Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Спосабы лепкі. Асноўныя этапы лепкі дробнай пластыкі






Для лепкі дробнай пластыкі можна карыстацца наступнымі спосабамі:

- канструктыўны (лепка з лепка з асобных частак);

- пластычны (лепка з цэлага кавалка, усе часткі выцягваюцца);

- камбінаваны (спалучэнне канструктыўнага і пластычнага). Часам у літаратуры можна сустрэць назву “змешаны спосаб”.

Найбольш просты спосаб – канструктыўны. Скульптура ствараецца з частак, якія зляпілі загадзя. Працу пачынаюць з асноўнай, найбольш буйнай часткі. Напрыклад, пры лепцы фігуркі жывёлы спачатку лепяць тулава, потым галаву, параўноўваюць часткі па велічыні, злучаюць, далей лепяць лапкі. Дробныя дэталі лепяць у апошнюю чаргу. Работа павінна быць цэльнай, формы павінны плаўна пераходзіць адна ў адну, каб не было іх раз’яднання.

Лепка пластычным спосабам, з цэлага кавалка – спосаб больш складаны, так як патрабуе дакладных рухаў, добрага вокамера і яснага ўяўлення аб форме і прапорцыях будучага вобраза. Таму перш чым ляпіць скульптуру, трэба добра ўдакладніць яе форму, прапорцыі, пластыку. Кавалку пластычнага матэрыялу надаем зыходзячую канструктыўную форму: для сабакі будзе цыліндр, курыцы – авоід (яйкападобная форма), вавёркі – валік сагнуты ў падкову. Далей намячаем і удакладняем агульную форму, прасторавае становішча фігуры. Калі ўжо намецілася асноўная форма жывёлы, шляхам выцягвання, сціскання лепім шыю, галаву, канечнасці. Далей прапрацоўваем дробныя дэталі. У працэсе працы неабходна ўдакладняць і правяраць прапорцыі.

Камбінаваны спосаб лепкі ўключае ў сябе вышэй названыя. З цэлага кавалка лепяць тыя часткі, якія складаюць асноўную форму, масу прадмета, напрыклад, у медзведзяня можна зляпіць тулава, тоўстыя ногі, у лісы тулава, галаву, хвост. Галаву мядзведзя лепш зляпіць асобна, а ў ліскі – ногі, так як калі будзем іх ляпіць (выцягваць) з агульнага кавалка, можна парушыць форму.

Падчас лепкі дробных дэталей выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы: скочванне, раскочванне, сплюшчванне, выцягванне, прышчыпванне, сцісканне.

Для таго, каб работа атрымалася трывалай і не развалілася на часткі, трэба ведаць і спосабы іх замацавання. Самы просты, гэта шчыльна прыставіць адну дэталь да другой і замазаць месца прымацавання. Можна зрабіць паглыбленні, у якія ўстаўляюцца дэталі, якія неабходна прымацаваць, лініі злучэнняў згладзіць. Калі лепім вырабы з гліны месцы прымацавання неабходна узрыхліць стэкай, затым змачыць іх шлікерам (гліністая маса, якой склейваюць часткі вырабу) ці вадой.

Калі злепленая цацка крыху падсохне (падвяліцца), яна робіцца прыдатнай для далейшай апрацоўкі. У ход ідуць розныя па канфігурацыі стэкі і штампікі. Пазначаюцца ўпадзіны вачэй, вострай стэкай прадрапваецца, імітуецца поўсць, разразаецца рот і г. д.

Вельмі эфектны спосаб аздобы дэкаратыўнай скульптуры – так званая лапша. Мяккая гліна праціскаецца праз радніну ці металічную сетку і набывае выгляд тонкіх макаронін. Такім спосабам дэкаравання карысталіся івянецкія і барысаўскія майстры.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што вырабы з гліны павінны быць цэльнымі, без выступаючых дробных частак, пустацелымі. Таўшчыня сценак вырабу 5 – 7 мм у залежнасці ад велічыні: меншая фігурка – сценкі танчэйшыя, большая – таўшчэйшыя. Таксама адзначым, што ў ў працэсе лепкі ў сценках вырабу могуць утварацца пустэчы. Паветра, якое там утрымліваецца пры награванні (абпале вырабу) пашыраецца і ў выніку адбываецца выбух – фігурка разбураецца. Вось таму, абавязкова ў канцы лепкі тоўстыя сценкі і месцы злучэнняў частак вырабу неабходна пракалоць праколкамі ці іголкамі.

Спосабы і прыёмы лепкі выбіраюцца ў залежнасці ад асаблівасцяў формы таго прадмета, які трэба зляпіць.

Работу выконваюць на падкладной дошцы або скульптурным станочку. Каб выраб прыгожа глядзеўся з усіх бакоў яго неабходна ў працэсе лепкі пастаянна паварочваць.

 


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал