![]() Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
У Беларусі у сярэдзіне 19 ст. асноўную масу насельніцтва складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіх сялян. Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Лютага 1861 г. Александр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя зделкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Паводле " Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму. Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку. Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага
|