Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Вытокі і станаўленне сучаснай беларускай мовыСтр 1 из 4Следующая ⇒
Сучасная беларуская літаратурная мова І методыка яе выкладання Праграма дзяржаўнага экзамену для спецыяльнасці 1-02 03 07-01 “Замежная мова. Беларуская мова і літаратура”
Факультэт замежных моў
2011 г. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Праграма дзяржаўнага экзамену па сучаснай беларускай літаратурнай мове і методыцы яе выкладання адрасуецца студэнтам 5 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці “Замежная мова. Беларуская мова і літаратура”. Змест праграмы адпавядае адукацыйнаму стандарту па дадзенай спецыяльнасці і вучэбным праграма па дысцыплінах “Сучасная беларуская літаратурная мова” і “Методыка выкладання беларускай мовы”. На дзяржаўным экзамене выпускнік павінен прадэманстраваць лінгвістычную дасведчанасць у наступных пытаннях: – месца і роля беларускай мовы сярод іншых славянскіх і еўрапейскіх моў; – функцыянаванне беларускай мовы ў сучасным грамадстве; – фанетычныя, марфемныя, словаўтваральныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці сучаснай беларускай мовы; – віды моўнага аналізу (фанетычны, марфемны, словаўтваральны, марфалагічны, сінтаксічны). На дзяржаўным экзамене правяраецца ўзровень метадычнай падрыхтаванасці будучага настаўніка. Студэнт павінен ведаць: – асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць навучальны працэс у агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь; – мэты і задачы, прынцыпы, сродкі і метады навучання беларускай мове ў сучаснай школе; – змест і структуру школьнага курса беларускай мовы; – лінгваметадычныя асновы вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы (“Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексіка. Фразеалогія”, “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”); – асаблівасці працы па развіццю маўлення школьнікаў; – формы кантролю ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў; нормы ацэнак. Адказ павінен быць змястоўным, поўным, дакладна структураваным і выразным. Паколькі экзамен праводзіцца ў вуснай форме, экзаменатары таксама ацэньваюць маўленчае афармленне адказу (захаванне арфаэпічных, лексічных, граматычных нормаў сучаснай беларускай мовы), лагічнасць і звязнасць маўлення. Звяртаецца ўвага на ўменне студэнта-выпускніка карыстацца прафесійнай тэрміналогіяй.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ Сучасная беларуская літаратурная мова
Вытокі і станаўленне сучаснай беларускай мовы Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ф. Скарына – першадрукар і асветнік. Значэнне дзейнасці С. Буднага і В. Цяпінскага. Абмежаванне выкарыстання старабеларускай мовы ў Рэчы Паспалітай. Моўная палітыка ў Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыянальнай мовы. Роля пісьменнікаў у фарміраванні беларускай нацыянальнай мовы. Беларускае нацыянальнае адраджэнне 20-х гг. ХХ ст. Значэнне Я. Карскага і Б. Тарашкевіча ў выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы. Палітыка русіфікацыі ў 30–80-я гг. ХХ ст. 1990 г. – закон “Аб мовах у Беларускай ССР”. Распад СССР і ўтварэнне Рэспублікі Беларусь. Моўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у першай палове 90-х гг. ХХ ст. Устанаўленне дзяржаўнага двухмоўя. Асаблівасці функцыянавання беларускай мове ў сучасным грамадстве.
|