Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пытанні для самакантролю. 1. Якія навуковыя бібліятэкі Вялікага княства Літоўскага вы ведаеце?






1. Якія навуковыя бібліятэкі Вялікага княства Літоўскага вы ведаеце?

2. Калі была заснавана бібліятэка Віленскага універсітэта і чые прыватныя кнігазборы склалі яе аснову?

3. Калі бібліятэка Віленскага універсітэта стала атрымліваць абавязковы экземпляр і як быў арганізаваны даведачны апарат бібліятэкі?

4. Які склад фондаў мела бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі (калегіума)?

5. Назавіце час дзейнасці першай навуковай спецыяльнай бібліятэкі на тэрыторыі Беларусі?

6. Якія каталіцкія і уніяцкія ордэны мелі свае бібліятэкі вучэбнага характара?

7. Якая літаратура складала аснову бібліятэк праваслаўных брацтваў?

8. Дзе ўзнікаюць першыя бібліятэкі народных вучылішч, які склад фондаў яны мелі?

9. Назавіце асноўныя тыпы прыватных бібліятэк Беларусі?

10. Бібліятэка якога вялікага князя захавалася да нашага часу?

11. Якая роля ў гісторыі культуры Беларусі належыць бібліятэкам Радзівілаў?

12. Хто з прадстаўнікоў гуманізму на Беларусі валодаў уласнымі бібліятэкамі? Асаблівасці фармавання і характар іх фондаў?

13. Як вы разумееце праблемы рэстытуцыі гістарычных кнігазбораў Беларусі?

 

ЛЕКЦЫЯ 7. Бібліятэкі Расіі (ХIV – XVІІІ cтст.)

7.1. Бібліятэкі Расіі (ХIV – XVІІ стст.)

У ХIV – XV стст. адбываецца рост палітычнага, эканамічнага і культурнага значэння Вялікага Маскоўскага княства, вакол якога аб’ядноўваліся іншыя рускія княствы. Галоўным носьбітам кніжна-бібліятэчнай культуры застаецца царква.

З ростам манастыроў павялічваюцца і іх кніжныя фонды, бо для распаўсюджання праваслаўнай рэлігіі пры манастырах адкрываліся школы, перапісваліся і перакладаліся кнігі, арганізоўвалася іх захоўванне ў спецыяльных памяшканнях, якія называліся “кніжніцамі”, “кніжнымі палатамі” і інш. Назначаліся кнігазахавальнікі. Манастырскія кніжныя зборы або бібліятэкі з’яўляюцца асноўным тыпам бібліятэк дадзенага часу. Найбольш значнымі зборамі валодалі бібліятэкі Салавецкага манастыра (1478 кніг у 1676 г.), Кірыла-Белазёрскага (каля 1920 у 1664 г.), Іосіфа-Валакаламскага (1150 у 1573 г.), Троіца-Сергіева пад Масквой (623 кнігі ў 1642 г.).

Старажытнейшы кірыла-белазёрскі вопіс, які мае бібліяграфічны характар, адносіцца да канца 15 ст. У другой частцы вопіса распісаны больш за 950 артыкулаў з 24 зборнікаў. Кнігі расстаўляліся у бібліятэцы па прымеце зместу, аўтарства і мэтавага прызначэння. У вопісе 1664 г. 120 рубрык, кожная з якіх мела адпаведнае літарнае ці лічбавае абазначэнне і, часцей, загаловак. Напрыклад, “Глава а. Кнігі цудатворцы Кірыла і вучняў яго...” У кожнай рубрыцы кнігі падзяляліся на друкаваныя і рукапісныя. Ранні і Салавецкі вопіс, які адлюстроўвае 126 кніг на 1514 г. Вопіс 1676 г. гэтага ж манастыра і сведчыць, што кнігі у бібліятэцы расстаўляліся ў алфавітным парадку з наступным падзелам па фармату, а таксама на друкаваныя і рукапісныя Бібліяграфічны характар меў “Каталог павучальным чытанням у царкве на кожны дзень усяго года”, складзены ў 16 ст. у бібліятэцы Іосіфа-Валакаламскага манастыра і інш. Вялікую ролю адыграла царкоўная справаздачнасць, зацверджаная Стаглавым саборам 1551 г., а таксама податныя перапісы. У другой палове 16 ст. кніжныя вопісы ўносіліся ўжо, праўда, не ў абавязковым парадку, у пісцовыя кнігі горада ці павета. За часы праўлення Івана Жахлівага захаваліся ўказанні 40 такіх вопісаў, якія былі ўключаны ў зводны вопіс, складзены ў 17 ст. У ім выбарачна ўключаны 2 672 кнігі, якія знаходзіліся ў маскоўскіх, цвярскіх, яраслаўскіх, разанскіх, валагодскіх, растоўскіх і іншых манастырах.

Па гэтых вопісах можна скласці пэўнае ўяўленне аб складзе фондаў манастырскіх бібліятэк – гэта пераважна творы дзеячаў царквы, павучанні святых айцоў, богаслужбовая літаратура: псалтыры, служэбнікі, малітоўнікі і г.д. Пэўнае месца ў фондах займала арыгінальная і перакладная жыційная літаратура, царкоўна-палемічныя творы, гістарычныя творы (асабліва старажытнарускія летапісы), а таксама творы філасофскага, прыродазнаўчага і прыкладнога характару. Захоўвалася таксама і іншая свецкая літаратура – судзебнікі, кнігі па паляводству, лячэбнікі, творы старажытнарускай мастацкай літаратуры.

Асноўнымі крыніцамі папаўнення манастырскіх бібліятэк былі перапіска, перамяшчэнне з іншых манастыроў, дары прыватных асоб, асабліва ахвяраванні князёў, баяр і духавенства. Кнігі прывозіліся і з-за мяжы.

Абслугоўвалі манастырскія бібліятэкі пераважна манахаў і святароў свайго манастыра, а таксама маглі выдавацца і ў карыстанне іншым манастырам. Можна сказаць, што існаваў своеасаблівы кнігаабмен для чытання ці перапісвання паміж рознымі манастырскімі бібліятэкамі (Троіца-Сергіеў манастыр – 100 тамоў раздадзены ў іншыя манастыры і вёскі і 19 адпраўлены ў Маскву).

Кніжны склад манастырскіх бібліятэк кантраляваўся духавенствам. Складаліся спісы “ерэтычны” кніг, якія прымяняліся ўжо ў XI-XII стст. Вядомы прыклад Ізборнік Святаслава (1073 г.), у якім пералічваюцца “сапраўдныя” і “ложныя”. У “Кірылаўскай кнізе” (1644) прыводзіцца падрабязны пералік кніг “сапраўдных” і “ложных”, якія неабходна спальваць, а на тых, хто іх чытае – накладваўся царкоўны праклён. Што, зразумела, не спрыяла і адмоўна ўплывала на змест кніжных фондаў манастырскіх бібліятэк, збядняючы іх. Іван Жахлівы на Стоглавым саборы 1551 г. публічна ўключыў “астраломію” ў склад ерэтычных. Гэта было справай сур’ёзнай, бо ерась, па норавах рускага і не толькі рускага сярэднявечча жорстка праследавалася.

Яшчэ і пасля з’яўлення першых друкаваных на Русі ў сярэдзіне XVI ст. (1564 г.), калі яны таксама папаўняць фонды бібліятэк, манастырская бібліятэка застаецца асноўным тыпам бібліятэк. Тое, што захавалася, з’яўляецца каштоўнымі помнікамі старажытнарускага пісьменства і друку, якія захаваліся дзякуючы манастырскім бібліятэкам.

Пэўную цікавасць уяўляе Патрыяршая бібліятэка – цэнтральная бібліятэка Рускай праваслаўнай царквы, створаная ў сярэдзіне XVI ст. Размяшчалася ў патрыяршай рызніцы, што была над царквой Дванаццаці апосталаў. У 1654 г. інак Арсеній Суханаў быў пасланы патрыярхам Ніканам у Грэцыю, адкуль прывёз 498 рукапісаў з афонскіх манастыроў. Па вопісе кніг Нікана ў 1658 г. у фондзе было 1300 рукапісаў, у тым ліку творы Гамера, Сафокла, Эўрыпіда і іншых антычных аўтараў.

Разам з тым з’яўляюцца значныя зборы свецкай кнігі ў прыватных асоб. Найбольш вядомай з’яўляецца бібліятэка ваяводы, князя Андрэя Міхайлавіча Курбскага (1528-1583). Пасля ўцёку ў 1564 г. з Юр’ева, дзе засталася бібліятэка, А.Курбскі трапіў у лівонскі горад Вольмар, аднак Жыгімонт ІІ Аўгуст прымусіў яго расстацца з кнігамі. Новую бібліятэку ён сфарміраваў у Ковелі, у якой былі галоўным чынам творы “айцоў царквы” і царкоўных гісторыкаў. Захавалася перапіска Курбскага і князя Канстанціна Астрожскага аб набыцці ім кніг Іаана Златавуснага, Грыгорыя Багаслова, Кірылы Александрыйскага, Іаана Дамаскіна і інш.

Былі кніжныя зборы і ў іншых феадалаў: князя Дзмітрыя Іванавіча Абаленскага-Нямога (шэраг рукапісаў у 1566 г. трапіў у збор Іосіфа-Валакаламскага манастыра); баярына Івана Іванавіча Хабарава. Вучоныя, пісьменнікі і асветнікі таксама мелі бібліятэкі – саветнік цара Аляксей Фёдаравіч Адашаў, дваранскі публіцыст Іван Сямёнавіч Перасветаў, дыпламат Фёдар Іванавіч Карпаў, пісьменнік і выхавацель царскіх дзяцей Сімяон Полацкі (з 1667 г. у Маскве). Менавіта С.Полацкі раіў адкрываць на Русі школы і бібліятэкі. Пры царскім двары ён заснаваў т.зв. “Верхнюю друкарню”, незалежную ад патрыяршай цэнзуры. Адной з першых кніг быў падручнік для дзяцей “Буквар мовы славенскай”. З драматургічных твораў С.Полацкага пачаўся ў Расіі прафесійны тэатр. За год да смерці працаваў над праектам рускай вышэйшай школы на ўзор Кіева-Магілянскай акадэміі. Яго бібліятэка змяшчала ў вялікай колькасці кнігі на латыні і польскай мовах: царкоўнаславянскую літаратуру, гістарычныя творы, творы рымскіх класікаў, прапаведнікаў, энцыклапедыі і інш. Многія кнігі з яго бібліятэкі дайшлі да нашага часу. На іх захаваліся паметы, зробленыя ўладальнікам пры чытанні. Памёр у 1675 г. на 51 годзе. Пасля бібліятэка перайшла да яго вучня Сільвестра Мядзведзева. Налічвала больш за 600 назваў: на латыні, грэчаскай, нямецкай, польскай, 18 грэка-славянскіх граматык, шмат лексіконаў. Ёсць звесткі аб бібліятэках у купецкім асяроддзі: багацейшага рода Строганавых. Аніка Фёдаравіч Строганаў паклаў пачатак сямейнай бібліятэцы ў Солі Вычагадскай. “Часоўнік” 1565 г. (Масква) выдання меўся ў 48 экз. Былі творы не толькі рэлігійнай тэматыкі, але і гістарычнай (летапісы, хранографы), забаўляльнай (“Троя”). Налічвалася 208 тамоў (84 назвы). Для прыватнай бібліятэкі значная лічба (у мясцовых царквах – 130).

Бібліятэка маскоўскіх цароў была дынастычнай і ўрадавай адначасова. Фарміраванне яе фонду адносяць не пазней, чым да XVI ст. Існуе версія аб багацейшым складзе яе кніжнага фонду, уключаючы кнігі антычных аўтараў на грэчаскай і лацінскай мовах. У некаторых крыніцах сцвярджаецца, што для разбору багацейшай бібліятэкі і складання яе каталога быў прызваны Максім Грэк. Загадкавы лёс гэтай бібліятэкі: некаторыя сцвярджаюць, што антычная бібліятэка вялікіх рускіх князёў, існаваўшая паўтысячы гадоў назад, да гэтага часу захоўваецца дзесьці ў крамлёўскі падзямеллі. Бібліятэку не адзін раз шукалі розныя рускія і замежныя спецыялісты, але беспаспяхова. Пытанне застаецца спрэчным і да гэтага часу. Наяўнасць у бібліятэцы кніг XV–XVI стст., пераважна рускіх, больш рэальна, але і яны ў большасці не захаваліся. Асабліва вылучаецца бібліятэка цара Івана 4 Жахлівага. Раманаўская ж дынастыя дала для царскай бібліятэкі склад фонду сапраўдны, хаця і вельмі звычайны. У цароў Міхаіла, Аляксея і іншых былі значныя асабістыя бібліятэкі. Аляксей, акрамя таго, сам займаўся “сачыніцельствам”, складаў “віршы”. З царскай бібліятэкі выдаваліся нават кнігі радавітай знаці, прыдворнаму акружэнню. Ёй была больш даступна грамадзянская, свецкая літаратура. Былі паднасныя экземпляры кніг еўрапейскага паходжання. Аднак бібліятэка нават царская не магла раўняцца з бібліятэкай Друкарскага двара, Партыяршай. Але яе прывелігіраванае становішча давала ёй карыстацца ў кіруючых колах асаблівай вядомасцю і нават за межамі Расіі.

У XVI–XVII стст. у Расійскай дзяржаве складваецца сістэма урадавых устаноў – прыказаў, пры цары Аляксеі Міхайлавічы (1645–1676) колькасць такіх прыказаў дасягае паўсотні. Пры іх арганізуюцца спецыяльныя бібліятэкі. Першая з іх – Прыказа кнігадрукарскага двара (Тыпаграфская бібліятэка), узнікла ў пачатку XVII ст. У 1649 г. у ёй было 148 кніг, а ў 1679 – 637 на рускай і замежных мовах. Пад канец XVII ст. Тыпаграфская бібліятэка пераўтварылася ў буйнейшае кнігасховішча Расіі, у фондзе якога былі як рэлігійныя, так і свецкія кнігі. Яе карыстальнікамі былі не толькі спраўшчыкі друкарскага двара, але і выкладчыкі Славяна-грэка-лацінскай акадэміі і іншыя асобы.

Адной са значных была і бібліятэка Пасольскага прыказа, у якой захоўваліся кнігі, прывезеныя з-за мяжы. Па вопісах 1673 г. налічвалася 112 кніг і 6 рукапісаў, у 1696 – 333 кнігі, у асноўным на замежных мовах. Тэматыка – палітыка, права, гісторыя, філасофія, прыродазнаўства, рэлігія. Былі слоўнікі, карты, планы гарадоў і перыядычныя выданні.

Свае бібліятэкі мелі ў XVII ст. Пушкарскі і Аптэкарскі прыказы. Першы прыказ Пушкарскі загадваў вырабам артылерыйскага ўзбраення і будаўніцтвам фартыфікацыйных збудаванняў, у яго бібліятэцы збіраліся рускія і замежныя кнігі па тэхніцы, ваеннай спрвае, архітэктуры, астраноміі, матэматыцы, геаметрыі, геаграфіі і інш. У 1637 г. баярын Б.І.Марозаў, які ў той час кіраваў адукацыяй царэвіча Аляксея Міхайлавіча, распарадзіўся прыняць у царскія харомы з Пушкарскага прыказа 29 замежных кніг. Захаваліся звесткі аб выдачы кніг у 1667 г. майстрам, ліцейшчыкам і іншым асобам, а таксама для навучання царскіх дзяцей. У бібліятэцы Аптэкарскага прыказа захоўваліся медыцынскія кнігі – лячэбнікі, траўнікі, творы па анатоміі, фармакалогіі, біялогіі, батаніцы. Медыцынская літаратура набывалася нярэдка за мяжой. Лёс бібліятэкі невядомы. У 1812 г. быў узарваны Арсенал, дзе знаходзіўся і Пушкарскі прыказ. Такім чынам і старыя кнігі былі большай часткай страчаны.

Бібліятэкі спецыяльнага назначэння існавалі ў XVII ст і пры іншых прыказах. Па характару асноўнай дзейнасці яны могуць быць прызнанымі першымі спецыяльнымі бібліятэкамі Расіі. Пушкарская – першая тэхнічная, Аптэкарскага – медыцынскай.

Бібліятэкі вучэбнага характару. У XVII ст. разам з духоўнымі школамі адкрываюцца першыя вучылішчы свецкага характару. У 1665 г. у Маскве засноўваецца дзяржаўная школа для падрыхтоўкі служачых дзяржаўных устаноў. У канцы 17 ст. па хадатайніцтву жыхароў Масквы адкрываюцца “гімнасіёны”.

У 1687 г. у Маскве адкрываецца Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Пры ёй ствараецца бібліятэка з фондам рэлігійнай, філасофскай і філалагічнай літаратуры. У 1689 г. у бібліятэцы захоўвалася больш за 600 рукапісных і друкаваных кніг на рускай, грэчаскай, лацінскай, нямецкай і іншых мовах, у іх ліку – творы свецкага характару. У пачатку XVII ст. адкрываюцца першыя кніжныя лаўкі, дзе прадаваліся кнігі ў тым ліку і на беларускай і украінскай мовах.

Аднак у адрозненні ад Заходняй Еўропы бібліятэкі на Русі не маглі іграць адметнай ролі ў грамадскім жыцці. Праўда, у Расіі пачаўся працэс актыўнага фарміравання фондаў бібліятэк цэнтральных устаноў і інстытутаў Рускай дзяржавы.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал