Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.

Урок №6

Тэма: Стужка часу (стар. 23-25, 153, 155, 156)

 

Мэты:

1) Паказаць вучням сувязь падзей, якія вывучаюцца ў гісторыі, з гістарычным

часам; абапіраючыся на апорныя даты, падвесці вучняў да разумення сутнас-

ці лічэння гадоў у гісторыі; пазнаёміць вучняў з назвамі, якія ўжываюцца

пры лічэнні гадоў, і іх скарочаным запісам.

 

2) Развіваць у вучняў лагічнае мысленне і матэматычныя здольнасці, фарміра-

ваць уменне лічыць гады ў гісторыі.

 

3) Выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны да часу, разуменне таго, што да-

рэмна патрачаны час вярнуць немагчыма.

 

4) Ствараць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) “Наша Радзіма на гістарычнай карце”

- Для чаго патрэбна гістарычная карта?

- Як даўно людзі пачалі складаць карты?

- Якія гарады былі пазначаны на гістарычнай карце?

- Што наносіцца на карты?

- Якія бываюць карты?

- Чым адрозніваецца гістарычная карта ад геаграфічнай?

- Якія правілы трэба ведаць, каб “прачытаць” гістарычную карту?

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) уступнае слова настаўніка

“Вывучэнне гісторыі – гэта пошук адказаў на 5 простых пытанняў: Дзе? Калі? Што? Дзе? Як? Чаму?

Адно з гэтых пытанняў, а менавіта “Калі? ”, цесна звязана з датамі.

Любая гістарычная падзея развіваецца ў прасторы і часе. Для вызначэння прасторы служыць карта. А вось вымярэнне падзей у часе ажыццяўляецца пры дапамозе дат. Гістарычная падзея без даты – як чалавек без пасведчання аб нараджэнні, узрост якога немагчыма дакладна вызначыць.

Зразумела, што кожны з вас павінен помніць не толькі год, але месяц і дзень свайго нараджэння”.

- Колькі вам гадоў?

- У якім годз вы пайшлі ў школу?

- Колькі гадоў вы вучыцеся?

- У якім годзе вы скончыце школу?

Гэтыя даты называюцца біяграфічнымі. Яны адносяцца да асабістага жыцця. А ёсць даты яшчэ больш важныя, яны называюцца гістарычнымі. Гістарычныя даты вызначаюць час важных для гісторыі падзей.

На дошцы запісаны даты:

- Запіс у сшытку:

862 г- першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк.

1067 г – першая летапісная звестка пра Мінск.

- Знайдзіце ў слоўніку тлумачэнне слова “летапіс”.

Летапіс – рукапісная кніга, у якую штогод (кожнае лета) запісваліся звесткі аб гістарычных падзеях.

 

- фізкультмінутка

 

б) Якімі адзінкамі вымяраецца гістарычны час?

Любая гістарычная падзея мае пачатак узнікнення, працягласць і канец свайго існавання. Падзеі, якія мы называем гістарычнымі, могуць узнікнуць імгненна, прадаўжацца даволі доўгі час і нечакана закончыць сваё існаванне. Вось чаму нават секунды, хвіліны і гадзіны могуць выконваць ролю вымяральнікаў гістарычнага часу. Але найчасцей выкарыстоўваюцца такія вымяральнікі, як год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе.

Важным рубяжом у лічэнні гадоў у гісторыі з’яўляецца нараджэнне Ісуса Хрыста. Першы год жыцця Ісуса Хрыста прынята лічыць першым годам нашай эры (н.э). калі якая-небудзь гістарычная падзея адбылася да нараджэння Ісуса Хрыста, то вучоныя кажуць, што яна адбылася да нашай эры (да н.э).

- чытанне матэрыялу ў падручніку стар. 24

Любую гістарычную падзею можна паказаць з дапамогай стужкі часу.

Гісторыя – гэта і ёсць своеасаблівая стужка часу, дзе кожная падзея мае сваё месца – дакладную дату.

- Знайдзі ў слоўніку тлумачэнне слова “дата”.

Запіс у сшытку:

Дата – час, калі адбылася падзея.

- разглядванне стужкі часу на стар. 23

- У якім стагоддзі мы з вамі жывём?

 

в) знаёмства з рымскімі лічбамі

У мінулыя часы лічбы розныя народы абазначалі па-рознаму: звязвалі вузельчыкі, рабілі на палачцы нажом засечкі, пісалі розныя знакі.

У Старажытным Егіпце, напрыклад, палачка абазначала адзінку, знак у выглядзе падковы – дзесяць, а фігурка чалавека з паднятымі ад здзіўлення ўверх рукамі – мільён.

- Ці можна лічыць такія абазначэнні лікаў зручнымі?

- Чаму не?

А вось арабскія лічбы, якімі мы карыстаемся, і рымскія, якія ўжываюцца больш рэдка, аказаліся самымі зручнымі.

Запіс у сшыткі рымскіх лічбаў:

I, II, III, IV, V, VI, VII, VIII, IX, X, XI, XII, XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX, XX, XXI,

- Параўнайце рымскія лічбы з арабскімі і зрабіце вывад.

Якія з іх самыя зручныя для напісання.

Сапраўды арабскія лічбы зручныя, па-гэтаму яны паступова выцеснілі амаль рымскія лічбы. Але ж для напісання стагоддзяў прынята карыстацца рымскімі лічбамі. Вось чаму патрэбна іх ведаць і ўмець пісаць.

 

VI. Падвядзенне вынікаў.

 

- Што новага даведаліся на ўроку?

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Тема: Международное морское право | в) Разъяснение выражений имамов общины, из которых матуридиты поняли тафуид.
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.01 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал