Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Мінск, 10 - 14 мая 2014г.
ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ФЕСТЫВАЛЮ: 1. МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: a. Фестываль праводзіцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам з 10 па 14 мая 2014 г. в г. Мінск, Беларусь. b. Удзельнікам, якія пражываюць за мяжой Мінска, рэкамендуецца прыбыць 10 мая пасля 12: 00 і адбыць 14 мая 2014г. да 12: 00. 2. УДЗЕЛЬНІКІ ФЕСТЫВАЛЮ: a. Студэнты вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый і творчых аб'яднанняў, незалежныя калектывы. Пры гэтым перавага аддаецца ўніверсітэцкім хорам. b. Максiмальная колькасць удзельнікаў ад аднаго калектыва складае 35 чалавек (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб). c. Асноўны склад удзельнікаў павінен быць не маладзей 18 гадоў і не старэй 35 гадоў. 3. ПРАГРАМА ДА ВЫКАНАННЯ: Калектыў-удзельнік абавязкова прадстаўляе на фестывалі дзве праграмы: - Духоўная праграма: не больш за 3 творы розных перыядаў. Агульная працягласць праграмы павінна быць 12 хвілін максімум; - Свецкая праграма: не больш за 4 творы па ўласным выбары, але адрозных ад духоўнай праграмы. Агульная працягласць праграмы павінна быць 15 хвілін максімум. - Дадаткова неабходна ведаць Гімн студэнтаў«GAUDEAMUS».
4. ЗАЯЎКА: a. Заяўка на ўдзел у Фестывалі прымаецца да 1 лютага 2014 года. Калектывам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў. b. Да заяўкі (форма заяўкі – ніжэй) прыкладаюцца наступныя абавязковыя матэрыялы ў электронным выглядзе (email/CD): ü канцэртны аўдыёзапіс калектыва - не менш за 3 нумары розных жанраў; ü меркаваныя праграмы да выканання (форму глядзіце ніжэй); ü актуальныя каляровыя фатаграфіі высокага дазволу (не менш 300 dpi)[1] у цыфравым выглядзе; ü біяграфія калектыва, якая змяшчае найважнейшую інфармацыю аб артыстычныя дасягненнях[2]; ü меркаваны спіс удзельнікаў калектыва (форму глядзіце ніжэй); ü пагадненне аб удзеле ў фестывалі (форму глядзіце ніжэй).
5. АДБОР ДА ЎДЗЕЛУ: a. Адбор да ўдзелу, які заснаваны на канцэртным аўдыёзапісы, ажыццяўляе артыстычны камітэт. Пры гэтым прыярытэтным крытэрам адбору з'яўляецца ўзровень выканальніцкага майстэрства. b. Афіцыйнае запрашэнне і канчатковая праграма калектывам, прынятым да ўдзелу, высылаецца не пазней 1 сакавіка 2014 года.
6. ФIНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ: Арганізатары прадастаўляюць харчаванне і пражыванне і пакрываюць неабходныя выдаткі на правядзенне фестывалю (арэнда канцэртных залаў; унутраны транспарт; друкаваная прадукцыя; культурная праграма і інш.).
Ø Замежныя калектывы (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб) аплачваюць: - унёсак да ўдзелу, які складае 80 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва на весь перыяд Фестывалю; - праезд да/з Мінска; - візавы збор (пры неабходнасці); - медыцынскую страхоўку (пры неабходнасці). Унёсак аплачваецца міжнародным банкаўскім пераводам да 10 красавіка 2014г. У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі. БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ для калектываў неабходна дадаткова ўдакладніць у арганізатараў!! Ø Беларускія іншагароднія калектывы (уключаючы выканаўцаў, кіраўнікоў і інш. суправаджалых асоб) аплачваюць: - унёсак да ўдзелу, які складае 30 Еўра на кожнага ўдзельніка калектыва на весь перыяд Фестывалю; - праезд да/з Мінска. Унёсак аплачваецца банкаўскім пераводам да 10 красавіка 2014г. у пераліку на беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з зацверджанай калькуляцыяй унёску. У выключных выпадках аплату можна правесці па прыбыцці, але неабходна абавязкова папярэдне ўзгадніць з арганізатарамі.
БАНКАЎСКІЯ РЭКВІЗІТЫ і СУМУ Ў БЕЛАРУСКІХ РУБЛЯХ неабходна дадаткова ўдакладніць у арганізатараў!! Ø Мiнскія калектывы ўдзельнічаюць у фестывалі без аплаты ўнёску (пражыванне і харчаванне не прадастаўляецца). 7. ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЕЗДЖЫХ: a. Прынятыя хоры павінны пацвердзіць удзел і падаць не пазней 10 сакавіка 2014 г.: - канчатковы спіс ўдзельнікаў (форму глядзіце ніжэй); - інфармацыю аб прыбыцці і адбыцці: даты і час, транспартны сродак і г.д. b. Групам, якія маюць патрэбу ў ВІЗЕ для ўезду ў Беларусь, варта самастойна падрыхтаваць усю звязаную дакументацыю для падачы ў Пасольства і паведаміць арганізатарам загадзя і не пазней 10 сакавіка! Для даведак: https://belembassy.org/index_eng.html Фестываль накіроўвае афіцыйны ліст з поўным спісам групы ў адпаведнае Беларускае Консульства з просьбай аб выдачы візы без аплаты, што застаецца аднак на меркаванне Консула. c. Прадстаўнік Фестывалю сустракае ўдзельнікаў па прыбыцці ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале і суправаджае на працягу ўсяго візіту.
8. ПАВОДЗІНЫ ГРУПЫ: а. Кіраўнік групы нясе адказнасць за дысцыпліну ўдзельнікаў групы. b. Адмысловая ўвага павінна быць звернута на пунктуальнасць, паважлівыя адносіны да іншых груп і прадстаўнікоў Фестывалю, а таксама на ўстрыманне ад празмернага ўжывання алкаголю і на пазбяганне шуму ў начны час. с. Група нясе адказнасць за любую шкоду, нанесеную ўдзельнікамі групы, выпадковую або наўмысную, і аплачвае яе пакрыццё.
9. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ: a. Усе хоры ўзнагароджваюцца Сертыфікатамі ўдзельнiка і памятнымі сувенірамі. b. Журы Фестывалю, у склад якога ўваходзяць выбiтныя дзеячы харавога мастацтва, прысуджае дыпломы па наступных асноўных намінацыях: - " Лепшы хор" - Гран-пры фестывалю - " Лепшы дырыжор" - " Лепшы (-ая) саліст(- ка)" - " За лепшае выкананне духоўнай праграмы" - " За лепшае выкананне свецкай праграмы" c. Колькасць і склад намінацый можа вар'іравацца па меркаванні Журы і аргкамітэта. d. Магчыма наяўнасць прызоў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў фестывалю. 10. АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ: Афіцыйныя мовы карэспандэнцыі – англійская, беларуская, руская.
|