Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Гутарка з класам.
Ход урока I. Праверка дамашняга задання. Выразнае чытанне на памяць верша М.Багдановіча “Раманс” (4-5 вучняў). II. Праца над новым матэрыялам. Гутарка з класам. Настаўнік. А цяпер пераходзім да новай тэмы. Сёння мы пазнаёмімся з вешам А.Куляшова “Бывай…”, які тэматычна цесна звязаны з “Рамансам” М.Багдановіча. Эпіграфам да нашага ўрока будуць вершаваныя радкі Кастуся Цвіркі. Што вы можаце сказаць пра пачуццё, увасобленае паэтам? Паслухайце песню “Алеся” (музыка І.Лучанка, верш А.Куляшова). У 1970-я гады гэтая песня была шлягерам. Кожны дзень яе можна пачуць на радыё. · Ці здолеў кампазітар перадаць “музыку душы” паэта? (Здолеў, бо мелодыя сумная, як і настрой верша.) · А.Куляшову было 14 гадоў, калі ён напісаў першы варыянт гэтага верша. Якія пачуцці хацеў перадаць аўтар? Ці зразумелыя яны вам? (Пачуццё роспачы, горычы, суму і тугі па страчаным каханні.) Паслухайце верш “Бывай…”. (Настаўнік чытае верш на памяць.) Першае каханне паэта было ўзаемным, але ў жыццёвым плане бесперспектыўным. Пра ўзаемнасць гэтага кахання сведчаць радкі верша “Млын” (1939): Бо адзін ён ведае, пра тое, Што яму належыць цэлы свет, Як хадзіў з дзяўчынай у жытное. Далей вашыя аднакласнікі раскажуць пра гісторыю напісання гэтага верша, пра першае каханне паэта. Вучаніца. Першае каханне. Няспраўджанае, непадзеленае, безнадзейнае ці шчаслівае… хто яго не спазнаў? І ці для многіх яно стала адзіным? Ці помніш першае нясмелае прызнанне?.. Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май, Назаўтра золкае, туманнае світанне, Суровы позірк твой і мой нямы адчай… Такім было першае пачуццё паэта, амаль хлапчука, да дзяўчыны па імені Алеся. Хто ж такая Алеся? Гэтая шаснаццацігадовая дзяўчына, прыгожая і абаяльная, у якую быў закаханы чатырнаццацігадовы Аркадзь. Скончыўшы Саматэвіцкую школу, Алеся Карыткіна паехала ў Ленінград на вучобу, пасля заканчэння педінстытута ўсё жыццё настаўнічала. А.Куляшоў прысвяціў ёй шмат твораў, вельмі цаніў яе думку, тонкі літаратурны густ і дасылаў ёй свае новыя творы. Улетку 1951 года яны вырашылі нарэшце сустрэцца. Сустрэча павінна была адбыцца на пошце ў горадзе Быхаве. Падышоўшы да будынка, Аркадзь убачыў праз акно жанчыну, якая па ўсіх прыкметах павінна была быць Алесяй. Убачыўшы, аднак, замест зграбнай смуглянкі з “вялікімі выразнымі вачыма” жанчыну сярэдняга ўзросту, ён збянтэжыўся і кінуўся прэч. Усю дарогу дамоў ён быў вельмі сумны. З Алесяй так і не сустрэўся, бо бараніў ідэал свайго юначага кахання ад разбурэння яго прозай жыцця. Вучань. А тады, у дзяцінстве, ростань з Алесяй узрушыла Аркадзя так глыбока, што ён прысвяціў гэтай падзеі цэлую паэму, якую прачытаў толькі сястры і на яе ж вачах спаліў. Праз паўстагоддзя, калі героі нашага рамана ўжо гадавалі ўнукаў, паэт, азіраючыся на сваё жыццё ў яго тэарэтычна магчымых варыянтах, звярнуўся да Аляксандры Васільеўны з пытаннем, пра змест якога мы можам меркаваць па яе адказе: Дарагі Аркадзь! – пісала Алеся ў лісце 12 жніўня 1971 года з Роўна, прайшлі апошнія гады яе жыцця. – Даруй, калі ласка, за маўчанне: зноў нада мною хмара гора, і я не магу ні пра што іншае ні думаць, ні пісаць… Але.. цябе цікавіць мінулае, што было б, калі б і г.