Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






В о д г у к н а м а с т а ц к і т в о р

 

Тропы– гэта словы, якія ў тэксце набываюць пераносны сэнс. Яны ўзбагачаюць мову твора, надаюць яму асаблівую выразнасць. Пры дапамозе тропаў вылучаюцца характэрныя прыкметы прадметаў і з’яў, перадаюцца адносіны аўтара да таго, пра што ён піша. Да тропаў адносяцца: эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, гіпербала, літота, іронія.
ЭПІТЭТ – гэта вобразнае слова, якое заключае ў сабе мастацкае азначэнне найбольш істотных прыкмет якога-небудзь прадмета ці з’явы. Можа выражацца любой часцінай мовы. Выконвае наступныя асноўныя функцыі: n перадае непаўторнасць і глыбіню мастацкага бачання пісьменнікам жыцця; можа выклікаць у чытача зрокавыя ўяўленні (асабліва ў пейзажных замалёўках); уздзейнічае на розныя органы пачуццяў і выклікае пэўнае перажыванне. Кудысьці белымі палямі ўздоўж аголеных бяроз, рассекшы неба правадамі, мяне цягнік паўсонны вёз. (І. Клепікаў) Сталыя эпітэты – гэта мастацкія азначэнні, якія ў фальклорных творах трывала замацаваліся за пэўнымі словамі і набылі ўстойлівы, традыцыйны характар: белыя ручанькі, сыраязямелька, шэрывоўк, буйны вецер, зялёная дуброва і інш.
ПАРАЎНАННЕ – гэта мастацкі вобраз, пабудаваны на супастаўленні дзвюх з’яў ці двух прадметаў на аснове іх падабенства ці адрознення. Асноўныя функцыі: n дапамагаюць стварыць каларытны малюнак прыроды; перадаюць эмацыйную напружанасць героя; n адыгрывае важную кампазіцыйную ролю. Ты далёка, як тое, што будзе праз год, і таму я самотны, нібы параход, што на беразе ціхім, як прывід, стаіць. (В. Шніп) “На Беларусі пчолы, як гусі ”, -- прыгадваў зямляк у выраі. Р. Барадулін Разгорнутае параўнанне – гэта супастаўленне дзвюх карцін: найчасцей пейзажную замалёўку з чалавечым жыццём
МЕТАФАРА – прыпадабненне аднаго прадмета ці з’явы да другога прадмета ці з’явы, чым-небудзь падобнага да першага. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзена падабенства прадметаў: -- па колеры, -- па форме, -- па аб’ёме, -- па прызначэнні, -- па становішчы ў прасторы і часе, -- па стану, працэсу і г. д. Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на яркіх, часта нечаканых, смелых асацыяцыях: Пацяклі, паплылі за гадамі гады (Я. Купала). Увасабленне (персаніфікацыя) – своеасаблівая разнавіднасць метафары; такое адлюстраванне неадушаўлёных прадметаў, раслін або жывёл, пры якім яны гавораць, думаюць і адчуваюць, як чалавек: У лесе затрымаўсявечар і нанач адпачыць прылёг, калі прыціху голлі вецер, пугач узняў перапалох (А. Астрэйка).
МЕТАНІМІЯ – гэта троп, які ўяўляе сабой замену назвы аднаго прадмета назвай іншага прадмета, унутрана звязанага з першым па прасторавай сумежнасці, часу, прычыннай сувяззю. Гэта: 1) перанос назвы пакоя, памяшкання і пад. на людзей, якія там жывуць, вучацца, знаходзяцца: прагожыклас і клас замаўчаў; горад Гродна і Гродна прагаласаваў “за”; 2)перанос назвы пасудзіны ці ёмістасці на колькасць ці меру таго, што змешчана ў іх: чысты слоік і выпіць слоік соку; новае вядро і сабраў вядро суніц; 3)перанос назвы дзеяння на яго вынік: напісалі дыктант і праверыць (раздаць) дыктанты; пасеў азімых распачаўся і пасевы дружна зарунелі; 4)перанос дзеяння, задання на выканаўцаў: несці варту і выставіць варту; пайсці ў разведку і разведка дакладна вызначыла месца; 5)перанос назвы матэрыялу на выраб з гэтага матэрыялу: золата не счарнее і заваявалі золата (г. зн. залатыя медалі); 6)перанос назвы дзеяння на месца, дзе гэта дзеянне адбываецца: пераход з будынка ў будынак і новы падземны пераход; 7)перанос імя аўтара на яго творы: быў знаёмы з Мележам і чытаць Мележа і інш.
СІНЕКДАХА – від метаніміі, заснаваны на перайменаванні прадметаў па колькасных прыкметах. Гэта значыць: 1) ужыванне назвы часткі прадмета ці жывой істоты (чалавека) замест цэлага прадмета, жывой істоты (асобы): галава каровы і ў статку 10 галоў; закрыць рот і ў хаце 4 рты; 2) ужыванне адзіночнага ліку замест множнага: у лесе паспела ягада і хутка паявіцца грыб; 3) ужыванне множнага ліку замест адзіночнага: Гарлахвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствараюць найбольш спрыяльныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк); 4) ужыванне канкрэтнай назвы замест агульнай: за лета студэнты зарабілі за мяжой сваю капейку; 5) ужыванне назвы адзення, абутку замест назвы чалавека.  
ПЕРЫФРАЗА – троп, які нагадвае разгорнутую метанімію – назва прадмета, з’явы ці персанажа замяняецца апісаннем іх істотных рыс. Напрыклад, Я. Купала назваў свайго героя мужыка “ панам сахі і касы ”; В. Таўлай Кастуся Каліноўскага – атаманам мужыцкай праўды.
ГІПЕРБАЛА – гэта вобразны выраз, у якім перабольшваюцца тыя ці іншыя якасці або дзеянні прадмета, з’явы. Функцыя гіпербалы – узмацніць мастацкія ўражанні чытача, скіраваць яго ўвагу на істотнае, найбольш важнае для выяўлення ідэі твора. Мая далонь – пляцоўка касмадрома, З якой увысь стартуюць караблі. П. Макаль
ЛІТОТА – стылісттычная фігура, супрацьлеглая гіпербале – мастацкае перамяншэнне велічыні, сілы, значэння прадмета, з’явы, падзей. Неўладкаваны чалавечы дом Жывая кропля чорнага сусвету – Зямля мая, Зялёнае гняздо, Адкуль вылётваюць І птушкі і ракеты. П. Панчанка
ІРОНІЯ – гэта слова, ужытае ў супрацьлеглым асноўнаму значэнні. Надзвычай часта звяртаюцца да іроніі пісьменнікі-сатырыкі. Багачы і панства, Нашы “ дабрадзеі ”! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! Я. Колас

Стылістычныя фігуры -- вобразна-выяўленчыя сродкі, утвораныя сінтаксічна. Да іх адносяцца:

n інверсія (размяшчэнне членаў сказа ў адваротным, непрамым парадку з мэтай узмацніць выказванне; уласціва галоўным членам сказа, дапасаваным азначэнням, дапаўненням, акалічнасцям): Рэчка мутная. Мільганулі дзе-тры плоткі. Каля берага мармычуць жабы, збіраючыся нераставаць. З абалоння ў раку булькоча ручаёк (Я.Брыль);

n антытэза (кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў, якое служыць для ўзмацнення выразнасці мовы): Ад родных ніў, ад роднай хаты, у панскі двор дзеля красы яны, бяздольныя, узяты ткаць залатыя паясы (М.Багдановіч);

n анафара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у пачатку сказа): У цёмным небе – хараводы сіняватых зорак, у цёмным небе свеціць месяц залатым сярпом (М.Багдановіч);

n эпіфара (паўтарэнне аднолькавых слоў, выразаў, гукаў у канцы сказа);

 

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН ПРАЦЫ НАД ВОДГУКАМ!!!!!!!!!!!

1. Уважліва прачытаць верш цалкам з МЭТАЙ – выясніць першае сваё уражанне ад яго і запісаць:

– спадабаўся ці не, бо…

– зразумелы ці не, бо…

- якія пачуцці ўзніклі, чытаючы тэкст

2.Уступ:

-- што я знаю пра аўтара і чым мне падабаюцца яго творы

-- што мне вядома пра тэму і праблему, ўзнятыя аўтарам;

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сцена: ПОГОНЯ. | 
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал