Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
Духоўная самабытнасць кожнага народа найперш выяўляецца ў род- ным слове. «Беларуская мова – «адзежа душы» беларусаў (Ф.Багушэвіч), адметная форма нашай культуры, якую мы абавязаны шанаваць і аберагаць, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас. Адносіны да духоўнай спадчыны, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што беларуская мова сёння нячаста гучыць на гарадскіх вуліцах, на працоўных і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, на радыё і тэлебачанні, большасць насельніцтва Беларусі лічыць яе роднай. Валодаюць беларускай мовай некаторыя рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, татары і іншыя прадстаўнікі народнасцей і нацый (іх больш за 140 пражывае ў Беларусі), што жывуць на нашай зямлі і паважаюць яе талерантны і мужны народ. Дарэчы, беларускай мовай карыстаюцца ў штодзённым побыце ў вёсцы і горадзе. Беларускія песні гучаць на вяселлях і радзінах, народных святах і проста за бяседным сталом. На беларускай мове выходзяць кнігі, часопісы, газеты. Гучыць мова па радыё і тэлебачанні (праўда не столькі, як хацелася б). Многія майстры мастацкага слова, кампазітары, мастакі, артысты заслужылі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Я.Маўр, А.Куляшоў, У.Караткевіч, А.Макаёнак, В.Быкаў, І.Лучанок, У.Мулявін і інш.). З набыццём статуса дзяржаўнасці беларуская мова пачынае займаць належнае месца ў афіцыйна-дзелавой і навуковай сферах жыцця. Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і недахопамі сённяшніх дзён. Гэта як у люстры выяўляецца ў сучаснай беларускай мове, якая, маючы багата фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей, пачала па розных прычынах страчваць нацыянальную адметнасць. Беларусь і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных (шчасце, жыццё, чысты), па ёмкім «дзе» і густым «чаго» (дзеці, радзіма, узнагарода, пагода), мілагучным спалучэнні зычных і галосных (салодкі, палон, галоўны, завушніцы), зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асімілятыўную мяккасць (зьдзівіцца, сьнег, цьвёрды, мядзьведзь) і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным складзе (ня быў, ня ведаў, бяз радасці, бяз выніку). Шмат у беларусаў сэнсава і эмацыянальна ёмістых слоў (вяселле, ліпень, жнівень, палетак, радовішча, свідравіна, садавіна). На вялікі жаль, павялічваецца імкненне ўжываць не свае, а запазычаныя словы (замест кнігарня, садавіна́, выстаўка, вы́ раз – кніжны магазін, фрукты, выста́ ва, дэкальтэ́). Адметнасць беларускай мовы заўсёды надавала выкарастанне пры звароце да знаёмых і незнаёмых людзей даўніх назоўнікавых форм (клічны склон – браце, дружа, сынку, суседзе, Іване), пытальнай часціцы ці (ці відаць? ці зразумела?), а таксама ўжыванне прыналежных прыметнікаў (бацькаў наказ, матчына слова, настаўнікава парада, суседава дапамога), устойлівых спалучэнняў (чуў на свае вушы, бачыў на свае вочы, гады ў рады, дзіва дзіўнае). І трэба толькі шкадаваць, што ў сучасным маўленні згаданымі зваротамі карыстаюцца нячаста, а прыналежныя займеннікі замяняюць назоўнікамі (наказ бацькі, слова маці, дапамога суседа, парада настаўніка). Спрадвечна беларускія дзеепрыметнікі на старонках перыядычнага друку і ў мастацкай літаратуры саступаюць месца сваім «упэўненым родзічам» з іншымі суфіксамі (узмужнелы – узмузнеўшы, пасівелы – пасівеўшы, падсохлы – падсохшы). «Вольна адчуваюць» і неўласцівыя беларускай мове дзеепрыемнікі цяперашняга часу незалежнага і залежнага стану (кіруючы апарат, рухаючая сіла гісторыі, заходзячае сонца, чытаемы твор). Хіба можна гаварыць пра канчаткова кадыфікаваную адзіную літаратурную мову, у якой закладзены генетычны код нацыі, калі канфліктуюць два істотна адрозныя правапісы, сапернічаюць дзве графікі (афіцыйная літаратурная мова і ўдасканаленая «тарашкевіца»). І яшчэ трэба цвяроза ацэньваць тое, што з нашай мовай адбываецца ў сувязі з працэсамі інтэграцыі, узяўшы замацаваны менавіта ў апошні час набор слоў і выразаў: рэкецір, кілер, экстрасэнс, інтымныя паслугі, нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя, путана… Прыцягвае тое, што замененыя імі словы роднай мовы нясуць выгодна не толькі маральна-этычныя азначэнні, але і юрыдычныя кваліфікацыі: рабаўнік, забойца, чараўнік (вядзьмар), распуста, ненармальнасць, прастытутка… Уласна, народ мае словы яшчэ больш важкія, толькі паза межамі лексікі літаратурнай (нарматыўнай). Дык вось, хіба не відавочна, што бяскрыўдныя быццам бы запазычанні (з «еўрапейскага» лексікону) дзейнічаюць на шкоду нашай традыцыйнай духоўнай свядомасці, па-свойму аслабляючы інстынкт самазахавання, разбураючы генетычны код нацыі. Таму адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для беларусаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.
|