Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Віды сказаў па інтанацыі






Клічныя – апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя сказы з ярка выражанай клічнай інтанацыяй, эмацыянальнай афарбоўкай. Як прыемна пахне збожжа!

Клічныя сказы афармляюцца з дапамогай: 1.клічнай інтанацыі Гарачы дзень! 2. Выклічнікаў Эх, спека, спёка! А прохладзь вечара далёк. 3. эмацыянальных часціц Хай святло навукі яснай заблішчыць, як сонца ўсход. 4. Пытальна-клічныя сказы – выражаюць здзіўленне, захапленне, расчараванне: Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?!

Памятайце:

- кропка не ставіцца пасля сказаў-загалоўкаў

- шматкроп’е ставіцца для абазначэння незакончанасці думкі

20. Дзейнік — гэта слова або спалучэнне слоў, якое абазначае той прадмет думкі, пра дзеянне, стан, уласцівасці або якасці якога паведамляецца ў выказніку, г. зн. галоўны член сказа, які граматычна не залежыць ад іншых членаў сказа і паясняецца выказнікам.Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Зімовыя хмары нізка павіслі над зямлёй. У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.

Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, пры гэтым яны набываюць значэнне назоўніка ў назоўным склоне. Напрыклад: Здарылася самае страшнае; Абое стаялі разгубленыя; Жыць – Радзіме служыць. Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў, напрыклад: Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля, ледзь прыкметна пасмейваліся з яго.

21. Выказнік — слова або спалучэнне слоў, якое аба­значае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названы дзейнікам. Выказнік як галоўны член сказа знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка.Паводле структуры выказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца з аднаго слова або спалучэння слоў, якія выражаюць адну граматычную форму, тыпу была спалохалася, прыехаў быў, буду спяваць, называецца простым, напрыклад: Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. І буду сніць дарогу я, і вясну, і родны край, і рунь на полі родным. Выказнік, які складаецца з двух слоў — з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе). Выказальнае слова выражае канкрэтнае лексічнае значэнне выказніка, на­прыклад: Дзень быў спякотны і ветраны. Выказнік, які складаецца з трох і больш слоў і спалучае ў сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказніка, называецца складаным, напры­клад: І сыны адказ трымалі перад бацькам родным, а стараўся з іх быць кожны свайго бацькі годным. Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана дзеясловам і іменнымі часцінамі мовы. У залежнасці ад спосабу выражэння выказальнага слова вылучаюцца два тыпы састаўнога выказніка: састаўны дзея­слоўны і састаўны іменны. Састаўны дзеяслоўны выказнік выражаецца неазначальнай формай дзеяслова і дапаможным дзеясло­вам. У ролі дапаможных у сказе могуць выступаць дзеясловы, якія паказваюць на пачатак, працяг і канец дзеяння (стаць, пачацъ, распачаць, брацца, працягваць, канчаць, кідаць, пераставаць і інш.). Напрыклад: Зарыва то затухала, то пачынала ярчэць, набіраючыся трапяткой, залацістай чырвані. У ролі дапаможных дзеясловаў у састаўным дзеяслоў­ным выказніку могуць выступаць словы магчы, хацець, імкнуцца, прагнуць, спрабаваць, умець, наважвацца, жадаць, саромецца. Напрыклад: Пра харчаванне Кастравіцкі мусіўклапаціцца сам. Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам назоўнага або творнага склону ў спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць. Напрыклад: Яны былі аднагодкі. Састаўны іменны выказнік выражаецца назоўнікам у спалучэнні з іншымі дзеясловамі-звязкамі, напрыклад: Сын, таленавіты і прыгожы, стаў радасцю майго жыцця. Якасныя і адносныя прыметнікі могуць выступаць у ролі выказальнага слова ў састаўным выказніку. Прыметнікі назоўнага і творнага склонаў выступаюць у спалучэнні з асабовымі формамі дзеяслова-звязкі быць: Шчырая у іх была дружба, сапраўдная. Жураўліны крык мацнее, робіцца больш выразным, відаць, жураўлі спускаюцца на адпачынак. Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа выражацца лічэбнікам або займеннікам, напрыклад: Лёнік астаўся адзін на сваёй варце. Сон узяў сваё. Выказальнае слова ў састаўным выказніку можа быць выражана фразеалагічным словазлучэннем: Яна старалася ўзяць сябе ў рукі. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бяхмарнага неба.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал