Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Характарыстыка мастацкага стылю






Мастацкі стыль займае асобнае месца ў мове. Выкарыстоўваецца ў эстэтычнай сферы зносін, абслугоўвае патрэбы духоўнага жыцця грамадства. Гэтым стылем пішуцца літаратурныя творы розных жанраў: апавяданні, аповесці, раманы, вершы, паэмы, п’есы. Асноўная яго функцыя – эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Разнастайная інфармацыя, суб’ектыўнасць паняццяў, унутраная іманентная логіка вымагаюць дасканалага і ў той жа час разнастайнага выбару моўных сродкаў, а таксама актыўнага ўзаемадзеяння такіх спецыфічных асаблівасцей мовы, як полісемія, сінанімія, перанос значэння і г.д. У мастацкім стылі ўсе пласты лексікі з яе прамымі і пераноснымі значэннямі, экспрэсіўна-эмацыянальнымі афарбоўкамі, усе сродкі граматыкі і асабліва сінтаксісу, багатая фразеалогія беларускай літаратурнай мовы і нават розныя нелітаратурныя моўныя адзінкі (дыялектызмы, жарганізмы і інш.) эстэтычна матываваныя і індывідуальна рэалізаваныя.

Гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю і выразнасцю, сродкі выражэння якіх самыя разнастайныя.

 

Дзень быў лагодны, ціхі. Сонца ўжо даўно мінула поўдзень. Прыпарвала. На далёкім захадзе, з-за зубчастых пералескаў, выплывалі, як мядзяныя горы, клубястыя хмары, пафарбаваныя сонцам у чырванаваты колер. Як прыгожа і велічна выступалі яны над краем зямлі, уздымаючыся ўсё вышэй і вышэй! У іх звілістых клубках, у невыразных абрысах таілася магутная сіла зямлі і сонца, гатовая рушыць на мірныя нівы, лясы і даліны стрэлы маланак і рэкі дажджу. Зрэдку павяваўшы ветрык зусім супакоіўся. Настала вялікая цішыня. Быў нават нейкі неакрэслены страх у гэтай нязвыклай цішыні (Паводле Я. Коласа).

 

Літаратура

1. Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В.А. Зразікава, А.В. Губкіна. – 2-е выд., дап. і перапрац. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 216 с.

2. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

3. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А. Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.

4. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: Вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ / В.А. Ляшчынская. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003. – 243 с.

5. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі.– Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

VІ. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

План

1. Навуковы стыль і яго разнавіднасці.

2. Асноўныя рысы навуковага стылю.

3. Лексічны склад навуковага стылю:

а) агульнанавуковая лексіка;

б) асаблівасці тэрмінаў, спосабы іх словаўтварэння;

в) словы-арганізатары навуковай думкі.

4. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.

5. Жанры навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганіза-цыя навуковага тэксту.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал