Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Першая Канстытуцыя Беларускай ССР.
2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся Першы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. На абмеркаванне з’езда было пасталеўна пытанне аб Канстытуцыі БССР. 3 лютага дэлегаты з'езда прынялi першую Канстытуцыю БССР, якая юрыдычна замацавала ўтварэнне новай савецкай дзяржавы і яе новую назву - Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (скарочана - ССРБ). Канстытуцыя БССР складалася з Дэкларацыi правоў працоўнага эксплуатуемага народа і трох разделаў. Дэкларацыяй скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю, лясы, нетры і воды, абвяшчалася ўсеагульная працоўная павіннасць, дэкрэтаванне ўзбраення працоўных, утварэнне сацыялістычнай Чырвонай Арміі рабочых і сялян. Канстытуцыя грунтавалася на першай савецкай Канстытуцыі РСФСР 1918 г., якая служыла ўзорам канстытуцыйнага заканадаўства для ўсіх савецкіх рэспублiк. У ёй замацоўваліся палажэнні аб савецкай форме ўлады і дыктатуры пралетарыя.ту. Канстытуцыя складалася ўсяго толькi з 32 артыкулаў. У першым раздзеле «Агульныя палажэннi Канстытуцыi» было запiсана, что асноўная задача ССРБ заключался ва ўстанауленнi дыктатуры гарадскога i сельскага пралетарыяту i бяднейшага сялянства ў выглядзе моцнай Савецкай улады, знiшчэннi эксплуатацыi чалавека чалавекам i ўладкаваннi сацыялiзму, пры якiм не будзе нi падзелу на класы, нi дзяржаўнай улады. У першым раздзеле Канстытуцыі замацоўваліся таксама правы і абавязкі грамадзян рэспублікі. Абвяшчаліся ў асноўным толькі палітычныя свабоды - свабода слова і друку, свабода сходаў, мітынгаў, шэсцяў, а таксама свабода сумлення. Абавязкаў грамадзян Канстытуцыя вызначала толькі два. У Канстытуцыі праца абвяшчалася абавязкам усіх грамадзян рэспублікі і сцвярджаўся прынцып: «хто не працуе, то не есць». Акрамя таго, усталёўваўся ўсеагульны воінскі абавязак. Другі раздел “ Канструкцыя Савецкай улады” зацвярджаў структуру і кампетэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Яна належала з’езду Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі і яго Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту(ЦВК), а таксама Малому і Вялікаму Прэзідыуму ЦВК. Трэці раздзел “Аб гербе і сцягу” меў толькі 2 артыкула. У артыкуле 31 было апісанне герба, які складаўся з сярпа і молата, акружанага вянком з каласоў і з надпісам: “Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь” і “Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся”. У пошнім артыкуле зацвярждаўся сцяг ССРБ у выглядзе чырвонага палотнішча, у левым куточку якога змяшчаліся літары ССРБ, або поўная назва рэспублікі.
У Канстытуцыі нічога не гаварылася ні аб выбарачным праве, ні аб мясцовых органах дзяржаўнага кіравання. Абвяшчэнне “дыктатуры пралетарыяту” не дапускала і ўтварэнне якіх-небудзь органаў мясцовага самакіравання, незалежнага ад партыйнага і дзяржаўнага апарату. Нічога не гаварылася ў Канстытуцыі і аб бюджэце і фінансах рэспублікі.
Такім чынам, асноўнае дзяржаўна-прававое значэнне прыняцця першай Канстытуцыі Беларускай ССР складалася ў замацаванні на ўзроўні вышэйшага нарматыўнага нацыянальнага і дзяржаўнага самавызначэння Беларусі як вольнай савецкай дзяржавы, аднак чамусьці Канстытуцыя не ў поўнай меры ўрэгулявала сістэму органаў улады новай савецкай дзяржавы, не зусім дакладна вызначыла прававыя асновы пабудовы вышэйшых савецкіх органаў улады. Засталося па-за ўвагай заканадаўцы рэгуляванне іншых сфер дзяржаўна-палітычнага жыцця Беларусі. Не зразумела, чаму заканадаўца, з большага перапісаўшы некаторыя палажэнні Канстытуцыі РСФСР (з шасці раздзелаў даволі кораценька былі перапісаны тры), не звярнуў увагу на астатняе, якое было таксама вельмі важным. Увогуле ж Канстытуцыя БССР 1919 г. стала значнай юрыдычнай падставай для далейшага развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці і яе канстытуцыяналізму.
|