![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гумарэска
– Не, браточкі, не, і яшчэ раз не! Я ж вам ясна сказаў: “З сённяшняга дня ні кроплі! ” – рашуча прамовіў у адказ на змоўніцкія падміргванні Івана Бурбалкіна і Максіма Стаканюгі іхні даўні і шчыры сябра Андрэй Глык па мянушцы Пяць Грамаў (мянушку ён атрымаў за звычку ў час выпіўкі штораз паўтараць: “Ну, давайце яшчэ па пяць грамаў”). Пачуўшы такія словы, Іван з Максімам мо з хвіліну стаялі з вылупленымі ад здзіўлення вачыма. Першым апамятаўся Бурбалкін: – Ты што вярзеш, Пяць Грамаў?! Ты мо з учарашняга не працверазіўся? – Перастань, Бурбалка, – засмяяўся Стаканюга, паказаўшы свой зжаўцелы ад тытуню адзіны на ўвесь род зуб. – Ці ж не бачыш, што жартуе ён. Хі- хі! Пяць Грамаў – і раптам ні кроплі! Хі- хі!. – Па-першае, каб я больш ніколі не чуў гэтай паскуднай мянушкі: у мяне імя ёсць! – раззлаваўся Глык. – Па-другое, я і не думаю жартаваць! Я пачынаю новае жыццё. Сення я ўпершыню вырашыў патраціць свой заробак не на смярдзючае пойла, а на што-небудзь вартае. Вось у гэтай сумцы – харч: курыца, каўбаска вэнджаная, апельсіны ды цукеркі дзецям. А сабе, – ён тупнуў нагамі, на якіх красаваліся блішчастыя новыя чаравікі, – абутак нармальны прыдбаў. Астатнія грошы жонцы аддам. Вось так! – Значыцца, у новых чаравіках – у новае жыццё? – скрывіў твар Бурбалкін. – А нам, значыцца, застаецца толькі пажадаць табе спадарожнага ветру? Ну, што ж дай хоць як след паглядзець на гэтыя чаравікі-разлучнікі. Адыдзіся крыху. – Прыгожыя! І дарагія, відаць, скасіўшы вочы на свае брудныя скрыўленыя “чуні”, зайздросліва ўздыхнуў Стаканюга. Глык махнуў рукою: – Ну, мне пара. Каця мая, відаць, перавялася ўжо. Яна ж думае, што я, як заўжды, “на рагах”з’яўлюся, а я – вось я ён які! – Пачакай, – Бурбалкін паклаў руку на плячо свайго ўжо, відаць, былога сабутэльніка. – Як-ніяк, столькі гадоў сябрамі-аднадумцамі былі. І калі ты ўжо надумаўся з кампаніі нашай сысці, дык хоць пляшку развітальную нам купі. Ці, можа, “жаба душыць”? – Калі гэта ты такое заўважаў за мною? – пакрыўдзіўся Глык. –Развітальную, дык развітальную. Трымайце сумку. Я зараз. Толькі папярэджваю: піць з вамі я не буду. – Згода! – радасна заківалі галовамі сябрукі. ---- 39 ----
В. Кадзетава
перепевы
ПЕРЕПОЛОХ
Дети в избу прибежали И отцу кричат, дрожа: «Тятя, там, за гаражами, Дяди мёртвые лежат!
Лица синие в щетине, Рты раскрытые, а в них – Мусор, мухи, паутина! Поскорей ноль-два звони!»
«Успокойтесь, Саша, Зина! Ну, устали дяди чуть, На пути из магазина Прилегли, чтоб отдохнуть…» __________
---- 38 ---- Белы конь
А каб баб чужых не зводзіў, Макіяж зраблю… па модзе! ” Потым тоўсты той нахабнік Згроб мяне ўсяго ў ахапак. І з маёй – ма-ёй! – кватэры Груба выштурхнуў за дзверы.
Ох, і даў яму б я здачы! Ды душа зайшлася плачам: “Ах ты, Ганна, жонка Ганна! Я ж кахаў цябе аддана, Ты ж маё разбіла сэрца… І куды цяпер падзецца? ”
У такім настроі змрочным Я хадзіў да самай ночы, Нават думка бліскавіцай Мільганула: “Мо, ўтапіцца? ”
Раптам (бачу, бы ў тумане) Да мяне імчыцца Ганна. І на шыю мне. І плача: “Што ж ты, любы мой, дзівачыш?
То ж сантэхнік Боб напіўся І пад’ездам памыліўся. Ты успомні: Боб Раманаў, Ну а жонку клічуць Ганнай! ”
Дык парайце ж мне: паверыць Ці мяняць замкі і дзверы Ды ключы насіць з сабою, Каб не зведаць шок той болей?.. __________
---- 7 ---- В. Кадзетава
... – Дык што, ты і сапраўды нават у губу не возьмеш? – адкаркоўваючы пляшку гарэлкі, спытаўся Бурбалкін. – Я ж сказаў! – Ну, калі ты нас не паважаеш і не хочаш выпіць за наша здароўе, то каўтані за свае новыя чаравікі. Такую вартую пакупку грэх не замачыць. – Ды я ж... – І праўда Андрэй, – умольна зірнуў на Глыка Стаканюга. – Ну, што з табой зробіцца, калі ты, ну, сімвалічна толькі. А то чаравікі твае хутка парвуцца. Прыкмета такая ёсць. Вазьмі кропельку. Адну кропельку! – Я... Ну, хіба што...
... Андрэй Глык прачнуўся ад холаду і ад нечага гучнага чвякання. З начнога неба на яго глядзеў поўны круглатвары месяц. Глык з цяжкасцю ўзняў галаву і азірнуўся. Злева пад месячным святлом бялеў... крыж! За ім яшчэ адзін і яшчэ. А побач худы, як шкілет, дварняк паспешліва даядаў, відаць вельмі смачную вэнджаную каўбаску. Побач валяліся не ўпадаваныя дварняком апельсіны і цукеркі. – Пайшоў прэч, гад! – што меў сілы крыкнуў Глык. Сабака пракаўтнуў апошні кавалак каўбасы і, як падалося Глыку, з’едліва зірнуў на яго. Раззлаваны Глык усхапіўся на ногі, кінуўся да нахабніка і аслупянеў: на левай назе не было чаравіка! Новага чаравіка. “От замачыў, дык замачыў! – роспачна мармытаў няшчаснік, калі, дарэмна аблазіўшы ўсе могілкі, знясілены, босы, без “харчу” і без грошай вяртаўся дадому, дзе жонка падрыхтавала яму, відаць, зусім не святочную сустрэчу. __________
---- 8 ---- Белы конь
НЯЧЫСЦІКАЎ ЖАРТ
|