д. магу сказаць табе толькі, што ты мяне ў свій час не разумеў зусім, ды і цяпер таксама, напэўна, не разумееш. У той далёкі год усе мае мары і жаданні былі скіраваны да адной мэты: вучыцца, спазнаць іншае жыццё, і не аднаму я табе адмовіла, многія могуць на мяне крыўдаваць. А я рвалася, ляцела ў марах і наяве, і проста ненавідзела ўсіх, хэто мяне затрымліваў. У мяне не было іншага выбару: ці ісці замуж, ці ехаць вучыцца. А там – новыя інтарэсы, людзі, а ты – недзе ў мінулым і не паспрабаваў наблізіцца. Адна справа – дзеці, і зусім іншая – сталыя, дарослыя. Даводзіцца пазнаваць сяброў дзяцінства нанова. А мы так і не сустрэліся зноў, і што ты за чалавек – я так і не даведалася і не ведаю дагэтуль. І ты – таксама. Вось і ўся праўда. Настаўнік. Гэты ліст тлумачыць нам прычыну адмовы Алесі. Давайце яшчэ раз паслухаем гэты верш і адкажам на пытанні. (Вучань чытае верш.) Чаму гэты верш адносіцца да інтымнай лірыкі? Чым ён падобны да “Раманса” М.Багдановіча? (Адказы вучняў.) 2. Праца ў групах. (У кожнай групы на сталах ляжаць карткі з заданнямі.) Заданне для 1-ай групы. Як настрою лірычнага героя адпавядаюць малюнкі прыроды? Пра што гэта сведчыць? Выпішыце ў сшытак словазлучэнні і выразы ў якасці прыкладаў. Як называецца такі мастацкі прыём? Заданне для 2-ой групы. Імя дзяўчыны, як самотны ўздых, вырываецца з грудзей паэта толькі ў самым канцы верша. Якімі эпітэтамі называе, кліча сваю каханую паэт? Выпішыце гэтыя словы ў словы і дапоўніце сваімі. Якой вам уяўляецца Алеся? Заданне для 3-яй групы. Прачытайце выразна верш “Бывай…” цалкам. Выпішыце словы, якія асабліва пераконваюць вас у шчырасці, праўдзівасці перажыванняў лірычнага героя. Заданне для 4-ай групы. Як бы вы суцешылі чатырнаццацігадовага юнака? Можаце пашукаць такія словы ў вершах пра першае каханне ў вашым падручніку.
Прадстаўнікі груп адказваюць на пытанні. Пасля адказу вучняў чацвёртай групы слова бярэ настаўнік. Настаўнік. А вось як адказа на гэтае пытанне былая вучаніца нашай школы Святлана Новік, якая цяпер вучыцца ў педагагічным універсітэце. Першае каханне Каханне першае згарае, Як зока зыркая ўначы. Але ўспамін аб ім світае І, як ручай між траў, журчыць. А пачуццё жыве нязгасна, І працінае раптам боль. О, мой расстайны лебедзь ясны, Мы не сустрэнімся з табой… Калі ж убачымся аднойчы, Душа ўстрывожана ўздыхне. Зірнуць з дакорам вочы ў вочы, Ды не растане ў сэрцы снег. …У сіняй вазе сохне кветка, Як пра былое напамін. Яна – сумотнейшая сведка, Што ты ў душы маім адзін. У вас на сталах ляжаць слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў. Скажыце, што такое элегія і ці можна верш А.Куляшова “Бывай…” называць элегіяй? (Гэты верш – элегія – сумная, жаласлівая, спавядальная, шчырая, шчымлівая. У першым радку 10 разоў паўтараецца гук “а”. Герой верша нібы плача.) У 1928 годзе гэты верш быў надрукаваны ў часопісе “Полымя”. Давайце параўнаем два варыянты першай страфы. (У кожнага вучня на сталах ляжаць карткі з вершамі.)
· Як паэт увасабляе сваё пачуццё? (У першым варыянце гучыць даволі выразная іронія, у якой акцэнт робіцца на ўзрост каханай. Адмова Алесі вылілася ў своеасаблівую паэтычную крыўду.) 3. Выразнае чытанне верша. Настаўнік. Напярэдадні гэтага урока вы адказалі на пытанні анкеты пра каханне. Я пазнаёмлю вас з вынікамі. А цяпер навучымся чытаць гэты верш выразна, бо на наступным уроку будзеце расказваць яго на памяць. У вас на сталах ляжаць памяткі “вучымся чытаць выразна”. Праглядзьце іх, звярнуўшы ўвагу на правілы інтанавання, паўзы, на тон размовы, на аўтарскае пачуццё.
Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура, 6 клас. Рознаўзроўневыя заданні/В.І.Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 205-206.
Выразнае чытанне верша 4-5 вучнямі.
|