Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Перамога сав. Улады на зап. Фронце. Абвыканкамзах.
У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаунікоў гарадской думы, губернскага і павятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт гра-мадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ўраду ў Петраградзе. У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі ства рацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях. Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве — Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі войскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як уцэнтры Расіі, а троеўладдзе-улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання. Усе гэтыя ўлады варожа адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб'яднання сіл ужо 25—27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З'езд даручыў Камітэту пачаць распра-цоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадастаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Адразу пасля кастрычніцкіх (1917) падзей у Петраградзе бальшавікі Заходняга фронту ўзялі ў свае рукі ўладу ў Мінску і стварылі свой Выканаўчы камітэт Заходняй во-бласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах), які рашуча выступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Яго лідэры на гэтым этапе прытрымлі-валіся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувя-зі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў у Расіі, Вялікая бела-руская рада не прызнавала ўладу Аблвыканкамзах на тэры-торыі Беларусі. 30 лістапада 1917 г. прадстаўнікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай «Да ўсяго беларускага народа», у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. У ёй прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай; федэрацыі Беларусі з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным раз-межаваннем правоў «краёвых і федэральных улад»; пера-дачы ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна была выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыя-нальнага галасавання. У адозве гаварылася пра неадкладнае надзялянне сялян зямлёй, ахову ўсіх каштоўнасцей краю, фарміраванне беларускага войска. Для арганізацыі ўлады ў цэнтры і на месцах меркавалася склікаць 5 снежня 1917г. Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Ідэю Усебеларускага з'езда падтрымаў Беларускі абласньГ камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Дазвол на правядзенне з'езда даў і ўрад У.І. Леніна, а наркам па нацыянальных справах І.В. Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс. рублёў і паабяцаў, што рашэнні форуму будуць прызнаны савецкай уладай. 52. Першы Усебеларускі з 'езд праходзіў 5— 17 снежня 1917г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага гола-су, 705 — дарадчага. Па сацыяльнаму складу дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлі-генцыі; па нацыянальнаму — галоўным чынам беларусаў. Па свайму прадстаўніцтву і складу з'езд быў паўнамоц-ным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух, выступала за самавызна-чэнне Беларусі па прыкладу еўрапейскіх буржуазна-дэма-кратычных дзяржаў. На гэтых пазіцыях стаялі многія прыхільнікі Рады. Другая частка, што далучылася да баль-шавікоў, адстойвала беларускую нацыянальную дзяр-жаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. За такі шлях самавызначэння выступалі прадстаўнікі Беларускага аблао нога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпута-таў у Петраградзе (пераважна эсэры). У выніку з'езд выка-заўся за ўтварэнне Беларускай рэспублікі ў складзе Расій-скай Федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэс-публікі вызначаліся асобым юрыдычным статусам. Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні беларускай дзяржаўнасці з'езд ускладаў на беларускі ўста-ноўчы з'езд. «Усебеларускі з'езд, — гаварылася ў яго рэза-люцыі, — замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, заваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярджаючы дэма-кратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вы-лучыць са свайго Савета орган краёвай улады ў асобе Усе-беларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпу-татаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу». 3 прававога пункту гледжання рэзалюцыя з'езда аб ства-рэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з'езда была выбрана яго рада) з'яўляецца сведчаннем таго, што да-дзены форум беларускага народа ставіў па-за законам Абл-выканкамзах. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркамам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з'езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заход-няй вобласці называў яе «роспуск», Савет Усебеларускага з'езда Саветаў — «разгон», прэсса — «закрыццё». У ноч з 17 на 18 снежня ў зале пасяджэнняў з'езда з'явілі-ся ўзброеныя салдаты. Яны арыштавалі многіх дэлегатаў. Гэтым актам Аблвыканкамзах перапыніў працэс стварэн-ня на Беларусі нацыянальнага органа савецкай улады. Такія дзеянні адпавядалі агульнаму курсу бальшавікоў на пера-могу сусветнай рэвалюцыі як адзіна магчымага шляху за-хавання савецкай улады ў Расіі. Таму, нягледзячы на тое, што Усебеларускі з'езд пра-водзіўся з ведама У.І. Леніна і І.В. Сталіна, дзеянні баль-шавікоў Заходняй вобласці ў студзені 1918 г. адобрыў III Усерасійскі з'езд Саветаў, а разгон Усебеларускага з'езда у нейкай ступені паслужыў правобразам разгону Усе-расійскага ўстаноўчага сходу. Аднак члены прэзідыума Усебеларускага з'езда не пад-парадкаваліся рашэнню СНК Заходняй вобласці. 18 снеж-ня 1917 г. яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла Беларускай Сацы-ялістычнай Грамады (БСГ) Ф. Грыбам. Выканкам рады з'езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці, а таксама паслаў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ішлі перагаворы паміж кайзе-раўскай Германіяй і Савецкай Расіяй. Але ні тым, ні другім бокам яна афіцыйна не была прынята. Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 г. германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 19 лютага 1918 г. эвакуіраваліся ў Смаленск. Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) Я.Я. Ва-ронка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял-сіяністаў. У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што «бе-ларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае са-мавызначэнне, а нацыянальныя меншасці — на нацыя-нальна-персанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму». 9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь «у рубяжох расьсяленьня і лічбавай перавагі беларускага на-роду» Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быў пе-райменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прад-стаўнік БСГ І.М. Серада. Рада аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальна-га выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі.ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання. Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратары-ят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і г. д.), адмянялася прыват-ная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай.
|