Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады






У XIII – першай палове XVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, расло насельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г. было да 530 гарадскіх пасяленняў. Спецыяльнай граматай вялікі князь Казімір у 1444 г. вызначыў 15 лепшых гарадоў княства, сярод якіх былі гарады ўкраінскія, рускія, літоўскія і беларускія (апошніх – большая палова). Першае месца сярод беларускіх гарадоў займаў Полацк, у якім налічвалася на сярэдзіну XVI ст. каля 50 тыс. жыхароў. Іншыя гарады, за рэдкім выключэннем, былі невялікага памеру з 1-3 тыс. насельніцтва, якое займалася як рамяством, гандлем, так і сельскагаспадарчай працай.

З развіццем рынку ў XV ст. роля гарадоў расце. Як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Прычынай гэтага быў рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы і прыбавачнага прадукту, што дазваляла пракарміць значную частку насельніцтва, не звязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю; феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнуліся купляць добра вырабленыя прылады працы, прадметы быту, што ў сваю чаргу спрыяла павялічэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.

У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца ў мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццё рамяства спрыяла іх росту і росквіту.

На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую спецыялізацыю
(не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі, бляхары і інш.). Асобай прафесіяй быў выраб зброі. Сыравіна – балотная руда. Рудні звычайна знаходзіліся ў сельскай мясцовасці, у іх існаваў падзел працы, яны ўяўлялі сабой пачаткі мануфактуры. Каштоўныя металы завозілася на Беларусь з Заходняй Еўропы, часткова з Усходу. Ювеліры працавалі перш за ўсё на феадалаў і царкву, рабілі з золата і серабра ўпрыгажэнні, пераплёты царкоўных кніг. Ювелірам-гравільшчыкам забаранялася выязджаць з княства ў Еўропу.

Апрацоўка дрэва (было да 27 прафесій). Вырабляліся асноўныя часткі плугоў, сох, лапаты, вёслы, граблі, а таксама пасуд і іншы інвентар. 3 дрэва будавалі жыллё, гаспадарчыя памяшканні, павозкі, караблі. Дрэваматэрыялы і вырабы з дрэва вывозіліся на экспарт.

Ганчарства. Ганчарныя вырабы карысталіся вялікім попытам, цэны на іх былі адносна невялікія. Акрамя пасуды, часта аздобленай зялёнай палівай, у XV-XVI стст. значна пашырылася вытворчасць цэглы, чарапіцы, кафлі, што было выклікана павелічэннем будаўніцтва крэпасцяў, замкаў, ратуш, культавых пабудоў.

Апрацоўка скур: гарбарнае, рымарнае, шавецкае, кушнерскае рамёствы. У гарбарнай вытворчасці да сярэдзіны XVII ст. было каля 25 прафесій. Скура і замша карысталіся попытам на ўнутраным і на знешнім рынку, вывозіліся ў Польшчу і Заходнюю Еўропу.

Ткацкая справа. Ткацтвам з воўны, льну займаліся не толькі рамеснікі, але і сяляне і гараджане для сваіх патрэб. 3 мясцовых тканін краўцы шылі аддзенне. Шаўцы пад канец XV ст. пачалі вырабляць абутак з цвёрдай падэшвай і абцасам.

У другой палове XVI ст. большая частка насельніцтва беларускіх гарадоў займалася рамяством. Дакументы нагадваюць больш за 100 прафесій і спецыяльнасцяў, у тым ліку: півавары, мяснікі, муляры, скрыннікі, рэзнікі і інш. У пачатку XVII ст. колькасць рамесных прафесій і спецыяльнасцяў падвоілася. Асноўнай стала работа не на заказ, а на продаж. 3’яўляецца асоба скупшчыка, што арганізуець рэгулярны гандаль.

З другой паловы XVI ст. рамеснікі аб’ядноўваюцца ў цэхі (брацтвы). Цэхі аб’ядноўвалі рамеснікаў аднаго веравызнання. Яны прымалі рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў і абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку прышлых сельскіх і іншагародніх рамеснікаў. Не прынятым у цэх “пакутнікам” ці “партачам” забаранялася займацца рамяством у горадзе. Звычайна гэта катэгорыя рамеснікаў вырабляла рэчы больш нізкай якасці, чым патрабавалася цэхам, прадавала іх больш танна.

У склад цэха ўваходзіла каля 60-100 чалавек. На вышэйшай прыступцы стаялі майстры. Яны мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. З іх ліку на год выбіраўся кіраўнік цэха – стараста, ці цэхмістр. Чаляднікі (" таварышы", " пахолкі") працавалі ў якасці падручных у майстроў. Яны прайшлі курс навучання, але не мелі сваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра. Вучні майстроў зваліся хлопцамі, у доме майстра былі ў якасці прыслугі, бясплатных і бяспраўных работнікаў. Тэрмін вучнёўства ў розных рамёствах быў ад трох да пяці гадоў. Потым чаляднік тры – чатыры гады працаваў у майстра, і яшчэ паўтара – тры гады вандраваў па іншых гарадах. Пасля вяртання з вандроўкі чаляднік з дазволу сходу майстроў рабіў “шэдэўр” – складаную рэч, каб падцвердзіць сваю кваліфікацыю. Пасля экзамену і шыкоўнага застолля чэляднік пераводзіўся ў майстры. Пад час ваенных дзеянняў цэх пераўтвараўся ў узброены атрад, абараняў адведзены яму кавалак гарадскіх умацаванняў.

У адзначаны час у буйнейшых гарадах колькасць цахоў хутка павялічвалася да некалькіх дзесяткаў. У Мінску на сярэдзіну XVII ст. было 9, у Слуцку – 17, у Магілеве – 21, у Брэсце – 14 цахоў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал