Главная страница Случайная страница КАТЕГОРИИ: АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника |
Творчасць народных майстроўСтр 1 из 3Следующая ⇒
План 1. Дробная пластыка і яе выразныя сродкі 2. Творчасць народных майстроў 3. Спосабы лепкі. Асноўныя этапы лепкі дробнай пластыкі
1. Дробная пластыка і яе выразныя сродкі Дробная пластыка (скульптура дробных форм) – невялікія фігуркі: статуэткі, якія ствараюцца скульптарамі, вырабляюцца мастацкай прамысловасцю і народнымі мастацкімі промысламі з розных мастацкіх матэрыялаў і разлічаны на выкарыстанне ў побыце (пераважна для жылога інтэр'ера). Да скульптуры малых форм належаць таксама манеты, медалі, гемы. Вырабляецца з косці, дрэва, металу, шкла, фарфору, фаянсу, пластмасы і інш. Творы скульптуры малых форм удзельнічаюць у стварэнні пэўнага эстэтычна-эмацыянальнага асяроддзя, вызначаюцца выразнасцю кампазіцыйных рашэнняў, эмацыянальнай даходлівасцю, выяўленнем пластычных і дэкаратыўных магчымасцей матэрыялу. У творах дробнай пластыкі бачны здаровы гумар, вострая пранікнёнасць, тонкая назіральнасць, а іншы раз і наўмыснае утрыраванне формы, выкліканае неабходнасцю узмацнення вобразнай выразнасці. Дэкаратыўная скульптура павінна арганічна уваходзіць у інтэр'ер, не падаўляць навакольныя прадметы, а быць часткай агульнай інтэр'ернай кампазіцыі. Дробная керамічная пластыка – гэта не проста паменшаная манументальная ці станковая скульптура. Яна мае свае асаблівасці: творы дробнай керамічнай пластыкі разглядаюцца з блізкай адлегласці, іх можна браць у рукі, выкарыстоўваць як сувенір, ці упрыгожванне (кулон, брошка і г.д.). Выразныя сродкі скульптуры ствараюць агульны настрой, мы заміраем, разглядаем прыгажосць або адчуваем напружанне і моц скульптурнай выявы. Закрый вочы і жывапісу, графікі няма, а скульптурную выяву заўсёды можна адчуць на дотык, так як яна мае форму і аб’ем. Карціна, малюнак не існуюць для сляпых людзей, а у скульптуры нават сляпы чалавек можа адчуць форму, уявіць яе. Скульптура – гэта аб’ём, таму і разглядаць яе ў выглядзе рэпрадукцый дастаткова складана, так як тут прадстаўлена толькі адна кропка бачання. Плаўны, цякучы або наадварот манументальны цяжкі сілуэт вызначае агульны выгляд скульптуры. Матэрыял з якога ствараецца скульптура цесна звязаны з яе прызначэннем, са зместам твора. Па структуры керамічнага матэрыялу дробная пластыка можа быць наступных відаў: тэракота, маёліка, фарфор, шамот, ганчарны выраб. Кожны від керамікі мае свой колер і розную на дотык паверхню. Адна шурпатая, другая – слізкая і гладкая. Гліна аднародны матэрыял, яна не мае тэкстуры, але мае фактур у, якую скульптур стварае пальцамі ў выглядзе “мазкоў” і “мазочкаў” і з дапамогай стэк, штампаў і іншых прылад. Колер у скульптуры не выконвае галоўную ролю, ён не павінен быць натуралістычным, а ствараць толькі асацыяцыі з рэальным светам. Колер у скульптуры толькі ўмоўны, не падобны на колер натуры. Скульптура не павінна стаць двайніком выяўляемага аб'екта (жывога чалавека ці жывёлы). Натуралізм у скульптуры – жахлівае відовішча. У творах дробнай пластыкі можа выкарыстоўвацца натуральны колер матэрыялу. Фігурка можа быць распісанай. Маштабнасць рэчы, суразмернасць яе з чалавекам, асаблівасць трактоўкі формы, аб'ёму, сілуэту, выяўленне матэрыялу, фактуры, колеру і іншых мастацкіх сродкаў – важны момант у творчым працэсе.
Творчасць народных майстроў Першаасновай для сучаснай дэкаратыўнай керамікі з'яўляюцца творы народнага мастацтва: цацкі, свістулькі, скульптуркі на жанравыя тэмы. 3 мастацкага боку гліняная цацка – адна з самых цікавых з'яў у народным мастацтве. Яна характарызуецца своеасаблівай парадаксальнасцю, спалучэннем дзвюх як быццам несумяшчальных асаблівасцей. 3 аднаго боку – глыбокая традыцыйнасць, устойлівасць і абмежаванасць сюжэтаў (качка, певень, баран, конь, лялька, коннік), блізкасць у характары выканання не толькі ў межах Беларусі, але і ў параўнанні з аналагічным відам мастацтва суседніх і нават больш далёкіх народаў. 3 другога боку – індывідуальнасць почыркаў кожнага майстра і адсюль бясконцая разнастайнасць трактоўкі ў межах устойлівых тэм і сюжэтаў. Лепшыя традыцыі беларускай керамікі адлюстраваны у творах народных майстроў: С. Глебка (Харосіца, Навагрудскага раёна), М. Звярко (п. Івянец), М. Пушкара (г. Мазыр) і інш. Цацкі майстра-цацачніка С. Глебкі (1904 –1979) – своеасаблівая класіка народнага мастацтва. Мініяцюрныя, памерамі 4–5 см фігуркі ўражваюць надзвычайнай выразнасцю, кампактнасцю і дасканаласцю формаў. Цацка цалкам кладзецца ў дзіцячую далоньку, яна не разбіваецца нават упаўшы на зямлю, паколькі крохкія дэталі адсутнічаюць. Гэта і ёсць адзінства ўласцівасцей матэрыялу і задумы, адпаведнасць формы і зместу, якія выпрацоўваліся і ўдасканальваліся не адным пакаленнем майстроў. Вырабы М. Звярко адзначаны яскравай самабытнасцю, арыгінальнасцю, надзвычайнай паэтычнасцю уражання. Напрыклад, " Івянецкія ганчары" здзіўляюць тым, што за стылізаванай, але абагульненай формай, кожны ганчар мае свой вобраз. Па-рознаму трактуе мастак пластычную форму. У адным выпадку ён стварае агульную выразную масу, адзіны аб'ем, а потым наносіць дэталі, гэта бачна у рабоце " Паляшук-песняр". У другіх – форма больш дынамічная. У сваіх работах мастак імкнецца да абагульнення і стылізацыі. Дробных дэталей няма, захаваны толькі тыя, якія найбольш выразна адлюстроўваюць характар (добры, напалоханы, збянтэжаны і г.д.). Вобразы скульптура М. Пушкара " Паляшукі", " Старая", " Браткі-беларусы" і інш, надзвычай выразныя, ёмістыя, жывыя, глыбока народныя. Народнасць – гэта аснова, сутнасць дэкаратыўнай пластыкі М. Пушкара. У работах вышэй згаданых майстроў не згублены старадаўнія традыцыі дробнай пластыкі. Гэтыя мастакі, як правіла, адмаўляюцца ад пакрыцця сваіх работ палівай, роспісам, раскрываюць пластычныя якасці самой гліны, выкарыстоўваюць традыцыйныя тэхналагічныя прыёмы, розныя фактуры.
|