Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.Стр 1 из 19Следующая ⇒
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мá е свае сферы ўжывання і формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Мясцовыя гаворкі, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы, аб’ядноўваюцца ў дыялекты. Дыялект (гр. dialektos – гаворка) – разнавіднасць нацыянальнай мовы, на якой размаўляе насельніцтва пэўнай мясцовасці. У беларускіх гаворках адрозніваюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяцца пераходныя гаворкі, якія называюць сярэднебеларускімі або цэнтральнабеларускімі. Літаратурная мова абслугоўвае розныя сферы дзейнасці беларускага народа. Беларуская літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства мова. Яна існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Сістэму норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаюць: - арфаэпічныя – вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў; - акцэнталагічныя – пастаноўка націску; - арфаграфічныя – напісанне слоў; - лексічныя і фразеалагічныя – выбар слова (фразеалагізма) і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях; - словаўтваральныя – утварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы; - марфалагічныя – выкарыстанне форм слоў; - сінтаксічныя – пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў; - пунктуацыйныя – пастаноўка знакаў прыпынку; - стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі пэўнага стылю. Мова выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі: - камунікатыўную (сродак зносін); - кагнітыўную (інструмент мыслення і пазнання свету); - акумулятыўную (сродак пазнання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа); - пазнавальную (папаўненне чалавекам сваіх ведаў); - эмацыянальна-эстэтычную (сродак выказвання думак і пачуццяў, сродак уздзеяння на чалавека, сродак эстэтычнага і маральна-этычнага развіцця чалавека); - намінатыўную (сувязь чалавека з навакольным асяроддзем); - рэгулятыўную (рэгулюе адносіны ў розных сферах жыцця – гаспадарчай, культурнай, навуковай, палітычнай, бытавой); - этнічную (на дзяржаўным узроўні рэгулюе адносіны паміж этнічнымі групамі і карэнным насельніцтвам).
|