучняў цікавасць да мінулага нашай краіны, фарміраваць уменне

бачыць у гістарычнай карце крыніцу ведаў.

 

3) Выхоўваць у вучняў паважлівыя адносіны да нашага мінулага, да продкаў, іх

вялікага таленту, непаўторнага ўмельства, цяжкай працы.

 

4) Ствараць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

 

Змест урока

 

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) “Зямля блакітных рэк і азёр” (стар. 14-20)

1. “Блакітныя шляхі” Беларусі.

2. “Блакітныя вочы” краіны.

3. Паданне пра возера Свіцязь.

 

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) уступнае слова настаўніка

“Дарагія сябры, мы з вамі адпраўляемся ў цікавае падарожжа па краіне нашых продкаў, у далёкае гістарычнае мінулае нашай Айчыны. Сівая мінуўшчына раскрывае перад вамі свае таямніцы. Вашымі спадарожнікамі будуць старонкі падручніка ды гістарычная карта. З іх дапамогай “загавораць” старажытныя селішчы і гарадзішчы, велічныя руіны старых замкаў, журботныя курганы, дзе пахаваны нашы продкі – людзі мудрыя і працавітыя, цярплівыя і шчодрыя, сціплыя і мужныя.

Гісторыю называюць кнігай жыцця, скарбонкай чалавечай мудрасці. Веданне мінулага ператварае чалавека ў шчырага патрыёта Айчыны, носьбіта гістарычнай памяці свайго народа, дае яму грунтоўную аснову ў жыцці. Такога чалавека ахоплівае прага дзейнасці, яму хочацца пакінуць свій след, няхай і невялічкі, у гісторыі Радзімы.

Чалавек, абыякавы да гісторыі свайго народа, нагадвае дрэва без каранёў. Ён губляе самае галоўнае – жыццёвую аснову. Такі чалавек можа лёгка адрачыся ад матчынай мовы, забыцца пра магілы продкаў, што склалі свае галовы, каб жыла і квітнела Беларусь, і нават пайсці на самае агіднае – здраду Айчыне ў цяжкі для яе час.

Каб шчыра любіць свій край, патрэбна добра ведаць яго гісторыю.”

 

- фізкультмінутка

б) гістарычная карта

Карты бываюць розныя. Самымі распаўсюджанымі з іх з’яўляюцца геаграфічныя і гістарычныя.

- Прачытайце 1 абзац.

- Для чаго патрэбны гістарычныя карты?

Практычная работа:

- Разгледзьце ўважліва карты на стар. 8, 11.

- Уважліва разгледзьце карты, знайдзіце ў іх адрозненне.

Так, карта на стар. 11 расказвае аб падзеях далёкага мінулага, якія адбываліся 1.550 гадоў назад таму. У той час не было Рэспублікі Беларусь, а людзі жылі плямёнамі. Не было таксама і суседніх дзяржаў. На месцы шасці абласцей, на якія падзяляецца сучасная Беларусь, знаходзіліся землі, дзе рассяляліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

На карце, змешчанай на стар. 8, паказана сучаснае становішча Беларусі.

 

в) умоўныя абазначэнні

На гістарычнай карце адлюстроўваюцца межы дзяржаў, гарады, месцы бітваў, гандлёвыя шляхі і шмат іншага. На маленькай карце змясціць усё гэта немагчыма. На дапамогу прыходзяць умоўныя абазначэнні.

- Прачытайце 2, 3 абзац.

Матэрыял для настаўніка. Усе гістарычныя падзеі і з’явы існуюць у прасторы і часе. Час вызначаецца датай, прастора – гістарычнай картай. Адлюстраванне падзей на гістарычнай карце інакш называецца іх лакалізацыяй. Для лакалізацыі выкарыстоўваюцца ўмоўныя абазначэнні. Яны наносяцца на карту, а ў ніжняй яе частцы ім даецца тлумачэнне. Гэты дадатак да карты называюць яе легендай.

г) правілы работы з картай

- Як вы думаеце, якія правілы трэба ведаць, каб “прачытаць” гістарычную карту?

Каб навучыцца “чытаць” гістарычную карту, неабходна ведаць наступныя правілы:

1) кожная карта мае сваю назву, якая адлюстроўвае пэўныя гістарычныя падзеі ў вызначаны час;

2) умоўныя абазначэнні на карце паказваюць напрамкі падарожжаў і ваенных паходаў, месцы бітваў і будаўніцтва замкаў-крэпасцей, сталіцы дзяржаў і межы паміж імі;

3) колеры выкарыстоўваюцца для абазначэння тэрыторый розных дзяржаў.

Практычная работа:

Разгледзьце карту на стар. 21, адкажыце на пытанні:

- Як называецца карта?

- Як можна даказаць, што гэта карта гістарычная?

- Ці мае яна пэўную сувязь з геаграфіяй нашай краіны?

- Што адлюстравана на карце – гістарычнае мінулае ці сучаснасць?

- Якія ўмоўныя абазначэнні маюцца на карце?

- Якія заняткі людзей паказаны на ёй?

 

VI. Падвядзенне вынікаў.

- Што новага даведаліся на ўроку?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | контроля и управления функциями организма.
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал