Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.






а) Кіеўская Русь

- На адным з урокаў вучні ўжо сустракаліся з тлумачэннем гэтай назвы. Ім трэба ўспомніць яе. Пра Кіеўскую Русь пажадана расказаць вучням больш падрабязна.

На водным шляху з «варагаў у грэкі» знаходзіліся два буйныя гарады— Ноўгарад і Кіеў. Настаўнік паказвае гэтыя гарады на вялікай карце. Кожны з іх мог стаць цэнтрам дзяржавы.

У 1019 — 1054 гг. княжыў у Кіеве Яраслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра.

 

б) Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры.

У рабоце над гэтым матэрыялам настаўнік рэалізуе метад каменціраванага чытання з пошукам і выдзяленнем галоўнага ў ім. Па ходу работы на дошцы і ў сшытках вядуцца адпаведныя запісы. Найбольш рацыянальнай формай запісаў будзе складанне лагічнай схемы. Праца вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка будзе насіць характар даследавання. Канчатковым вынікам яе будзе наступная схема:

Лагічная схема «Яраслаў, празваны Мудрым»

Князь < — Яраслаў сын Рагнеды і Уладзіміра —> Военачальнік
Асветнік < —     —> Падзяліў княства
Склаў законы < —     —> Разумны
Пабудаваў храм < —     —> Разважлівы

- фізкультмінутка

в) Работа з матэрыялам дапаможніка

Абзац 1. Матэрыял чытаецца ўслых. Вучні перадаюць змест прачытанага. На карце вядзецца паказ

Ноўгарада і Кіева. Прапануецца ўспомніць сутнасць паняццяў «летапіс», «рукапісная кніга», «купец».

Гістарычная даведка. Князь Яраслаў быў добра адукаваным для свайго часу

чалавекам, ведаў замеж-ныя мовы, любіў чытаць кніжкі. Чытанне кніг стала яго прывычкай. Сынам сваім ён гаварыў: «Кніжныя словы ёсць рэкі, напаўняючыя сусвет». Яраслаў быў скупым, але на пакупку кніжак не шкадаваў грошай. У яго вялікай бібліятэцы былі кніжкі на славянскай, грэчаскай і іншых мовах. Кожная з іх, упрыгожаная каменнямі, жамчужынамі, золатам і срэбрам, уяўляла сабой цэлы скарб.

Вучні выдзяляюць галоўнае ў прачытаным. Яраслаў — князь і асветнік. Гэтыя паняцці запісваюцца ў лагічную схему.

Абзац 2. Работа над матэрыялам вядзецца па аналагічнай схеме. Вучні запісваюць у свае сшыткі паняцце «закон» і даюць яму тлумачэнне. Настаўнік тлумачыць, што «Руская Праўда», напісаная Яра-славам, была першым вядомым у гісторыі законам ва ўсходніх славян, Гэты закон дапаўняўся і ўдакладняўся сынамі Яраслава пасля яго смерці.

Пажадана пазнаёміць вучняў з некаторымі артыкуламі «Рускай Праўды». Вучням прапануецца адказаць на пытанне, ці можна законы назваць справядлівымі і чаму.

§ 55. «Калі селянін уцячэ ад свайго пана, не разлічыўшыся з ім, то становіцца яго рабом...»

§ 85. «Калі селянін памрэ, то ўся яго маёмасць адыходзіць да князя...»

§ 86. «Калі памрэ багаты чалавек або дружыннік (княжацкі воін), то маёмасць не ідзе князю..»

Галоўным у прачытаным з'яўляецца тое, што князь склаў законы. Вучні і настаўнік запісваюць гэта ў схему.

Абзац 3. Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што галоўным у прачытаным з'яўляецца пабудова па загадзе Яраслава храма Святой Сафіі.

Такія храмы, акрамя Кіева, былі пабудаваны ў Канстанцінопалі (сталіцы Візантыі, цяпер Стамбул), Полацку і Ноўгарадзе. Слова «Сафія» азначае «мудрасць», якая, па ўяўленні веруючых, кіруе сусветам.

Гэты храм будаваўся ў гонар перамогі ў 1036 г. войска Яраслава над печанегамі, якія напалі на Кіеў.

У храме Святой Сафіі спачывае прах князя Яраслава і яго жонкі Ірыны.

Вучні дапаўняюць схему выразам «пабудаваў храм».

Абзац 4. Матэрыял гэтага абзаца з'яўляецца лагічным завяршэннем папярэдняга. Яскравым доказам выдатных якасцей военачальнша з'яўляецца перамога Яраслава над печанегамі.

Вучні запісваюць у схему выраз «военачальнік».

Абзац 5. Пасля чытання гэтага матэрыялу настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку.

Пытанні для гутаркі:

1. Як паступіў Яраслаў незадоўга да сваёй смерці?

2. Што ён раіў сваім сынам?

3. Ці паслухалі яны бацьку?

4. Якую страшную бяду яны гэтым наклікалі?

Абзац 6. Гэты матэрыял дае падставу запісаць у лагічную табліцу наступныя выразы: «разумны», «разважлівы».

Такім чынам, лагічная схема атрымала завершаны выгляд. Яе матэрыял прыведзены ў сістэму, зручную для разважанняў.

VI. Падвядзенне вынікаў.

Пытанні для гутаркі:

1. Якія справы князя Яраслава вы лічыце найбольш важнымі? Чаму?

2. Што князь болып за ўеё любіў? (Чытаць кніжкі.)

3. У якой справе ён быў першым сярод усходніх славян? (Склаў законы.)

4. Ці ўсе справы князя былі карыснымі?

5. Што ён не мог прадбачыць? (Узніклі спрэчкі. Напалі мангола-татары.)

- Чаму Яраслава называлі Мудрым? Сярод князёў Кіеўскай Русі толькі Яраслаў быў празваны Мудрым.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал