Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура у ІХ-ХІІІ ст..Стр 1 из 33Следующая ⇒ Хрысціянства прыйшло на Кіеускую Русь з Візантыі. Першая царква пабудавана у Кіеве у ІХ ст. У 988-989 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр Святаслававіч пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. Язычніцтва заставалася бытавой рэлігіяй сялянства, а гарадское жыцце схіляла да успрыняцця палажэнняу хрысц. рэлігіі. Т.ч стваралася двухвер’е, якое дазваляла славянскамуязычніцтву мірна ужывацца з усх. і зах. хрысціянствам. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усх.-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Стараж. Русi на тэрыт. суч. Бел. яна мела сваю спецыфiку. Найб. яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльнай i дух. культ. Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджв. рамествы. Полацк уплываў на гаспад. i культ. развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэктуры Бел. пачынаецца ўзвядзенне манумент-х культавых пабудоў. У сяр. XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манумент. архiтэкт. Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. У апошн. чв. ХІІІ ст. у Камянцы была узведзена 30-і мятровая вежа абарончага значэння – Белая вежа. Выш. узроуню дасягнуу фрэскавы жывапіс, які быу выкарыстаны у полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах і інш. цэрквах. На Бел. развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтарат. творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, К.Тураўскага, Ефр.Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. К.Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы К.Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефр.Полацкая паходзiла з сям`i полац. князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефр., хутка стаў буйным культ. i рэлiгiйным цэнтрам. Аб выс. узр. прыкладнога маст-ва сведчыць крыж, якi заказала Ефр. таленавiтаму мясц. майстру Лаз.Богшы у 1161 г.. Аснова крыжа – кіпарысавае дрэва, яго закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), вышыня каля52 см. Т.ч. арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з’яуляецца адной з характэрных асабл. культуры стараж. бел. зямель. Багатая, яскравая і шматгранная культ. Бел. у ІХ-ХІІІ стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу.
Данная страница нарушает авторские права? |