![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Правілы афармлення бібліяграфіі, спасылак, цытавання.
1. Бібліяграфічныя крыніцы (выходныя дадзеныя кніг, манаграфій, часопісных і газетных артыкулаў, з якімі мы працуем і на якія спасылаемся ў сваіх пісьмовых акадэмічных працах) могуць афармляцца 2 спосабамі – АКАДЭМІЧНЫМ і СКАРОЧАНЫМ (неакадэмічным). Веданне акадэмічнага спосабу патрабуюць ад магістрантаў і дысертантаў пры афармленні імі сваіх, адпаведна, магістэрскіх ці кандыдацкіх праектаў. Скарочаным спосабам звычайна карыстаюцца студэнты пры напісанні і афармленні рэфератаў, дыпломных праектаў, курсавых прац і пад. (ГЭТЫМ СПОСАБАМ ВЫ БУДЗЕЦЕ КАРЫСТАЦЦА ЗАРАЗ, ПАКУЛЬ НАВУЧАЕЦЕСЯ ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ – ГЛ. ТАБЛІЦУ) Табліца 1:
Самы просты спосаб афармлення бібліяграфічных крыніц, які часам выкарыстоўваецца ў некаторых перыядычных выданнях, выглядае так: 1. Лем С. Салярыс. Мн., 1994. 2. Мифология древнего мира. М., 1977. Пры такім афармленні не ўказваецца ні выдавецтва, ні агульная колькасць старонак выдання. · УВАГА: Студэнт можа карыстацца любым з указаных спосабаў, аднак абавязкова павінен трымацца АДНАГО СТЫЛЮ афармлення ў межах адной працы! · У ЛЮБЫМ СТЫЛІ БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ПАЗІЦЫІ РАЗМЯШЧАЮЦЦА Ў СТРОГІМ АЛФАВІТНЫМ ПАРАДКУ (па першай літары прозвішча аўтара ці па першай літары назвы выдання, калі няма аўтара). · СПАЧАТКУ ІДУЦЬ " КІРЫЛІЧНЫЯ" ВЫДАННІ, А ЗА ІМІ " ЛАЦІНСКІЯ" (усе яны аб'яднаныя адной нумарацыяй).
|