Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Змест урока






Урок №11

Тэма: Яраслаў Мудры – сын Рагнеды (стар. 45-48, 153, 155)

 

Мэты:

1) Паказаць, якую ролю ў гісторыі адыграў вялікі кіеўскі князь Яраслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра. Пазнаёміць вучняў з найбольш важнымі накірункамі дзейнасці Яраслава Мудрага: кіраўніцтва дзяржавай, асветніцтва, напісанне законаў, умацаванне адзінства дзяржавы;

 

2) Шляхам разважання над вывучаемым матэрыялам садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, а таксама праз уздзеянне на эмацыянальную сферу пабуджаць у іх свядомасці цікавасць да гістарычнага мінулага;

 

3) Выхоўваць у вучняў разуменне агульнасці лёсу трох братніх славянскіх народаў; беларускага, рускага, украінскага, а таксама діобразычлівыя адносіны да натпых гістарычных суседзяў, з якімі ў нас агульныя этнічныя карані.

 

4) Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Абсталяванне: карта «Кіеўская Русь у IX— ХІІстст.», матэрыял вучэбнага дапаможніка.

 

Афармленне класнай дошкі

 

Паняцці і Яраслаў Мудры — сын Рагнеды Дата
назвы План XI стагоддзе
Закон «Руская 1. Дзяржава — Кіеўская Русь Гарады
праўда» 2. Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Кіеў
Храм Святой Мудры Ноўгарад
Сафіі Лагічнае заданне: Чаму Яраслава называлі Мудрым? Полацк

 

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) Князёўна з трыма імёнамі (стар. 41-45)

Для выканання заданняў настаўнік выклікае да дошкі чатырох вучняў.

Заданне 1. Запісаць гістарычныя паняцці і вусна растлумачыць іх сэнс.

Заданні 2, 3. Прадоўжыць лагічныя ланцужкі.

А. Рагвалод -> дачка (?) -> сын (?)

Б. Рагнеда -> замужам (?) — > у манашках (?)

Заданне 4. 3 дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой імёны і назвы ў левым і правым слупках (колькасць імён і назваў гарадоў можна скараціць).

1) Рагвалод. а) Полацк

2) Уладзімір б) Кіеў

3) Яраполк в) Ноўгарад

4) Рагнеда г) Заслаўе

5) Ізяслаў

1 — а; 2 — а, б, в; 3 — б; 4 — а, б, г; 5 — а, г.

У час выканання вучнямі заданняў на дошцы настаўнік арганізуе заслухоўванне паведамленняў, пра Рагнеду і Ізяслава, якія рыхтавалі ў адпаведнасці з хатнім заданнем.

1. Рагнеда — мужная палачанка.

2. Ізяслаў—князь-асветнік.

У выпадку наяўнасці дастатковай колькасці часу настаўнік можа павялічыць аб'ем праверкі матэрыялу хатняга задання.

Дадатковыя заданні

1. Работа з картай. Паказ Полацка, Кіева, Ноўгарада, Заслаўя.

Вучням прапануецца растлумачыць находжанне назваў гарадоў Полацка і Заслаўя, а таксама выказаць сваё меркаванне аб паходжанні назвы горада Ноўгарада. (Новы горад.) Затым вучні адкрываюць пярэднія фарзацы падручніка і на карце шукаюць беларускі горад з падобнай назвай. (Навагрудак.) Настаўнік звяртаецца з пытаннём да вучняў: аб чым гэта можа сведчыць? (Аб агульнасці ўсходніх славян, продкаў беларусаў, рускіх і украінцаў.)

2. Работа з карцінай.

Пытанні і заданні:

1. Дзе, на ваш погляд, адбываюцца падзеі? (У Полацку.) Чаму? (Назва карціны.)

2. Чаму на карціне паказаны воіны князя?

3. Хто іх праважае ў паход?

4. Чаму ў жанчын сумныя твары?

5. Што гэта за дзядок, які выйшаў з палаца?

Лагічнае заданне: знайдзіце словы ў тэксце, якія найбольш дакладна адпавядаюць зместу карціны. «Уладзімір Сабраў вялікае войска і, як толькі сышоў снег, нечакана напаў на Полацк.»

Настаўнік можа расказаць вучням аб мастацкім прыёме, які выкарыстаў аўтар карціны, каб падкрэсліць трагічны вынік падзеі: на блакітным небе чырвоныя воблакі, на тварах воінаў — напружанае чаканне, а на жаночых — сум.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

На дошцы дата — XI стагоддзе.

- Успомніце, у якіх стагоддзях жылі Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў? (X ст.)

- У новым матэрыяле будуць вывучацца падзеі наступнага ХІ стагоддзя. Вывучаючы гістарычныя падзеі, мы з вамі рухаемся паслядоўна з X у XI стагоддзе.

- Колькі ў Рагнеды было дзяцей? (Тры сыны і дзве дачкі.)

- Аднаго з сыноў—называлі Яраславам.

Вось на сённяшнім уроку і будзе вывучацца жыццё і дзейнасць сына Рагнеды, вялікага кіеўскага князя Яраслава, якога празвалі Мудрым. Новы матэрыял з'яўляецца працягам таго, што вывучалася на мінулым уроку.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал