Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
У час ваенна-палітычных канфліктаў.Стр 1 из 3Следующая ⇒
1914 г., 1 жніўня. Аб'яўленне Германіяй і Аўстра-Венгрыяй вайны Расіі. Пачатак Першай сусветай вайны. 1915 г., 9 верасня - 2 кастрычніка. Свянцянскі прарыў германскімі войскамі расійскага фронту. 1915 г. кастрычнік. Акупацыя войскамі Германіі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. 1916 г., люты - 1918 г. Выданне газеты “Гоман” (Вільня). 1916 г., 18-28 сакавіка. Нарачанская аперацыя расійскіх войскаў. 1916 г., 2 ліпеня- 24 ліпеня. Баранавіцкая аперацыя расійскіх войскаў. 1916 г., 22-26 кастрычніка. Паўстанне салдат на размеркавальным пункце ў Гомелі. 1917 г., 27 лютага. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе. 1917 г., 2 сакавіка, Адрачэнне ад трона імператара Мікалая II. 1917 г., 2 сакавіка - 25 кастрычніка. Дзейнасць Часовага ўрада Расіі. 1917 г. 4 сакавіка створана міліцыя, якую ўзначаліў М. В. Фрунзе 1917 г., 25-27 сакавіка. З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску Утварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта. 1917г., 7-17 красавіка. 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутагаў Заходняга фронта ў Мінску. 17 красавіка 1917 г. быў створаны ў Мінску франтавы камітэт Заходняга фронта 20 – 23 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных немцамі паветаў Віленскай губерні. 1917 г., май - 1918 г., лістапад. Выданне газеты " Вольная Беларусь" (Мінск). 1917 г., 8-10 ліпеня. З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый Мінску. Заснаванне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. 1917 г., 25-31 жніўня. Узброенае выступленне на чале з Вярхоўным галоўнакамандуючым расійскімі ўзброенымі сіламі Л.Карнілавым супраць Часова ўрада (карнілаўшчына). 29 жніўня 1917 г. быў утвораны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронта для барацьбы з карнілаўшчынай. 1917 г., 18-24кастрычніка. З'езд воінаў-беларусаў Заходняга фронту ў Мінску. Заснаванне Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. 1917 г., кастрычнік. Рэарганізацыя Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый у Вялікую беларускую раду. Увечары 25 кастрычніка пачаў работу II Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. Калатухіным. 20 лістапада 1917 г. рэвалюцыйныя войскі на чале з прапаршчыкам М. Крыленкам захапілі Стаўку. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі адзіны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. снежань 1917 г. I Усебеларускі з’езд. 1918 г., 31 студзеня – дэкрэт СНК аб стварэнні пры Народным Камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама). 1918 г., 21 лютага – зварот Выканкома Рады Усебеларускага з’езда да народа Беларусі з 1-й Устаўной Граматай, стварэнне Народнага сакратарыяту. 1918 г., 3 сакавіка – заключаны Брэсцкі мір. 30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) 1 студзеня 1919 г. быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам які абвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 7 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням вылучыць са складу БССР і ўключыць іх склад Савецкай Расіі, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай 2 – 3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў 3 лютага 1919 г. – з’езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі. 21 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стнарэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР). Аб’яднаны ЦВК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цыхоўскі, а СНК В.С.Міцкявічус-Капсукас. 1919 г., 24 – 29 сакавіка – Антыбальшавіцкі стракапытаўскі мяцеж у Гомелі. 1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК " Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам”. 22 кастрычніка 1919 г. Ю. Пілсудскі падпісаў дэкрэт аб стварэнні двух беларускіх батальёнаў. Была створана Беларуская вайсковая камісія 11 ліпеня 1920 г. – быў вызвалены ад польскіх войскаў Мінск 12 ліпеня 1920 г. прадстаунікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных граніцах. Без згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб’яўляліся не толькі былыя Ковенская і Сувальская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялісгычнай Рэспублікі Беларусь. 13 – 17 снежня 1920 г. у Мінску адбыўся II Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім былі прыняты дапаўненні да Канстытуцыі БССР
|