Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Раздзел 4.
СПЕЦЫФІКА, СТРУКТУРА І ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ СУЧАСНАГА БІЯЛАГІЧНАГА ПАЗНАННЯ Тэма 9. Гістарычнае развіццё біялогіі і асаблівасці сучасных біялагічных ведаў Біялогія і яе месца ў сістэме сучаснай навукі. Прадмет біялогіі і яе ўзаемадачыненні з іншымі галінамі прыродазнаўства. Уплыў фізікі, хіміі і матэматыкі на развіццё біялогіі. Мова біялогіі. Спецыфіка метадаў даследавання біялагічных аб’ектаў. Зараджэнне біялагічных ведаў і іх культурныя перадумовы. Асноўныя “вобразы” біялогіі ў дынаміцы культуры: традыцыйная (апісальна-натуралісцкая), фізічна-хімічная і эвалюцыйная біялогія. Эвалюцыйныя і рэвалюцыйныя стадыі у развіцці біялагічных ведаў. Дарвінаўская рэвалюцыя ў біялогіі. Парадоксы эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. Крызіс дарвінізму напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Генетычная рэвалюцыя ў біялогіі. Станаўленне сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі. Сучасныя інтэрпрэтацыі эвалюцыйнай тэорыі. Рэвалюцыя ў мікрабіялогіі.
Тэма 10. Сучасныя канцэпцыі паходжання і сутнасці жыцця Сутнасць і азначэнне жыцця. Асноўныя канцэптуальныя падыходы да даследавання феномена жыцця, яе паходжання і магчымых шляхоў эвалюцыі. Паняцце “жывая сістэма”. Сістэмная каэвалюцыйная прырода жывых і нежывых аб’ектаў. Прынцыпы знешняй і ўнутранай арганізацыі жывой сістэмы. Жывы арганізм як сістэма, якая самаарганізоўваецца і самаразвіваецца. Інфармацыя ў жывых сістэмах. Умоўны характар “межаў” біясу: вірусы (вірыёны), прэоны, нанабактэрыі. “Межы жыцця” і перспектывы пазнання жывога. Асноўныя канцэпцыі паходжання жыцця на Зямлі: крэацыянізм, гіпотэза аб самазараджэнні, гіпотэза пансперміі, гіпотэзы А. Апарына і Дж. Холдэйна. Спроба стварэння цэласнай канцэпцыі паходжання і сутнасці жыцця.
Тэма 11. Сучасныя ўяўленні аб структурных узроўнях арганізацыі жывога Узроўні арганізацыі жывой прыроды: малекулярна-генетычны, антагенетычны, надарганізмавы. Папуляцыя як элементарная адзінка эвалюцыйных працэсаў. Паняцце і структура біяцэнозаў. Біясферны ўзровень.
Тэма 12. Ідэя трансфармацыі біясферы ў наасферу і глабальны эвалюцыянізм Эвалюцыя біясферы і межы яе ўстойлівасці. Ідэя наасферы. Канцэпцыя глабальнага ўніверсалізму. Чалавек і біясфера: праблемы каэвалюцыі і неадназначнасць футуралагічных “сцэнарыяў будучага” (эвалюцыянізм і эсхаталагізм). Паняцце экасістэмы. Паняцце экалагічнай сітуацыі. Паняцце аб экалагічным імператыве. Дынаміка экалагічных каштоўнасцяў.
Тэма 13. Чалавек і яго месца ў адзіным сацыяпрыродным комплексе Чалавек як адзінства біялагічнага і духоўнага. Праблема паходжання чалавека. Сацыябіялогія і праблема генна-культурнай каэвалюцыі. Перспектывы даследавання космабіясацыяльнай сутнасці чалавека ў сучаснай біялогіі. Дасягненні і праблемы сучаснай нейрафізіялогіі. Псіхафізіялагічная праблема ў сучаснай навуцы. Прыродны працэс як выяўленне дынамічнай сіметрыі. З’явы перыядычнасці, цыклічнасці, рытмічнасці. Гістарычнае развіццё ідэі рытмічнасці быцця. Віды рытмаў. Біярытмалогія (хронабіялогія). Практычнае значэнне ідэі біярытмічнасці. Біялогія чалавека і сучасная цывілізацыя. Біялогія і правы чалавека. Біялогія, біяінжынерынг і сучасная вытворчасць. Дасягненні і небяспекі развіцця біятэхналогіі. Біялогія, эканоміка і права: пошук шляхоў развіцця, пры якіх захоўваецца цэласнасць прыроды. Рэсурсы біясферы і дэмаграфічная праблема.
Тэма 14. Этычныя параметры сучаснай біялогіі Магчымасці і межы біялагічнага пазнання. Біяэтыка як міждысцыплінарны кірунак аб маральных імператывах пазнання жывога. Праблема жыцця і смерці. Гуманітарная экспертыза геннаінжынерных праектаў. Пераадоленне “каштоўнаснай нейтральнасці біямедыцынскіх ведаў.
|