Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






У ВКЛ да канца ХVст пераважала даніна, у другой палове ХVI– паншчына.






Павіннасці, што спаганяліся з сялян за права карыстання надзелам зямлі, павялічваліся. Так, паншчына з пачатку XVI ст. да другой паловы гэтага стагоддзя ўзрасла з 1 дня да 2 на тыдзень з аднолькавай адзінкі абкладання. А ў першай палове XVII ст. замацоўваецца сярэдняя норма паншчыннай павіннасці ў 3 дні на тыдзень з валокі. Памер павіннасцей для сваіх падданых землеўласнік вызначаў асабіста. 3 аднаго боку, ён імкнуўся да максімальнага выкарыстання сялянскай рабочай сілы. А з другога – разумеў, што празмерная эксплуатацыя можа прыдацца да занядбання сялянскай гаспадаркі. А ад безгаспадарчага, неплацежаздольнага селяніна – малы прыбытак. Нездарма з вуснаў аднаго з самых багатых людзей Вялікага княства Льва Сапегі былі пачуты словы: «Для каго селянін халоп халопам, для мяне ж вяльможным, яснавяльможным. Бо калі сялян мець не буду, тады і сам яснавяльможным панам не буду».

Толькі з гэтай прычыны, а не з нейкай там дабрачыннасці паны да пэўнага ўзроўню абмяжоўвалі павіннасці. Але многімі дзяржаўнымі, магнацкімі, царкоўнымі маёнткамі кіравалі па-стаўленыя там уладальнікамі адміністратары. Шмат уладанняў здавалася ў арэнду (выкарыстанне маёмасці (зямлі) за пэўную плату на пэўны тэрмін) на год, тры, пяць. Адміністратараў, арандатараў – гэтых часовых гаспадароў – асабліва не цікавіла, як развіваецца сялянская гаспадарка. За кароткі тэрмін свайго гаспадарання яны імкнуліся выбіць як мага больш грошай з падуладных сялян. Адсюль – узвінчванне норм павіннасцей, а то і проста непрыкрыты гвалт і рабаўніцтва. Менавіта супраць злоўжыванняў і самавольстваў адміністрацыі маёнткаў і арандатараў часцей за ўсё вялі барацьбу сяляне.

Адным з найбольш распаўсюджаных і масавых выяўленняў антыфеадальнага пратэсту беларускіх сялян былі скаргі. Скардзіліся сяляне на грабежніцтва, гвалт, вымаганні з боку адміністратараў і арандатараў.

Падачу скаргаў можна прылічыць да праяў класавай барацьбы, бо вымагала яна актыўных і бунтарскіх дзеянняў. Справа ў тым, што землеўладальнікі пасля атрымання чалабітных сваіх падданых нярэдка прымалі пэўныя захады па іх задавальненню. А гэта заканчвалася штрафамі і зняццем з пасад адміністратараў. Таму апошнія рабілі ўсё, каб не дапусціць скаржнікаў да гаспадароў – катавалі іх, кідалі ў турмы.

Адкрытым супраціўленнем павелічэнню эксплуатацыі былі ўцёкі прыгонных падданых ад сваіх уладальнікаў. Галоўнай іх прычынай была спроба на некаторы час вызваліцца ці атрымаць палёгку ў выкананні павіннасцей. Бо па завядзёнцы толькі набыўшым жыхарства ва ўладанні сялянам пан прадстаўляў «слобады». Гэта значыць на працягу ад года да дванаццаці (дзе як) землеўласнік браў меншыя, чым у старажылаў, ці скасоўваў наогул павіннасці.

Больш радыкальнымі формамі барацьбы сялянства былі адмовы ад выканання павіннасцей, наўмысныя парубкі лесу, патрава пасеваў і сенажацяў, забойствы панскіх слуг, а то і саміх гаспадароў.

Вялікіх сялянскіх войнаў, якія здараліся ў іншых краінах у гэты час, у Беларусі не было. Найбольш буйнымі былі выступленні сялян вёскі Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці і рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, які перакінуўся з Украіны і да якога далучылася частка беларускіх сялян і гараджан.

Урбанізацыя. Гарады цэнтры гандлю і рамёстваў. Пашырэнне таварна-грашовых адносін у XVI ст. прыводзіла да колькаснага росту гарадскіх цэнтраў ВКЛ. Да 1500 г. было толькі 83 гарады, з 1500 да 1600 гг. іх стала 387. Такім чынам, XVI ст. можна смела назваць часам урбанізацыі беларускага грамадства. Тэрмін гэты паходзіць ад лацінскага слова urbanus – гарадскі – і мае на ўвазе колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Шмат беларускіх гарадскіх паселішчаў вядомы з XVI ст. Сярод іх Вілейка, Масты, Паставы, Лунінец, Беразіно, Хойнікі, Любань, Скідзень, Стоўбцы, Сянно, Чавусы, Чашнікі, Шклоў, Шчучын і многія іншыя.

Большасць гарадскіх паселішчаў была не надта вялікая. У іх пражывала ад 1, 5 да 3 тысяч жыхароў. Але вылучаліся і значныя цэнтры – больш чым 10 тысяч насельнікаў. Такімі ў XVI ст. былі Магілёў, Берасце, Віцебск, Пінск. Да Лівонскай вайны выдзяляўся сваёй вядучай роляй найстаражытнейшы сярод беларускіх гарадоў Полацк. Аб ім сучаснікі гаварылі: «А Полацк таксама ёсць, хвала богу, месца славутае. А не ніжэйшае па значэнню і ва ўсім ні Вільні, ні Мальбарка, ні Гданьска».

Беларускі горад пераважным чынам быў драўляным. Прыезджыя госці заўважылі на гэты конт, што тут «шмат умацаваных гарадоў і замкаў, пабудаваных з дрэва». Але ў XVI ст. і асабліва ў пачатку XVII ст. усё часцей мясцовыя дойліды выкарыстоўвалі камень і цэглу. І не толькі нры будаўніцтве касцёлаў, цэркваў, збораў. Усё часцей заўважаліся мураванкі (будынкі з цэглы)сярод жыллёвых забудоў. Да Магілёва XVII ст. адносіцца апісанне, пакінутае сучаснікам: «На багатым мяшчанскім пасадзе вельмі многа пабудоў мураваных, шмат таксама дамоў драўляных добрай работы».

Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам сялянамі-ўцекачамі. Менавіта за гарадскімі сценамі яны маглі ўздыхнуць паветрам волі, бо траплялі пад абарону магістрата. У XVI – першай палове XVII ст. практычна ўсе гарадскія паселішчы Беларусі атрымалі «з ласкі» караля і вялікага князя еўрапейскае Магдэбургскае права. Карысталіся ім і некаторыя мястэчкі, якія ўяўлялі сабой населены пункт, пераходны ад вёскі да горада. Мястэчак на Беларусі было шмат, і колькасць іх пастаянна павялічвалася.

Існавала яшчэ адна крыніца папаўнення гарадскога насельніцтва. Гэта калі вясковец станавіўся гараджанінам не заўсёды па сваёй волі, а на загаду пана або духоўнай асобы. Найчасцей перасяленцамі з'яўляліся рамесныя людзі. Такім чынам, багатыя землеўладальнікі хацелі падпарадкаваць сваёй уладзе ці хаця б мець уплыў на гарадское жыццё. 3 вясковых перасяленцаў, што былі звязаны з панам ланцугамі прыгоннай няволі, шляхта стварала ў гарадах свае кварталы. Гэтыя адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната ці царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі. На жыхароў юрыдык не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада магістрата. 3 другой паловы XVII ст. некаторыя беларускія гарады напалову, а часам і больш былі населены яўрэямі.

Цэхі. Менавіта XVI – першая палова XVII ст. стала часам найбольшага росквіту разнастайнай рамеснай вытворчасці ў гарадах Беларусі. Ад некалькіх дзесяткаў да 200 – 300 майстроў было занята рамяством у такіх параўнаўча невялікіх гарадах, як Нясвіж, Копысь, Клецк, Шклоў. Калі ж гаварыць аб Берасці, Гародні, Менску, Полацку, Магілёве, то лічба гэта была чатырохзначная. Рамяство тут было прадстаўлена некалькімі дзесяткамі прафесій. У Магілёве XVII ст. налічвалася прыкладна 80 рамесніцкіх спецыяльнасцей: кафтаннікі, сярмяжнікі, панчошнікі, канялюшнікі, саф'яннікі, замшавікі, збройнікі, печнікі, ліцейшчыкі, кафляры, разьбяры і г. д.

3 мэтай абароны рамеснай вытворчасці гараджан ад канкурэнцыі з боку іншаземных ма.йстроў, а можа, у першую чаргу, з боку рамеснікаў, што належалі буйным феадалам і сяліліся імі па юрыдыках, а таксама дзеля наладжвання збыту прадукцыі, рамеснікі аб'ядноўваліся ў прафесійныя арганізацыі. У першай палове XVI ст. яны паўстаюць пад мясцовымі назвамі: сотні ў Гародні, староствы ў Магілёве, брацтвы ў Полацку і Менску. Але да канца XVI ст. пераважна замацавалася назва «цэх». Вытворца, які не ўваходзіў у такую арганізацыю, не мог прадаваць сваю прадукцыю на мясцовым рынку. За гэтым пільна сачылі гарадскія ўлады. Вось якое прадпісанне мела грамата рамеснікам Менска 1552 г.

Цэх з'яўляўся арганізацыяй майстроў. Каб дабіцца гэтага высокага звання, трэба было на працягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня, затым падмайстра. Толькі пасля гэтага можна было рызыкнуць здаць экзамены на майстра. Для праверкі ступені валодання сваім рамяством прэтэндэнт на майстра павінен быў «рабіць штуку». Каб стаць кавалём, трэба было за дзень адкаваць цясак, падкову і сякеру. Ад слесара патрабавалася вырабіць 2 замкі — адзін для лаўкі, другі для сундука. Якасць працы павінна была быць адпаведнай. За ёю сачылі лепшыя прафесіяналы. Экзамен на майстра можна было здаваць 3 разы. Няўдачнікам, якіх называлі партачом, адмаўлялі ў прыёме ў цэх. Трэба яшчэ дадаць, што ў цэх прымалі людзей «дабрачынных ды жанатых», якія не маглі быць «п'яніцамі ці ігракамі ў косці». У цэхі аб'ядноўваліся таксама купцы, якія былі цэнтральнымі фігурамі ў гандлёвай дзейнасці.

Гандаль. Рынкі гарадоў звязвалі паміж сабою ўсе рэгіёны Вялікага княства. І сувязь гэту забяспечвалі гарадскія гандляры – “прасолы”. Таргі ва ўсіх гарадах і мястэчках адбываліся раз-два на тыдзень. У буйных цэнтрах рынак займаў значную плошчу. У Магілёве яна складала больш чым 2 гектары. На магілёўскім рынку мясцілася 400 лавак. А што ў лаўках? Віцебскі купец Цімафей Гром трымаў для продажу розныя тканіны, панчохі гданьскія, рукавіцы, паперу, хусткі, медзь, воск, порах, бялілы, іглы, ртуць, шпількі, прыправы, касцяныя грабяні, акуляры, гузікі, с'іруны, воўну, люстэркі, каралі, серу, шнуркі, жалеза, дрот, вавёрчына футра і шэраг іншых. Гэта прамысловыя тавары. А ў мясным радзе Віцебскага рынку налічвалася 23 лаўкі.

Замежным гандлем займаліся вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі «гасцямі». Адсюль і назва буйных шляхоў – «гасцінцы». Шляхі-гасцінцы пракладвалі беларускія купцы да Варшавы, Познані, Гданьска, Рыгі, Кралеўца (Калінінграда), Ноўгарада, Цверы, Масквы. Тым самым яны звязвалі Заходнюю Еўропу і Усходні Свет.

Найважнейшай гандлёвай артэрыяй, як і ў папярэднія часы, з'яўлялася Заходняя Дзвіна. Па Дзвіне «з Літвы вывозяцца цвёрдыя, сплаўленыя агнём кавалкі яловага, вязавага, ліпавага і вербнага попелу (паташу), ма які вялікі попыт сярод суконшчыкаў і мылавараў, каровы і вельмі добрага вырабу скуры, пшаніца, смала, каноплі, лён, мёд, воск, сала і розныя каштоўныя футры — усё гэта дзеліцца паміж прусакамі, шведамі, датчанамі і немцамі. А прывозіць рака Дзвіна ў Літву і Маскву сопь, віно, цэльныя залатыя і сярэбраныя яхімкі (манеты XVII ст.)».

Сацыяльныя канфлікты. Гарадское жыццё было далёка не бесканфліктным. На працягу XVI – XVIII стст. не спадала напружанасць у адносінах паміж гараджанамі і феадаламі, што імкнуліся пашырыць сваю прысутнасць у горадзе. Процідзеянне юрыдыкам стала адной з галоўных рыс сацыяльнага жыцця горада.

Але гэтым супярэчнасці гарадскога жыцця не вычэрпваліся. У XVI ст. ужо выразна праявіў сябе падзел гарадскога грамадства на багатую вярхушку з купцоў і цэхавых майстроў і гарадскую беднату – «людзей рабочых», «лёзных», «наймітаў», «гульцяёў». Уся паўната ўлады сканцэнтравалася ў руках першых. Заўсёды кіраўнікі горада выкарыстоўвалі гэта на сваю карысць. Злоўжыванні і самавольствы гарадской вярхушкі прыводзілі да выбухаў сацыяльнага пратэсту гараджан.

Найбольш вядомыя гарадскія паўстанні ў Магілёве ў 1606 – 1608 гг. і 1610 г. Магілёўскія рамеснікі на чале са Стахорам Мітковічам, Пятром-кавалём, Мікітай-збройнікам, Харапонам-краўцом, Міхайлам-ганчаром, Хадком Багдановічам выступілі супраць прадажнай гарадской рады і ліквідавалі яе. Больш за 2 гады горадам кіравала «рамесніцкая» рада, праводзячы палітыку ў інтарэсах гарадскіх нізоў. У 1608 г. подкупам і пагрозамі дзяржаўным уладам удалося «скінуць» раду рамеснага люду і перадаць паўнамоцтвы былому складу магістрата. Аднаго з паўстанцаў – Хадка Багдановіча, які да канца вёў барацьбу, пакаралі смерцю.Але праз 2 гады няскораныя магілёўцы зноў падняліся супраць непапулярнага магістрата. На гэты раз уладу ў горадзе захапіць не ўдалося. Расправа з завадатарамі паўстання была больш жорсткай. Пяцярых – Івана Харковіча, Міхайлу Чабатара, Лавора Міхайловіча, Мікіту Мільковіча, Гаўрылу Івановіча – пакаралі смерцю на Ільінскай гары ў Магілёве. Двух рамеснікаў – Максіма Тальбуша і Ісая Шчаснага – прысудзілі да 12-тыднёвага зняволення. Пасля чаго іх катавалі ля ганебнага слула і выкінулі за сцены горада, забараніўшы выбіраць жыхарства бліжэй чым за 30 міль ад яго.

У заключэнне можна адзначыць, што асаблівасці аграрных адносін, рост гарадоў у XVI – першай палове XVII ст. выяўляюць глыбокія зрухі ў гаспадарчым жыцці, якія ўзламвалі векавыя традыцыі феадальных асноў і сведчылі аб параўнаўча высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця тагачаснай Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае становішча ў другой палове XVIІ – XVIІІ ст.

Беларуская вёска Гаспадарка селяніна. Воблік беларускай вёскі XVI – пачатку XVII ст. амаль не змяніўся ў другой палове XVII – XVIII ст. Канешне, кожны перыяд меў свае нейкія асаблівасці. Напрыклад, апошнія тры чвэрці XVIII ст. праходзілі пад знакам гаспадарчага ажыўлення. Вырасла да 3, 6 млн чалавек насельніцтва Беларусі. Павялічвалася плошча ворных зямель, адбудоўваліся разбураныя і ствараліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. У другой палове XVIII ст. зноў узрос попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая ішла на Захад. Так. з 1750 па 1780 г. у Гданьску і Каралеўцы (Калінінградзе), куды ў асноўным звозілася для экспарту збожжа з Беларусі, цана на жыта вырасла недзе ў 5 разоў. Амаль уся прадукцыя, вырабленая ў фальварку, прадавалася. Пачалі ўзпікаць новыя фальваркі, пашыралася плошча панскай ворнай зямлі. У канцы XVIII ст. яна была ў паўтара-два разы большай, чым у пачатку стагоддзя.

Такім чынам, у разглядаемы час, як і ў папярэдні, так і ў наступны, самая зацятая барацьба ў вёсцы ішла за зямлю – за гэта галоўнае багацце. Валоданне зямлёй шляхецкаму саслоўю забяспечвала залежнасць ад іх сялян, прыносіла багацце і дабрабыт. Запаветнай марай земляроба было таксама валоданне зямлёй I, нягледзячы на заканадаўчую забарону, сяляне імкнуліся здзейсніць гэту мару.

Як адзначалася, аптымальны памер сялянскага надзелу для падтрымання і развіцця гаспадаркі павінен быў складаць 1/2 валокі. Сярэдняя яго плошча і сапраўды была прыкладна роўная гэтай лічбе. Калі нават за той ці іншай сялянскай сям'ёй фіксаваўся надзел у 1/6, 1/8, а то і ў 1/10 валокі, тады ён дапаўняўся пазанадзельнымі землямі. Яны называліся прыёмныя, і за іх сплачваліся меншыя падаткі. Гэта было выгадна сялянам. Таму падчас ваенных ліхалеццяў, калі многія палеткі ляжалі ў запусценні, прыгонныя часцяком наўмысна скарачалі памеры сваёй надзельнай зямлі і распрацоўвалі пусткі. Так, напрыклад, ва ўладанні Манкевічы, што на Палессі, у вёсцы Белагужа, якую мелі ва ўласнасці Радзівілы, падданы Гаўрыла Лучыч у 1663 г. меў паўвалочны надзел. У хуткім часе, як адзначаюць дакументы, кавалак свайго надзелу гэты самы Лучыч пакінуў, аледадаткова пачаў апрацоўваць чвэртку валокі пустой зямлі, што належала раней ягонаму суседу Валынічу. Здараліся выпадкі утойвання сялянамі ворных пазанадзельных зямель, каб наогул не адбываць з іх ніякіх павіннасцей. У Цімкавічах, уладанні Радзівілаў, у 1717 г. было выяўлена 59 няўлічаных валок, з якіх не адпрацоўвалі павіннасці. А гэта вялікая плошча ў 1160 гектараў!

Дастаткова высокай была забяспечанасць сялянскіх гаспадарак працоўнай жывёлай – коньмі і валамі. Праўда, падчас ваенных разбурэнняў прыкладна налова гаспадароў засталася без цяглавай сілы. Але ўжо да сярэдзіны XVIII ст сітуацыя выправілася. Напрыклад, у Магілёўскай эканоміі ў вёсках Мхова і Астравы ў 1758 г. налічвалася 77 двароў. Гаспадароў, што не мелі коней, не было. Бадай, такія гаспадаркі можна смела лічыць заможнымі.

Але ж сустракаліся па вёсках «бабылі», «халупнікі», «гульцяі» ды «лёзныя». Гэта тыя, што не мелі зямлі, гаспадаркі і маёмасці і мусілі наймацца на працу да багацейшых.

Усё ж пераважная большасць беларускіх сялян мела дастаткова моцную гаспадарку, якая была ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ «падкінуць» Захаду. Некаторых гаспадароў няйначай як фермерамі не назавеш. Вось прыклады. У той жа згаданай вёсцы Мхова селянін Кірэй Шызы меў 10 коней, 6 кароў, 15 авечак, 10 свіней. У вёсцы Крукі Магільнянскай воласці, што на Уздзеншчыне, у селяніна Івана Брынаўца ў гаспадарцы налічвалася 11 коней, 12 кароў, 18 авечак, 11 свіней, 7 вулляў. Было ў яго каля 25 гектараў зямлі. Як відаць з прыведзеных фактаў, патэнцыял сялянскай гаспа-даркі ў Беларусі быў моцным. 1 нрацаваць ён мог куды з большай аддачай, калі б не прыгонная залежнасць селяніна ад пана і не значны павіннасны і падатковы ўціск.

Павіннасці і паборы За сялянскі кошт жылі і карміліся дзяржава, шляхта, войска, царква. На іх карысць прыгонныя адпрацоўвалі шматлікія павіннасці. Галоўныя з іх, як і раней, – паншчына, чынш і дзякла.

На працягу другой паловы XVII—XVIII ст. норма дармовай прымусовай працы ў гаспадарцы феадала, якую той патрабаваў ад сялян, павялічвалася. Асабліва добра гэта можна адчуць, калі параўнаць даныя аб памерах паншчыны ў адных і тых жа ўладаннях за розныя гады. Так, у маёнтку Радзівілаў Карэлічы Наваградскага ваяводства цяглыя сяляне ў 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокі і 5-ы дзень з двара на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага ўладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.

Дзеля справядлівасці усё ж трэба адзначыць, што ў цяжкія ваенныя часіны і ў пасляваеннае аднаўленне феадалы ішлі на пэўныя палёгкі ў павіннасным рэжыме. Яны гэта рабілі дзеля прыцягнення ці ўтрымання ў сваім маёнтку сялян. Так, землеўласнікі здавалі сваім падданым за долю ўраджаю (трэці ці чацвёрты сноп) валокі. Сялянам, што толькі займелі жыхарства ва ўладанні, даравалі слобады. Напрыклад, у маёнтку Сапегаў Беліцы Аршанскага павета сяляне-старажылы ў 1690 г. выконва-лі 4 дні паншчыны на тыдзень з валокі. А з новапасяленцаў патрабавалі толькі 2 дні з той жа зямельнай плошчы.

Акрамя штотыднёвай паншчыны, сяляне выконвалі і такія адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны – работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала. Прычым на гэтыя работы выходзілі ўсёй сям'ёй, пакідаючы дома аднаго «малога ці старога, да працы няздатнага», каб пільнаваў хату ад пажару. Колькасць гвалтаў на сялянскую гаспадарку часцей за ўсё вызначалася лічбай 12 на год.

Вельмі цяжкай для беларускага селяніна, для ягонай гаспадаркі была падводная павіннасць, Каб яе выканаць, прыгонны павінен быў сваім канём і «на сваёй страве» даставіць панскія грузы ці то да бліжэйшай прыстані, ці ў гандлёвыя цэнтры, хутчэй за ўсё ў Вільню, Рыгу, Каралевец.

Акрамя вышэйназваных адработачных павіннасцей, прыгонных прымушалі сплаўляць лес у партовыя гарады Прыбалтыкі. Абавязковым быў іх удзел у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі для панскага стала, у раскарчоўцы лесу. Падданыя павінны былі вылучаць са сваёй грамады пастуха для панскага статку ці наймаць яго за плату. Жанчыны прыгонам аполвалі ды палівалі панскія агароды, мылі бялізну для двара, ткалі, стрыглі авечак.

Асобае і даволі значнае месца ў павіннасным абкладанні сялян у Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст. займалі грашовыя падаткі. Сярод іх, як і раней, на першым месцы стаяў чынш. Ён быў, як памятаеце, галоўнай павіннасшо для сялян чыншавых. Чыншавыя стаўкі былі неаднолькавымі ў розных уладаннях, як і памер паншчыны. Але паўсюдна яны былі досыць высокімі і вагаліся ў межах 30 – 60 злотых з валокі. Калі ўлічыць, што ў той час за 2 злотыя можна было кушць барана, за паўзлотага – воз сена, а за трэць – курыцу, то зразумела, што грошы гэтыя былі немалыя. І трэба было пакласці селяніну дастаткова працы, каб іх зарабіць.

Грашовыя ўклады сялян «сваім» панам дапаўняліся самымі разнастайныі падаткамі. Згадаем такі пабор, як жарнавое, што спаганяўся за права мець свае жорны і не ездзіць на панскі млын. За карыстанне ляснымі ўгоддзямі зямельных уласнікаў сяляне плацілі такія падаткі грашыма, як угайнае, ялавічнае, вепраўшчызна.

За дазвол на выраб гарэлкі і ніва феадал спаганяў з пад-уладных яму сялян так званае чопавае.

Землеўласнікі забаранялі сваім падданым самавольна выходзіць замуж ва ўладанні іншага феадала. Так, гаспадар маёнтка Чашайкаўшчына Слонімскага навета папярэджваў: «Дзеўкі замуж у іншую воласць не могуць ісці – толькі у графстве Дзярэчынскім». Зразумела, уладальнік не хацеў губляць рабочыя рукі. Але, калі каханне было мацнейшае за грошы, селянін сплачваў землеўласніку падатак, так званую куніцу, і гуляў вяселле з любай.

Акрамя названых грашовых падаткаў, сяляне розных маёнткаў сплачналі сваім гаспадарам – такія паборы, як рагавое, акладнае, запісное, рыбнае... – усяго даследчыкі налічылі 56 найменняў толькі грашовых павіннасцей, што спаганяліся з сялян.

Мала таго, менавіта ніхто іншы, а селянін быў галоўным падаткаплацельшчыкам у дзяржаўную казну Вялікага княства Літоўскага. Штогод кожны сялянскі двор (дым) уносіў пэўную суму грошай – так званае падымнае.

Але гэта яшчэ не ўсё! Прыгонныя мелі на ўтрыманні таксама войска. Для гэтага з дзяржаўных сялян спаганялася так званая гіберна, а з прыватнаўласніцкіх – рэйтаршчына.

Дапаўняла адработачныя і грашовыя павіннасці даніна натураю – дзякла. Аснову яго складалі збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, пшаніца. У дзякла ўваходзіла таксама абавязковая здача свайму пану гусей, курэй, яек, масла, хмелю. канапель, грыбоў, ягад.

Скрупулёзны падлік выявіў, што існавала недзе 120 – 140 сялянскіх павіннасцей. Безумоўна, не ўсе ў адным уладанні. Але ж хай сабе нават дзесятая іх частка прыпадала па асобную сялянскую гаспадарку (а так хутчэй за ўсё здаралася), то ўжо гэтага дастаткова, каб гаварыць аб высокім узроўні эксплуатацыі прыгонных падданых у Беларусі ў азначаны час.

Сацыяльная безабароннасць. Ад уласніка зямлі селянін быў поўнасцго залежны. У любы момант той мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго ў іншае месца. Пан на сваён ахвоце меў права прадаць прыгоннага з усёй маёмасцю, зямлёй ці без яе іншаму шляхціцу. Мог закласці пэўную грашовую суму, пры гэтым прадстаўляючы пакупніку ці крэдытору поўнае права раснараджацца лёсам селяніна – судзіць, караць, нават адбіраць жыццё. Напрыклад. пан Геранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага з маёнтка Сячэўкі Наваградскага ваяводства Лявона ЛяшанІна з жонкай І двума сынамі Амяльянам і МІкітаю пану Язапу Чудоўскаму. А ў прадажным запісе пазначыў, што збыў падданага без зямлі на «вечныя» часы, а пакупнік атрымаў права распараджацца сям'ёй Ляшаніна; дарыць, закладваць, прадаваць, абменьваць. У 1729 г. берасцейскі ваявода Кароль Сапега абмяняўся сялянскімі сем'ямі – дзве на дзве – з берасцейскімі дамініканамі.

Не было ніякіх праблем ва ўласнікаў у выпадку адсутнасці грошай. Яны маглі закласці, як у ламбард, на год, два, тры сваіх падданых за некалькі сотняў ці тысяч злотых. Аперацыя гэта была дасканала распрацавана: Здаеш прыгонных – атрымліваеш грошы. Не пагасіў у час крэдыт—тэрмін арэнды сялян доўжыцца да канчатковага разліку. Так, шляхціц У. Анферовіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка КасценевІчы Ашмянскага павета — Максіма Ісаевіча, Васку Яскевіча І Кандрата з іх «хатамі, жонамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацьмі». Падобныя закладныя лісты тысячамі складаліся ў павятовых канцылярыях. У гэтым прадажна-абменнна-закладным кругавярчэняі здараліся драматычныя выпадкі, калі разбіваліся сем'і. Бывала, здавалі пад заклад ці прадавалі асобна мужа ці жонку. Узрастаючы павіннасны цяжар і сацыяльная безабароннасць прымушалі сялян у крайніх выпадках хапацца за зброю і абараняць свой гонар і дабрабыт. У Беларусі ў XVIII ст. адбыліся два буйныя сялянскія выступленні, якія можна прыраўняць да паўстанняў, — гэта Крычаўскае і Камянецкае..


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.009 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал