Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Культура другой паловы 19 – пачатак 20 ст.Стр 1 из 2Следующая ⇒
Сістэма адукацыі. Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60 – 70-я гг. XIX ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь. Да 60-х гг. XIX ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыпнасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсках сталі народныя вучылішчы, у гарадах – гарадскія вучылішчы. Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя для мужчын, а таксама жаночыя гімназіі. Школьныя рэформы рэгламентавалі дзейнасць не толькі дзяржаўных навучальных устаноў, але і дазвалялі адкрыццё школ на сродкі грамадскіх арганізацый ці прыватных асоб. Гэта садзейнічала дынамічнаму развіццю прыватнай адукацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі ў 1864 г. закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі, тым ліку Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Рэпрэсіі, звязаныя з выключэннем са школ, закранулі амаль 2 тыс. навучэнцаў. У сувязі з паўстаннем М. Мураўёў прыняў рашучыя захады па замене мясцовых настаўнікаў выхадцамі з цэнтральных губерняў. 3 1866 г. у расійскіх вышэйшых навучальных установах была ўстаноўлена працэнтная норма для католікаў. Сістэма адукацыі ў краі арыентавалася найперш на русіфікацыю вучняў, выхаванне іх у духу манархізму, праваслаўя і афіцыйнай народнасці. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская. Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў на працягу другой паловы XIX – пачатку XX ст. Калі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. XIX ст. ва ўсіх навучальных установах Беларусі навучалася прыкладна 16, 5 тыс. чалавек (0, 5 % усяго насельніцтва), то ў 1900 г. у Віленскай навучальнай акрузе было 248 тыс. навучэнцаў, а ў 1914 г. іх лічба дасягнула 490 тыс. чалавек. Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісу 1897 г. агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25, 7 %. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі. У 60 – 90-я гг. ХІХ ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з’яўляліся народныя вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Сродкі на асвету выдзяляліся зусім недастатковыя, таму школы адкрываліся пераважна там, дзе насельніцтва было згодна ўтрымліваць іх на свой кошт. Шырока практыкаваўся збор сельскай грамадой грашовых сродкаў на будаўніцтва і ўтрыманне народных вучылішч. У выніку большая частка школ знаходзілася ў непрыстасаваных для заняткаў сялянскіх хатах, адчуваўся недахоп вучэбных дапаможнікаў, а таксама кваліфікаваных настаўніцкіх кадраў. Народныя вучылішчы давалі больш грунтоўныя пачатковыя веды і падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы. Царкоўна-прыходскія школы і школы граматы адносіліся да ведамства сінода і мелі крайне абмежаваную праграму навучання, да таго ж у найбольшай ступені прасякнутую духам казённага праваслаўя і манархізму. Каталіцкае беларускае і польскае насельніцтва адмаўлялася пасылаць сваіх дзяцей у гэтыя школы. У сувязі з гэтым на захадзе Беларусі больш пашыранымі былі народныя вучылішчы. Земскіх школ з-за адсутнасці земстваў на Беларусі не было. Паварот да рэакцыі ва ўнутранай палітыцы царызму, які вызначыўся на пачатку 80-х гг., у галіне пачатковай народнай адукацыі праявіўся ва ўзмоцненым насаджэнні менавіта школ царкоўнага ведамства. У 1884 – 1899 гг. у пяці заходніх губернях было адкрыта 5814 такіх школ. У канцы XIX ст. у Магілёўскай і Мінскай губернях яны складалі 82 – 85 % ад усіх пачатковых школ. Праблемай пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне адкрылася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настауніцкая семінарыя. Навучэнцамі семінарый былі выключна праваслаўныя сялянскія хлопцы. Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы скончыў і Я. Колас. У настаўніцкіх семінарыях атрымлівалі адукацыю будучыя настаўнікі пачатковай школы. Але настаўнікаў для гарадскіх вучылішчаў і сярэдніх школ у Беларусі не рыхтавалі. Іх прысылалі з Масквы, Пецярбурга і Кіева. Настаўнікі для пачатковай школы рыхтаваліся таксама ў Полацкай і Свіслацкай настаўніцкіх семінарыях. Але колькасць навучэнцаў у іх была невялікай, і яны далёка не забяспечвалі патрэбнасць у кадрах педагогаў. Навучанне ў семінарыях было пранізана афіцыйнай ідэалогіяй, русіфікатарскім духам. Кантынгент навучэнцаў абмяжоўваўся выключна праваслаўнымі. Настаўніцкія семінарыі давалі грунтоўную педагагічную падрыхтоўку для работы ў пачатковых школах, але сярэдняй адукацыяй яны не забяспечвалі, і іх выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя навучальныя установы. Толькі выпускнікам гарадскіх чатырохкласных вучылішч дазвалялася паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы, але пры ўмове дадатковай падрыхтоўкі па замежных мовах. Выхаванцы астатніх пачатковых школ такога права не мелі. Сярэдняя адукацыя заставалаея прывілегіяй пануючых класаў. Навучанне ў сярэдніх навучальных установах з’яўлялася платным. Плата за навучанне ў прыватных школах была значна вышэйшай, чым у дзяржаўных навучальных установах. Сацыяльны склад навучэнцаў сярэдніх школ быў абумоўлены абмежаванасцю колькасці асоб з неабходнай адукацыяй, даволі высокай платай за навучанне, некаторымі пастановамі ўрада. Напрыклад, цыркуляр ад 1887 г., празваны “цыркулярам пра кухарчыных дзяцей”, прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцей кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў. Класічныя мужчынскія гімназіі давалі грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку, асаблівая ўвага надавалася выкладанню так званых класічных моў – грэчаскай і лацінскай. Толькі выпускнікі гімназій мелі выключнае права паступлення ва ўніверсітэты. У 70 – 80-я гг. у Пінску, Мінску і Магілёве былі адкрыты рэальныя вучылішчы, якія давалі сярэднюю адукацыю з прыродазнаўчым і тэхнічным ухілам. Выпускнікі рэальных вучылішч маглі паступаць у тэхнічныя, гандлёвыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Выхаванкі жаночых гімназій атрымлівалі атэстат па званне настаўніцы пачатковай школы. Выпускніцам восьмага педагагічнага класа жаночых гімназій давалася права працаваць у якасці дамашніх настаўніц. У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся ў заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў вышэйшыя пачатковыя школы. Хутка пашыралася сегка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ – гімназій і рэальных вучылішчаў. Агульная колькасць школ усіх тыпаў у 1914 г. склала 7682, у якіх навучалася толькі 1/5 частка дзяцей школьнага ўзросту. Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. На пачатак студзеня 1910 г. у Беларусі налічвалася 66 чыгуначных (Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае), сельскагаспадарчых, рамесніцкіх (Горацкае рамеснае) і іншых школ і вучылішчаў. Для дарослага насельнінтва адкрываліся нядзельныя школы, вячэрнія змбны і курсы. Для падрыхтоўкі педагогаў у 1909 – 1916 гг. былі адкрыты пяць настаўніцкіх семінарый у Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску, тры настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Мінску і Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай навучальнай установы. Педагагічныя таварыствы, дзеячы беларускай культуры выступалі за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. За навучанне на роднай мове выказаўся настаўніцкі з’езд у Вільні (1907). Дзякуючы дзейнасці найбольш свядомай інтэлігенцыі сярод вясковага насельніцтва праваслаўнага веравызнання атрымалі распаўсюджванне “тайныя” руска-беларускія школы. У школах выкарыстоўваліся падручнікі К.Каганца “Першая навука чытання”, Цёткі “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, Я.Коласа “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, а таксама мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў. Вышэйшых навучальных устаноў у Беларусі не было. Расійскія ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтвы грамадскасці Беларусі аб адкрыцці універсітэта ці політэхнічнага інстытута. Павышэнню агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню насельніцтва садзейнічалі бібліятэкі. Адкрываліся школьныя і грамадскія бібліятэкі розных ведамстваў. Буйнейшай сярод іх была мінская публічная бібліятэка імя А.С.Пушкіна, створаная ў 1900 г. У 1914 г. у Беларусі працавала 851 бібліятэка з кніжным фондам 423 тыс. экземпляраў. Навуковыя даследаванні. Паўстанне 1863 г. выклікала небывалую цікавасць да Беларусі ў шырокіх колах расійскага грамадства, а таксама ў Заходняй Еўропе. Найбольшы рэзананс у 60-я гг. у Расіі мелі шматлікія публікацыі па гісторыі Беларусі прафесара Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіча, ураджэнца Гродзеншчыны, які выступіў у якасці ідэолага «заходнерусізму». Беларусаў ён характарызаваў як «заходнерускую народнасць» і, зыходзячы з гэтага, адкідаў усе прэтэнзіі на Беларусь з боку Польшчы. Прапагандаваў неабходнасць поўнага нацыянальна-культурнага зліцця Беларусі з цэнтральнай Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічыў веравызнанне і на гэтай падставе беларусаў-католікаў фактычна далучаў да палякаў. У афіцыйным духу, з расійскіх вялікадзяржаўніцкіх пазіцый гісторыя Беларусі асвятлялася таксама ў працах І. Бяляева, П. Бранцава, П. Бацюшкава, С. Шалковіча, А. Турцэвіча і інш. 3 мэтай прапаганды і навуковага абгрунтавання афіцыйных поглядаў на Беларусь як спрадвечную частку Расійскай імперыі і беларусаў як заходняе адгалінаванне «рускага племені» ў 1863 г. у Вільню з Кіева быў пераведзены часопіс «Вестник Западной России», рэдактарам якога быў гісторык і археоаг К. Гаворскі. У часопісе публікаваліся гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні, а таксама шматлікія, тэндэнцыйна падабраныя архіўныя дакументы аб праследаванні і ўціску «рускай народнасці» на Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай і інш. Але галоўная ўвага ўдзялялася прапагандзе мерапрыемстваў М. Мураўёва і яго пераемнікаў па русіфікацыі «Паўночна-Заходняга краю». Цалкам падтрымлівалася і ўхвалялася насаджэнне на Беларусі рускага землеўладання, чыноўніцтва, духавенства, выданне абмежавальных законаў і ўказаў, што датычылі польскага і каталіцкага насельніцтва, а таксама дзейнасці касцёла. Ажыццяўленню мэт урадавай палітыкі павінен быў садзейнічаць Паўночна-Заходні аддзел Рускага Геаграфічнага таварыства, створаны ў 1867 г. у Вільні. Ен разгарнуў значную дзейнасць па этнаграфічным даследаванні краю – мовы, фальклору, абрадаў, звычаяў, матэрыяльнай культуры беларускага насельніцтва – з мэтай паказаць і даказаць, што яно з’яўлялася часткай рускага народа. Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з’яўляліся этнографы П. Шэйн, М. Дзмітрыеў, Ю. Крачкоўскі, А. Семянтоўскі, Е. Раманаў і інш. У 1887 – 1902 гг. П. Шэйнам былі выдадзены ў трох тамах «Матэрыялы да вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» У кнізе змешчана шмат дакладных апісанняў розных абрадаў, песень, прыказак, прымавак, загадак, звестак пра жыллё, адзенне, ежу, заняткі беларусаў. Аднак, як відаць з загалоўка кнігі, даследчык следаваў афіцыйным устаноўкам адносна беларускага народа: называў яго «рускім насельніцтвам», а Беларусь – «Паўночна-Заходнім краем». I ў шэрагу іншых даследаванняў праяўляўся такі ж тэндэнцыйны падыход (беларускага селяніна называлі «заходнерускім» і г. д.). Але фактычны матэрыял, сабраны ў іх, аб’ектыўна сведчыў аб існаванні самастойнага беларускага этнасу са сваёй мовай і багатай непаўторнай духоўнай і матэрыяльнай культурай. Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў мовазнаўца і этнограф І.І. Насовіч, ураджэнец Быхаўскага павета. Асноўнай яго працай стаў «Слоўнік беларускай гаворкі», выдадзены ў 1870 г., над якім вучоны працаваў 30 гадоў. У гэтым выданні змешчаны больш за 30 тысяч слоў, якія адлюстроўваюць усё багацце беларускай мовы XIX ст., дадзены іх грунтоўныя тлумачэнні. Падобнай працы да гаго часу не было ва ўсім славянскім мовазнаўстве. Не страціў слоўнік сваіх вартасцей і цяпер, бо ён дазваляе адшукаць словы, якія зніклі. Вялікім уклалам у даследаванне мовы беларусаў з’явіліся працы ўраджэнца Гродзеншчыны Яўхіма Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла трохтомнае выданне «Беларусы» (1903 – 1922). Гэта сапраўдная «энцыклапедыя беларусазнаўства». Карскі паказаў у ёй самастойнасць беларускай мовы ў сям’і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межы яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту. У канцы 1880-х гг. з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню выступіў гісторык М. В. Доўнар-Запольскі. У адной са сваіх прац М. В. Доўнар-Запольскі адзначаў “Народ, які пазбаўлены палітычнага жыцця... які часам на цэлыя стагоддзі сыходзіў з палітычнай арэны і як бы заміраў, такі народ, калі ён не страціў мовы сваёй, этнаграфічных асаблівасцей і інш., зноў выходзіць на арэну, калі не на палітычную, то, у крайнім выпадку, сацыяльнага і разумовага жыцця». Глыбока перакананы ў тым, што ўсведамленне беларусамі сябе як самастойнай нацыі немагчыма бсз ведання мінуўшчыны, быў В. Ю. Ластоўскі. Ён стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лёсу. Дасягненні ў галіне фізікі звязаны з навуковай дзейнасцю Я.А.Наркевіча-Ёдкі, Я.В.Сняткова, А.В.Садоўскага і інш. Сярод тэхнічнай інтэлігенцыі асабліва вызначыліся таленавітыя інжынеры М.Р.Стульгінскі і К.М.Паўлоўскі. М.Р.Стульгінскі, які працаваў дырэктарам папяровай фабрыкі ў Добрушы, шмат зрабіў па абсталяванні прадпрыемства навейшай тэхнікай, увядзенні сучасных на той час тэхналогій. Фабрыка забяспечвалася электраэнергіяй сваёй электрастанцыі, першай у Беларусі. Па тэхнічным узроўні і энергаўзброенасці падобных прадпрыемстваў у Расіі не было. К.М.Паўлоўскі працаваў на роэных пасадах Віцебскага чыгуначнага вузла, прымаў удзел у пабудове і пераабсталяванні прадпрыемстваў горада, быў ініцыятарам адкрыцця ў Віцебску трамвайнага руху, апублікаваў звыш 40 навуковых прац. Шырокую вядомасць у Еўропе атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Беларусі Якуба НаркевІча-Ёдкі. За ўласныя сродкі ём пабудаваў у сваім маёнтку Над-Нёман (цяпер у Уздзенскім раёне) метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый, дзе паспяхова выкарыстоўваў методыку лячэння хвароб з дапамогай электратоку. Пачаўшы эксперыменты з электрычнасцю. Наркевіч-Едка вынайшаў громаадвод, а таксама тэлеграф – прыстасаванне для бяздротавай перадачы электрамагнітных сігналаў на адлегласць. Вялікі ўклад у развіццё беларускай этнаграфіі ў канцы XIX – пачатку XX ст. унеслі Мікалай Нікіфароўскі, Еўдакім Раманаў, Мікалай Янчук, а таксама польскі вучоны М. Федароўскі. Апошні сабраў каля 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні загадак і шмат іншых помнікаў духоўнай культуры беларускага народа. Пры жыцці вучонага частка сабраных ім матэрыялаў была апублікавана ў трох тамах кнігі “ Люд беларускі ”. Пазней пад гэтай назвай (“ Люд беларускі”) выдадзены яшчэ 5 тамоў спадчыны М. Федароўскага (апошні – у 1981 г.). Адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі гэтага перыяду з’яўляецца Мікалай Нікіфароўскі – аўтар шматлікіх прац па этнаграфіі, фалькларыстыцы і гісторыі Віцебшчыны. Беларускі даследчык Еўдакім Раманаў ажыццявіў некалькі экспедыцый, падчас якіх збіраў матэрыял для свайго “Беларускага зборніка” – своеасаблівай энцыклапедыі побыту і культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Выдатным навуковым дасягненнем краязнаўцаў Магілёўшчыны з’явілася выданне ў 1882 – 1884 гг. фундаментальнага даследавання ў трох кнігах пад назвай «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах”, ажыццёўленае пад кіраўніцтвам А. Дамбавецкага. У 90-я гг. былі апублікаваны працы Ф. Ястрэмскага, А. Смародскага, Г. Аношкі па фізічнай геаграфіі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў. У іх асвятляліся геаграфічнае становішча, клімат, флора і фауна, карысныя выкапні, важнейшыя водныя шляхі зносін. Гісторык і краязнаўца Аляксей Сапуноў падрыхтаваў публікацыі старажытных актаў і дакументаў па гісторыі Віцебскага краю. У 1883 – 1888 гг. ён выдаў тры тамы каштоўных архіўных дакументаў пад назвай “ Витебская старина”, у 1893 г. – фундаментальнае даследаванне “ Рака Заходняя Дзвіна: гісторыка-геаграфічны агляд”, у 1896 г. – «Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў». На развіцці навукі ў Беларусі ў парэформенныя дзесяцігоддзі адмоўна адбівалася адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў, адкрыццё якіх па палітычных матывах забаранялася царызмам. У сувязі з гэтым таленавітыя вучоныя, ураджэнцы Беларусі, былі вымушаны жыць і працаваць за межамі радзімы. Навуковай дзейнасцю тут займаліся ў асноўным пыкладчыкі сярэдніх навучальных устаноў, урачы, аграномы, ветэрынары, інжынеры і г. д. Іх працы на дакладных навуках мелі прыкладны і папулярны характар. Па прыродазнаўчых, медыцынскіх і тэхнічных павуках на Беларусі (у сучасных межах) у 1861 – 1900 гг. на рускай мове было выдадзена 315 назваў кніг (брашур), у першай палове XIX ст. усяго 10 кніг такога профілю) Большасць мясцовых кніг выйшлі па сельскагаспадарчай і медыцынскай тэматыцы. Значную заслугу ў гэтым мелі таварыствы сельскай гаспадаркі і таварыствы ўрачоў, што існавалі ў губернскіх цэнтрах. З 1910 г. працавала ў Віленскай губерніі Беняконская сельскагаспадарчая доследная станцыя. Т эхнічная літаратура мясцовага выдання была прадстаўлена ў асноўным рознымі даведнікамі і папулярнымі публікацыямі, што датычылі выкарыстання электрычнасці і асобных тэхнічных вынаходстваў, дзейнасці чыгуначнага транспарту, трамвая (у Віцебску), фабрычнай вытворчасці паперы, шкла, мыла, фарфору і іншых пытанняў. У 1873 – 1898 гг. на Палессі працавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам расійскага вучонага І. Жылінскага. Яна займалася даследаваннем праблем меліярацыі Палесся і практычнымі работамі па асушэнню палескіх балот. У 1913 г. створана Мінская балотная станцыя. У пачатку XX ст. узрастае грамадская актыўнасць у вывучэнні Беларусі, ствараецца шэраг музеяў і таварыстваў, якія ажыццяўлялі гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя і краязнаўчыя даследаванні.
|