Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Канстытуцыя 1791






Знешнепалітычная сітуацыя спрыяльнай для правядзення рэформаў: Расія ваявала з Турцыяй, а прускі кароль Фрыд-рых-Вільгельм у дэкларацыі сойма заявіў аб сваім жаданні бачыць Рэч Паспалітую незалежнай.

Праект Канстытуцыі, які быў распрацаваны на аснове ас-ветніцкіх ідэй і асноўных патрабаванняў шляхецкай боль-шасці, фактычна напісаў Гуга Калантай - нашчадак беларускіх баяр-шляхты, прапаведнік адукацыі і матэрыялізму. Праект быў прадстаўлены на абмеркаванне сойма 3 мая 1791 г. - у першы дзень пасля велікодных канікулаў (вакацый). Каля замка ў Варшаве, дзе засядаў сойм, былі выстаўлены вайско-выя фарміраванні, якія падтрымлівалі рэфарматараў, а на ву-ліцы выйшлі гараджане. У залу пасяджэнняў сойма прыбылі і прадстаўнікі мяшчан, што азначала пашырэнне сацыяльнай базы прыхільнікаў Канстытуцыі. У выніку з 150 прысутных членаў сойма толькі адзін сенатар і 27 паслоў прагаласавалі супраць прыняцця Канстытуцыі.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Па-нуючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прад-стаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства у жыцці краіны. Закон аб гарадах аб'яўляўся часткай Канстытуцыі, што давала не-каторыя правы буржуазіі. " Сяляне, з-пад рук якіх цячэ вя-лікая крыніца багаццяў краіны, якія складаюць у народзе са­мую шматлікую частку насельніцтва..." заставаліся ў пры-гоннай залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. Як бачым, у дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло­вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання Рэчы Паспалітай. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў складалася з 204 дэпутатаў (пас­лоў), якія выбіраліся на павятовых сойміках. Сенат, які скла-даўся з азначанага кола свецкіх і духоўных службовых асоб пад старшынствам караля, налічваў 132 чалавекі. Закон, пры-няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай болынасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права " ліберум вета", забара-няліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып, на якім будавалася дзейнасць сойма, заключаўся ў тым, што дэпута-ты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты законаў наогул, гэта значыць праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, кры-мінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў; праекты сой-мавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і ганд-лёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалітай ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Умацаванню дзяржавы, на думку аўтараў рэформаў, павінна было садзейнічаць устанаўленне спадчын-най манархіі. Таму каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчын-най, але толькі ў межах адной дынастыі. Наступнік караля, калі ён дасягаў паўналецця і прыносіў прысягу, меў права прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях урада без права рашаюча-га голасу.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вы-шэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патра-бавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згаджаўся падпісаць рашэнне, пытанне пераносілася на разгляд сойма.

Стварэнне адзінага для ўсёй Рэчы Паспалітай ўрада перат-варала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэн-тралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Нельга не пагадзіцца з Т.І. Макаравай, якая сцвярджае, што канфедэратыўны характар Рэчы Паспалітай быў за-фіксаваны ў Статуце 1588 г. і " Кардынальных правах" 1768 г. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. не мае раздзела, прысвечанага дзяржаўнаму ўладкаванню Рэчы Паспалітай, паколькі яе фе-дэратыўнае дзяржаўнае ўпарадкаванне рэгламентуецца " Кар-дынальнымі правамі" 1791 г., якія былі прыняты 8 студзеня -за некалькі месяцаў да прыняцця Канстытуцыі 3 мая1.

Некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ўвядзенне спадчын-най манархіі і цэнтральнай выканаўчай улады " зафіксавала" зліццё Польшчы і Літвы2, а саюзная дзяржава стала ўнітарнай.

Канстытуцыя магла стаць асновай далейшага развіцця Рэ­чы Паспалітай, але гэта не ўваходзіла ў інтарэсы Прусіі, Аўстрыі і ў першую чаргу Расійскай Імперыі. Абгрун-тоўваючы другі падзел Рэчы Паспалітай, Кацярына II сцвярджала, што Канстытуцыя яшчэ больш абвастрыла і без таго цяжкае сацыяльна-палітычнае становішча суседняй дзяржавы.

На самой справе Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніла структу­ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды закана-даўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання. Але палажэнні Канстытуцыі не былі ўведзены з-за непрыняцця іх рэакцыйнай польскай шляхтай, асабліва ары-стакратыяй, якая 19 мая 1792 г. абвясціла Таргавіцкую кан-федэрацыю дзёля захавання " рэспубліканскай формы і шля-хецкіх вольнасцей". Лідэры канфедэрацыі Шчэнсны, Па-тоцкі, Ржэвускі і Браніцкі пасля абвяшчэння Канстытуцыі паехалі ў Пецярбург і там уступілі ў перамовы з Кацярынай II " аб вызваленні Рэчы Паспалітай ад спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая".

Царскі ўрад накіраваў на дапамогу таргавічанам 100-тысячную армію, што прывяло да іх хуткай перамогі. У студ-зені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэ­чы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтраль-ная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня. Да Прусіі адышлі спрадвечныя польскія землі з гарадамі То-рунем, Гданьскам, Познанню.

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой за-ключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і вы-барнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большас-цю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў1. Канстытуцыя за-сталася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю неза-лежнасць, а царызм аказваў рашаючы ўплыў на ваенна-палітычныя справы.

Пасля паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Полыпчу.

Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільня, Гародня і Коўна. Вярхоўнае


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.006 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал