Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Удзел БССР у стварэнні Савецкага Саюза






Праца па ўтварэнню адзінай савецкай дзяржавы распачалася яшчэ ў час Грамадзянскай вайны і была абумоўлена шэрагам прычын. У свой час тэрыторыі савецкіх рэспублік, што ўвайшлі ў СССР, знаходзіліся ў межах Расійскай імперыі. Паміж імі існавалі эканамічныя сувязі. Складаныя ваенна-палітычныя абставіны, якія ўзнікалі ў гады Грамадзянскай вайны, таксама патрабавалі абяднання намаганняў. У першыя пасляваенныя гады ўзаемаадносіны РСФСР з іншымі савецкімі рэспублікамі будаваліся на аснове двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве. Аднак дагаворная федэрацыя як форма дзяржаўнага ўладкавання не магла задаволіць ЦК РКП(б) і савецкі ўрад, паколькі ўскладняла палітычнае і гаспадарчае кіраванне краінай.

Падрыхтоўчая праца і абмеркаванне прынцыпаў, на якіх павінны былі грунтавацца ўзаемаадносіны паміж савецкімі рэспублікамі ў адзінай дзяржаве, ішлі на працягу 1922 г. Кіраўніцтва БССР прымала ўдзел у гэтым працэсе. Яно цесна звязвала статус рэспублікі ў саюзнай дзяржаве з вырашэннем беларускага тэрытарыяльнага пытання. Яно яшчэ раз падкрэсліла імкненне кіраўніцтва БССР да большай самастойнасці ў вырашэнні пытанняў унутранага жыцця. Лепшым гарантам суверэнітэту рэспублікі і ўліку інтарэсаў была яе тэрытарыяльная цэласнасць.

У верасні 1922 г. меркаванні ЦБ КП(б)Б былі выкладзены на пасяджэнні камісіі ЦК РКП(б), якая займалася распрацоўкай палажэнняў саюзнага дагавора. Выказваючы заклапочанасць тым, што вырашэнне тэрытарыяльнага пытання не прадугледжана ніводным пагадненнем паміж РСФСР і БССР, кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства савецкай Беларусі прапанавала паставіць яго на абмеркаванне, а рашэнне замацаваць у форме міжнароднага дагавора. На думку кіраўніцтва НКЗС БССР, вяртанне Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў дыктавалася гаспадарчымі, культурна-асветніцкімі (цяга большасці насельніцтва да беларускай культуры), унутрыпалітычнымі (улік асаблівасцей нацыянальнага і сацыяльнага складу жыхароў Беларусі) і знешнепалітычнымі (узмацненне міжнароднага становішча БССР) фактарамі. Аднак гэты зварот рэспубліканскіх улад ніякіх вынікаў не даў. Вырашэнне дадзенага пытання выходзіла за межы кампетэнцыі камісіі ЦК РКП(б) і Наркамата замежных спраў РСФСР, таму беларускаму боку было прапанавана перадаць яго непасрэдна ў ЦК РКП(б).

Тым часам працэс утварэння СССР уступаў у завяршальную стадыю. У кастрычніку - снежні 1922 г. пленумы ЦК кампартый Беларусі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Арменіі выказаліся за абяднанне савецкіх рэспублік у Саюз ССР. 30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I зезд саветаў СССР, які прыняў Дэкларацыю аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор. Старшынямі вярхоўнага заканадаўчага органа дзяржавы - ЦВК СССР - былі выбраны М.Калінін, Г.Пятроўскі, А.Чарвякоў, Н.Нарыманаў.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.005 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал