Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Спірыдон Собаль
(? – каля 1645) Беларускі друкар і асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і бургамістра. Відаць, там жа атрымаў пачатковую адукацыю. Актыўная самаадукацыя і творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных і культурных людзей свайго часу. Усё сваё творчае жыццё Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай дзейнасці і асвеце. Паколькі ў тагачасным Магілёве не было ўмоў для выдавецкай дзейнасці, С. Со-баль быў вымушаны пачаць кнігадрукаванне ў Кіеве. Тут у 1628 г. ён адкрыў друкарню і выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу: «Ліманар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актаіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні, 1628 – 1639). Гэтыя кнігі прызначаліся пераважна для служак царквы, але іх нярэдка выкарыстоўвалі і настаўнікі свецкіх школ. Вярнуўшыся на Беларусь, С. Собаль у 1630 годзе прыняў удзел у заснаванні друкарні ў Куцеінскім манастыры пад Оршай. Тут ён выдаў кірыліцай «Псалтыр», які называўся «Брашна духоўнае», «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часоўнік» (1632). Усе гэтыя кнігі прызначаліся ў асноўным для навучальных мэт. Напісаны ім і выдадзены «Буквар» («Букварь сиречь начало учения детем, начинающим чтению извыкати») у 1636 г. быў перавыдадзены ў Магілёве, што пацвярджае яго асаблівае значэнне ў пашырэнні пісьменнасці сярод народа. Дарэчы, С. Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», а да яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «Азбука». «Буквар» быў вынікам творчай дзейнасці беларускага асветніка. Ён быў вядомы не толькі беларусам, рускім, украінцам, але і замежным чытачам, пра што сведчаць запісы на яго тытульных лістах. Дакладна невядома, дзе працаваў С. Собаль у 1633 – 1634 гг., але за гэтыя гады ім перавыдадзены ў Кіеве «Ліманар», «Апостал» і «Актаіх». С. Собаль працаваў таксама ў адкрытай ім друкарні ў Буйнічах пад Магілёвам, дзе ў 1635 быў выдадзены «Псалтыр». Пасля гэтага ён вярнуўся ў Магілёў і ў брацкай друкарні ў 1637 выдаў «Псалтыр» і «Тастамент цара Васілія». С. Собаль быў вядомы не толькі на Беларусі і Украіне. Ён наладзіў дзелавыя сувязі з маскоўскім друкаром В.Ф. Бурцавым, абменьваўся з ім кнігамі, Бурцаў набыў у С. Собаля друкарскія прылады. У 1639 г. друкар наважыўся пераехаць у Маскву, каб адкрыць там друкарню і школу для навучання рускіх юнакоў «словолитному делу», грэчаскай, лацінскай, польскай мовам. Але, калі ён папрасіў дазволу ў Вяземскай прыказной ізбе, яму было адмоўлена: «Государь указал того могилевца Спиридона Соболя из Вязьмы отпустить назад в Литву, а в Москву его отпущать не велел, чтоб в его ученье и в книгах смуты не было...» Пра апошнія гады жыцця С. Собаля звестак не захавалася. Відаць, ён пастрыгся ў манахі. Вядома, што сярод манахаў, якія ўступілі ў Магілёўскае брацтва, упамінаецца Сільвестр Собаль, кіеўскі друкар. Найбуйнейшы кнігадрукар свайго часу, С. Собаль надрукаваў 19 кніг, некаторыя з якіх выдаваліся 2 – 3 разы. Ён быў належным прадаўжаль-нікам асветніцкай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны і I. Фёдарава.
ІЛЬЯ ФЁДАРАВІЧ КАПІЕВІЧ (Капіеўскі) (каля 1651 – 1714)
Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцыклапедыст. Нарадзіўся на Беларусі (найбольш верагодна, на Брэстчыне ці Случчыне). У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка Капіевіча звёз з сабой «боярский сын з Бежыцкия пятины», гэта значыць з Ноўгарада. Праз 6 гадоў Капіевіч разам з мсціслаўскім ваяводам М. Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе, якая ў той час была цэнтрам культуры, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання і эвалюцыі поглядаў маладога Капіевіча. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды і вывучыў замежныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе Капіевіч, як здольны вучань, заняў тут у 1674 г. пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як Капіевіч трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных матывах), але ўстаноўлена, што там ён займаўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў Капіевічу супрацоўнічаць у справе выдання кніг. У 1697 г. у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вялікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I Капіевіч быў кандыдатам-пастарам пры Амстэрдамскім саборы. Як знаўца многіх моў, быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. З гэтага часу Капіевіч усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў планы выдання падручнікаў, якія, відаць, абмяркоўваў з Пятром I, а потым выдаў іх у друкарні І.А. Тэсінга, а з 1700 г. – у сваёй. У 1699 – 1706 гг. Капіевіч падрыхтаваў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг асветніцкага характару па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхнічных і вайсковых галінах ведаў. Найбольш вядомыя з іх: «Введение краткое во всякую исторію...» (1699), «Краткое и полезное руковедение во арифметику» (1699), «Уготование и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов небесных...» (1699), «Краткое собрание Льва Миротворца», «Номенклятор (лексикон) на русском, латинском и немецком языке», «Грамматика латинская» (усе 1700), «Морского плаванія книга» (1701), «Святцы, или Календарь» (1702), «Рукове-дение в грамматику славено-российскую» (1706) і інш. Капіевіч шмат вандраваў па Еўропе са сваёй друкарняй, а калі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 годзе ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Варшаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім прыказе перакладчыкам. Капіевіч – вучоны з шырокім кругаглядам, патрыёт і прыхільнік навучання народа паспалітага, прадаўжальнік справы Ф. Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя і выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталіся ў расійскіх школах. Па сваіх поглядах Капіевіч быў актыўным прыхільнікам рэформ Пятра I, якія ламалі руцінныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб’яднання, называў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў «славяна-рускім народам». Капіевіч быў перакананы ў неабходнасці адукацыі, падкрэсліваў вялікае значэнне рознабаковага навучання. Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у падарожжах, у горназдабыўной справе («вникнувший в математические книги, помощь обретеш»), астраномія дапамагае ў навігацыі, гісторыя – у пазнанні грамадскага жыцця і чалавека («Введение краткое во всякую историю...»). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики». Капіевіч – аўтар «Рыторыкі» і «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніцкай дзейнасці адыгралі яго творы па гісторыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісанне» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапісанне» (пра асобных людзей і здарэнні). Паводле звестак самога Капіевіча, ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Риторическое собрание вместе с красноречием кратчайшее», «Политик, ученый и ученоблагочестивый, переданный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, по-русски и по-польски» (гэта і наступныя былі падрыхтаваныя Капіевічам да друку, лёс іх невядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, по-русски», «Образцы склонений, спряжений по-латыни, немецки и русски», «Немецкая грамматика с русским толкованием», «Введение Коменского, по-латыни, немецки и русски», «Семейные беседы, разделенные на 40 глав, по-латыни, немецки и русски», «Словарь по-латински и русски», «Священная Библия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная славянская грамматика».
|