Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін.






1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 r.

У 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы (" присутствия"); у паветах -міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. -павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. – земскія участковый начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях -валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва-ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.) У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшы­ня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам па сялянскіх справах. У павятовае " присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асабай над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія. У 1889 г. павятовыя " присутствия" былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае " присутствие'.

" Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Функцыі органаў сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя: павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай служ­бы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал