Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Звесткі пра паходжанне яго заснавальніка МіндоўгаСтр 1 из 4Следующая ⇒
РЭФЕРАТ па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі на тэму: Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Міндоўга Студэнт ФМ, 1 курс, ДКУ І.В. Фрыдрых
Праверыў асістэнт Ф.В. Гарбачоў
МІНСК 2012 ЗМЕСТ Уводзіны..................................................................................................................31 Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Звесткі пра паходжанне яго заснавальніка Міндоўга..........................................................................................4 2 Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Міндоўга............................8 3 Хрышчэнне і каранацыя Міндоўга.................................................................12 4 Новыя выпрабаванні. Забойства Міндоўга....................................................17 Заключэнне.............................................................................................................19 Спіс выкарыстанных крыніц................................................................................20 УВОДЗІНЫ Вялікія і знакамітыя людзі заўжды выклікалі інтарэс да сваіх постацей. Заўжды было цікава, як, якім чынам яны дасягнулі такіх высот, як дабіліся такога поспеху у сваім жыцці. Гістарычныя асобы выклікаюць яшчэ большую цікаўнасць, бо немагчыма часам нават зразумець, што ж такога трэба зрабіць, каб пра цябе гаварылі праз сто, праз тысячу год, каб твае імя было вядома амаль кожнаму, каб у твой гонар называлі вуліцы і цэлыя праспекты, каб стваралі мастацкія творы, прысвечаныя табе. Мне вельмі падабаецца вывучаць біяграфіі знакамітых асоб. Сярод вялікіх князеў літоўскіх мяне, чамусьці больш за ўсе зацікавіла асоба Міндоўга, першага князя такой магутнай дзяржавы як Вялікае княства Літоўскае. Першага ўладара такой вялікай тэрыторыі. Галоўнай мэтай майго даследвання з’яўляецца паказ палітычнай дзейнасці вялікага князя літоўскага Міндоўга. Я стаўлю перад сабой некалькі задач. Перш за ўсе я хачу паказаць, на якой тэрыторыі і якім чынам паслядоўна стваралася наймагутнейшая дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Таксама хачу расказаць пра паходжанне галоўнага аб’екта майго даследвання вялікага князя літоўскага Міндоўга. Безумоўна, я паспрабую звярнуць увагу на галоўны аспект маей працы, а менавіта, пакажу як жа ўсе-такі складалася палітычная дзейнасць вялікага князя і як гэта паўплывала на ход гісторыі. Звярну ўвагу на некаторыя важныя моманты яго біяграфіі (хрышчэнне, каранацыя). А таксама паспрабую прааналізаваць стратэгічную дзейнасць гэтай гістарычнай асобы і да чаго ўвогуле прывялі ўсе яго намаганні. У маім навуковым даследванні мне дапамагли кнігі “Славутыя імены Бацькаўшчыны”, “Пачатак ВКЛ: падзеі і асобы” і “Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў – па люты 1917г.”. Дзякуючы гэтым кнігам, я змог знайсці шмат цікавай і патрэбнай інфармацыі пра такога знакамітага, магутнага і, сапраўды, вялікага князя, як Міндоўг. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Звесткі пра паходжанне яго заснавальніка Міндоўга У сярэдзіне ХІІІ стагоддзя ва Усходняй Еўропе ўзнікла новая феадальная дзяржава, якой было наканавана існаваць некалькі стагоддзяў. Першапачатковым яе ядром былі беларускія землі верхняга і сярэдняга Панямоння, так званая Чорная Русь (перш за ўсе Наваградскае княства), ці гістарычная Літва, землі па верхнім цячэнні Віліі (цяперашнія раены Вілейкі і Смаргоні) і бліжэйшыя землі Аўкштайціі. Часова ў ХІІІ стагоддзі да яе далучылася і Жамойція. У гэты перыяд дзяржава называлася Вялікае княства Літоўскае, або Вялікае княства Навагародскае (паводле летапісаў). У ХІV стагоддзі дзяржава атрымлівае сталую назву Вялікае княства Літоўскае і Рускае, да якога ў 50-х гадах ХV стагоддзя (пасля ўвахлджання ў яго склад Жамойціі) было дададзена “і Жамойцкае”. У беларускай гістарычнай літаратуры 20-х гадоў ХХ стагоддзя назва дзяржавы была прынята як Беларуска-Літоўскае гаспадарства на чале з вялікім князем – гаспадаром. Вялікае княства Літоўскае, або Беларуска-Літоўская дзяржава, узнікла на беларускіх землях са сваей сталіцай у беларускім горадзе Наваградку. Стварэнне гэтай дзяржавы адбывалася ва ўмовах няспыннай барацьбы з агрэсіяй нямецкіх рыцараў-крыжакоў і пад пагрозай мангола-татарскага нашэсця. Уключэнне беларускіх зямель у склад новастворанай у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дзяржавы мела добраахвотны характар. Яно ажыцяўлялася праз пагадненні вялікіх князеў літоўскіх з мясцовымі князямі і беларускім баярствам. Прынцыпам далучэння было наступнае абавязацельства вялікага князя кожнай далучанай да дзяржавы зямлі: “мы старыны не рухаем, а навіны не ўводзім”. Такім чынам, мясцовае баярства і гараджане беларускіх, а потым і ўкраінскіх зямель захоўвалі былыя ільготы, прывілеі, пэўнае самакіраванне і свае звычаевае права (пакуль з ХV стагоддзя не пачало ўводзіцца агульназемскае, агульнадзяржаўнае права). Гістарычныя крыніцы сведчаць, што вытокі беларускай дзяржаўнасці адносяцца да часу ўтварэння Полацкага і Тураўскага княстваў, а пазней Гарадзенскага, Навагародскага, Смаленскага ды іншых. За гэты (першы) перыяд беларускай дзяржаўнасці была стваорана матэрыяльная і духоўная культура, якая стала падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў на беларускіх землях у ХІІІ – ХІV стагоддзях. Заснавальнікам Вялікага княства Літоўскага быў Міндоўг, першы вялікі князь Беларуска-Літоўскай дзяржавы, а таксама першы і адзіны яе кароль. Звестак пра яго паходжанне мала, а пра месца і дату нараджэння зусім няма. Па некаторых звестах год яго нараджэння вызначаецца як 1195. Першая здагадка аб Міндоўгу адносіцца да 1219 года, калі ў Галіцка-Валынскім летапісе ен называецца адным са “старэйшых” князеў Літвы. Таму можна меркаваць, што ен нарадзіўся ў канцы ХІІ стагоддзя. Дата ж яго смерці вядома – 1263 год. Пра яго паходжанне есць дзве версіі. Пэўная частка беларускіх гісторыкаў лічыць яго нашчадкам віленскіх князеў у Літве, якія ў сваю чаргу былі нашчадкамі полацкіх князеў. Паводле гэтай версіі Міндоўг быў нашчадкам Маўкольда, сына полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, які жыў у ХІІ стагоддзі. Яго сыны Давіл і Маўкольд, паводле Васкрасенскага летапісу, былі запрошаны з Канстанцінопаля жыхарамі Вільні на трон, і ад іх пайшла дынастыя вялікіх князеў літоўскіх і рускіх. Аднак трэба адзначыць, што Васкрасенскі летапіс маскоўскай арыентацыі позні. Ен адносіцца да сярэдзіны ХVІ стагоддзя (на падставе маскоўскага зводу 1479 года ў рэдакцыі 1526 года і растоўскага зводу 1489-1503 гадоў), калі маскоўскія вялікія князі, пачынаючы з Івана ІІІ, актыўна пачалі прэтэндаваць на беларускія і ўкраінскія землі. У іншых, ранейшых летапісах, ні Расціслаў Рагвалодавіч, ні Давіл з Маўкольдам не згадваюцца, таму і лічацца ў гістарычнай навуцы фігурамі міфічнымі. Больш таго, версія аб паходжанні вялікіх князеў літоўскіх ад полацкіх князеў была ўпершыню прадстаўлена расійскай імператрыцай Кацярынай ІІ у яе гістарычным творы аб паходжанні вялікіх князеў літоўскіх ад полацкіх князеў. Паколькі Кацярына ІІ, як і ўсе расійскія імператары і цары маскоўскія, лічыла сябе законнай спадкаемцай вялікіх князеў кіеўскіх, полацкіх і іншых, то гэта версія, прынятая афіцыйнымі расійскімі гісторыкамі, служыла абгрунтаваннем падзелаў Рэчы Паспалітай і законных правоў Расійскай імперыі на спадчыну дынастыі рурыкавічаў ва ўсіх іх княствах, у тым ліку і на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Другая навуковая версія сведчыць аб тым, што Міндоўг упершыню з’яўляецца сярод удзельнікаў валынска-літоўскага пагаднення 1219 года ў ліку 21 “старэшага” князя Літвы, Жамойціі, Дзялтувы і іншых тэрыторый, калі князі гэтай канфедэрацыі зямель заключылі мірны дагавор з галіцка-валынскімі князямі Данілам і Васількам. У гэтым дагаворы Міндоўг названы чацвертым сярод пяці “старэйшых” князеў Літвы, прычым знаходзіцца сярод малодшых прадстаўнікоў літоўскай дынастыі-гегемона, на чале якой стаіць Жывінбуд. Калі лічыць, што перад намі княжацкая сям’я-абшчына, то Жывінбуд, напэўна, з’яўляецца сынам яе заснавальніка, а Даўят з Вілікайлам і Даўспрунк з Міндоўгам – сынамі двух памершых раней старэйшых братоў Жывінбуда. Ордэнскі храніст Генрых Латвійскі – сучаснік Міндоўга – пазначаў, што бацька апошняга быў найвялікшым з літоўскіх правіцеляў свайго часу. Ен, трэба меркаваць, памер незадоўга да пагаднення 1219 года. Есць адзін вельмі верагодны прэтэндэнт на гэтую ролю – князь Даўгерд, які некалькі разоў згадваецца Генрыхам Латвійскім. Нястомны вораг ордэна мечаносцаў, ен аказаў дапамогу свайму зяцю Усеваладу Герцыкскаму, сам рабіў набегі на ўладанні крыжакоў і рыжскага біскупа. Літоўскую пагрозу адчуваў у той час і Уладзімір Полацкі, што вельмі непрадбачліва шукаў ад яе паратунку ў саюзе з Рыгай. У 1214 годз Даўгерд, калі ездзіў у Ноўгарад дзеля пагаднення супраць ордэна, быў схоплены на зваротным шляху крыжакамі і загінуў у затачэнні. Калі меркаванне пра Міндоўга як сына Даўгерда слушнае, то далейшы ход падзей у Літве можна гіпатэтычна рэканструяваць так: пасля смерці Даўгерда вяршэнства перайшло да яго малодшага брата Жывінбуда, які ў 1219 годзе ўзначаліў спіс князеў. Трэці брат (імя яго таксама невядома) – бацька князя Даўята. Апошні ідзе ў пераліку пасля Жывінбуда. Паколькі ен названы перад верагоднымі сынамі Даўгерда (Даўспрункам і Міндоўгам), то яго бацька, напэўна, быў старэйшы ў сям’і (дыпламатычныя паперы вельмі ўважліва ставяцца да такіх нюансаў). Той жа Генрых Латвійскі пад 1205 і 1213 гадамі паведамляе пра смерць яшчэ двух літоўскіх кунігасаў – Свелгатэ (Свалеготэ) і Стэцкі. Можа, хтосьці з іх з’яўляўся братам Даўгерда і Жывінбуда. Паводле родавага звычаю ўлада пасля Жывінбуда павінна была перайсці да Даўята, а затым да яго брата Вілікайлы і іх нашчадкаў. Даўспрунк жа і Міндоўг у гэтым выпадку стварылі б асобную генеалагічную лінію, падобную да дынастыі Дзевалтвы, Жамойці і іншых малых княстваў. На самой справе адбылося не так. Іпацьеўскі летапіс зноў згадвае імя галоўнага літоўскага князя прыкладна ў 1235 годзе (на жаль, храналогія гэтага летапісу. Дакладней, Валынскага летапісу ў складзе Іпацьеўскага збору, кульгае на абедзве нагі, таму ўсе яго даты прыблізныя). У той час уладаром Літвы з’яўляўся Міндоўг, а што адбылося за папярэднія 16 гадоў – можна толькі гадаць. Можа Жывінбуд, Даўят і Даўспрунк склалі галовы ў шматлікіх набегах на рускія землі. Магчыма, аднак, што, прынамсі, некаторыя з яго родзічаў сталі ахвярамі ў барацьбе за вярхоўную ўладу – характар гэтага князя, як вынікае з больш позніх падзей, ні ў якім разе не супярэчаць такой магчымасці. Міндоўг, безумоўна, любіў уладу і дзеля яе гатовы быў зайсці вельмі далека. У маладыя гады Міндоўг, напэўна, удзельнічаў не ў адным паходзе на Русь. У набегах ен авалодаў ваенным майстэрствам, прыглядаўся да жыцця суседзяў, грамадскі лад якіх знаходзіўся на больш высокім узроўні, заваеўваў аўтарытэт і скалочваў адданую дружыну. Можа ўжо тады ў яго з’явіліся нейкія асабістыя сувязі з князямі і баярствам суседніх рускіх княстваў. Паводле Лівонскай хронікі, бацька Міндоўга быў “магутным каралем” (адным са значных літоўскіх князеў). У пазнейшых летапісах бацьку Міндоўга назвалі Рынгольдам. Такім чынам, ужо ў маладосці Міндоўг меў значны палітычны ўплыў у Літве. Да сярэдзіны 30-х гадоў ХІІІ стагоддзя ен умацоўвае сваю ўладу ў літоўскіх землях, абапіраючыся на сваяцкія сувязі з князямі Жамойціі. Яшчэ раз летапіс згадвае Міндоўга ў 1236 годзе. У той час ен быў у саюзе з князем Данілам Галіцкім і выступаў супраць мазавецкага князя Конрада. Як сведчыць летапіс, князь Данііл “навеў Літву Міндоўга Ізяслава Наваградскага на Канрада Мазавецкага” («Данилъ же возведе на Кондрате Литву Миндовга»). Гэты кароткі запіс беларускія гісторыкі тлумачаць тым, што Літва Міндоўга (не ўся літва і тым больш Аўкштайція) належала Міндоўгу, а сам ен быў у залежнасці ад наваградскага князя Ізяслава, магчыма, што Ізяслаў і Міндоўг выступаюць як васалы, ці то як наемнікі ўладзіміра-валынскага князя. Хлебнікаўскі і Пагодзінскі спісы Іпацьеўскага летапісу называюць і галоўны горад тагачаснага княства Міндоўга Руту (інакш Варуту), які знаходзіўся ў Панямонні. Месцазнаходжанне гэтага горада-крэпасці не высветлена. [1]
|