Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Тэорыя і практыка мовы: клічны склонСтр 1 из 2Следующая ⇒
Шаноўны пане дабрадзею… Клічная форма назоўнікаў існавала яшчэ ў старажытныя часы, а на сёння яна захавалася толькі ў некаторых славянскіх мовах (польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай ды інш.). У рускай жа яна была цалкам выцеснена формамі назоўнага склону. У савецкі час і ў беларускай мове пад уплывам рускай з парадыгмы скланення назоўнікаў знік сёмы — клічны склон, аднак некаторыя формы захаваліся як у дыялектах, так і ў літаратурнай мове. Калі гаварыць пра дыялекты, дык клічныя формы больш уласцівыя палескім гаворкам, дзе яны ахопліваюць не толькі назоўнікі мужчынскага, але часам і назоўнікі жаночага роду (ма́ мо, Ма́ нё). У сучаснай беларускай літаратурнай мове клічныя формы маюць пераважна адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку (асабовыя назоўнікі кшталту браце, пане), радзей словы, якія абазначаюць іншых жывых істотаў (коце), часам неадушаўлёныя назоўнікі, звычайна ў мастацкім кантэксце (мілы гаю). Рэдка можна сустрэць клічныя формы назоўнікаў парнага (цяпер множнага) ліку (панове). Канчаткі клічных формаў назоўнікаў: 1. канчатак – у маюць назоўнікі, якія заканчваюцца на к (братку, коніку), а таксама назоўнікі на зацвярдзелыя ж, ш, ч, р (мужу, Рыгору); 2. канчатак – ю маюць усе назоўнікі на мяккія зычныя і й (коню, краю); 3. канчатак – е маюць астатнія назоўнікі на цвёрдыя зычныя (браце, Сямёне), але некаторыя назоўнікі замест канчатку –е (або паралельна з канчаткам –е) маюць канчатак –у (сыну і сыне, дзеду); 4. Канчатак –а маюць назоўнікі, аснова якіх заканчваецца на г, к, ц, х, што чаргуюцца з ж, ч, ш, (друг – дружа, жабрак – жабрача, купец – купча, хлопец – хлопча). ЗАДАННЕ 1. Пастаўце назоўнікі ў клічнай форме: Тата - __________ Спадар - ________ Сокал - _________ Сусед - _________ Воўк - __________ Голуб - _________ Край - _________ Павал - _________ Дубочак - _______ Казак - _________ Прыяцель - ______ Іван - ___________ Стась - _________ Айцец - _________ Гультай - _______ Максім - ________ Сват - __________ Конік - _________ Хлопец - _______ Друкар - _______ Ян - ________ Ясь - _______ Сусед - _____ Каваль - _____ Сынок - _____ Бядак - ______ Антось - _____ Дзядзька- _______
|