Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Змест урока






Урок №15

Тэма: Па якіх законах жылі нашы продкі (стар. 64-66, 155-156)

 

Мэты:

1) Паказаць вучням, што жыццё чалавека немагчыма без падпарадкавання правілам, якія ўстаноўлены законам, што гэтыя правілы могуць не залежаць ад жадання і волі чалавека. Пазнаёміць дзяцей з рознымі відамі законаў — законамі прыроды, законамі жыцця, грамадскімі законамі, дзяржаўнымі законамі.

 

2) На аснове атрыманых ведаў развіваць у школьнікаў разуменне таго, што чалавек павінен сувымяраць свае ўчынкі з агульнапрынятымі правіламі, якія дзейнічаюць у грамадстве.

 

3) Выхоўваць у дзяцей павагу да законаў і імкненне будаваць сваё жыццё ў адпаведнасці з правіламі дзеючых у грамадстве законаў.

 

4) Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Абсталяванне: карта " Еўропа ў XIV — XVI стст.",

альбом " Гістарычныя асобы Беларусі" (партрэты Вітаўта і Льва Сапегі).

 

Афармленне класнай дошкі:

Паняцці Па якіх законах Імёны

Веча жылі нашы Яраслаў Мудры

Статут продкі Леў Сапега

Даты План:

11 ст. — " Руская Праўда"

16 ст. — Статут (1588г.)

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) У абарону сваёй зямлі (стар. 60-63, 155-156)

Практычныя заданні для вучняў, выкліканых да дошкі.

Заданне 1. Запісаць вывучаныя на мінулым уроку паняцці і даты і вусна даць ім тлумачэнне.

Заданне 2. Напісаць назву дзяржавы, якая ўтварылася на беларускіх і літоўскіх землях, і яе сталіцы.

Заданне 3. Пералічыць ворагаў, з якімі змагаліся нашы продкі ў 13 ст.

Заданне 4. Паказаць на карце:

а) межы Вялікага княства Літоўскага;

б) першапачатковую сталіцу дзяржавы;

в) месца, дзе адбылася Грунвальдская бітва.

Пакуль вучні выконваюць практычныя заданні, з астатнімі дзецьмі праводзіцца

гульня " Знайдзі і выпраў памылку".

Правілы гульні:

1) Выпраўляе той, хто першым падняў руку.

2) Папраўляе яго той, хто другім падняў руку.

3) Правільна выпраўленая памылка дае 1 бал.

Заданні:

1. Беларускія і польскія землі аб'ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае (правільна: беларускія і літоўскія).

2. Першапачатковай сталіцай Вялікага княства Літоўскага стаў горад Мінск (правільна: Навагрудак).

3. Барацьбу супраць крыжакоў узначаліў Усяслаў Чарадзей (правільна: Вітаўт).

4. Татар, якіх бралі ў палон, прадавалі ў рабства (правільна: дазвалялі сяліцца ў беларускіх гарадах).

5. Грунвальдская бітва адбылася ў 1513 г. (правільна: у 1410г.).

6. У Грунвальдскай бітве войскамі Вялікага княства Літоўскага камандаваў князь Ізяслаў (правільна: Вітаўт).

7. Грунвальдская бітва працягвалася 5 дзён (правільна: 1 дзень).

8. У гэтай бітве перамаглі крыжакі (правільна: іх праціўнікі).

9. Першы малюнак да апавядання " У абарону сваёй зямлі" называецца " Татары каля Полацка" (правільна: " Крыжакі пад Навагрудкам").

10. Другі малюнак называецца " Адступленне татар" (правільна: " Набегітатар").

Калі дазваляе час, можна заслухаць паведамленне, якое рыхтавалі вучні пра князя Вітаўта.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

У аснову работы над новым матэрыялам пажадана пакласці метад каменціраванага чытання.

Але спачатку праводзіцца гутарка па апавяданню " Яраслаў Мудры — сын Рагнеды", якое трэба было паўтарыць.

Прапануюцца пытанні:

1. Хто такі Яраслаў?

2. Чаму яго ў народзе празвалі Мудрым?

3. У якім стагоддзі ён жыў?

4. Ці можна князя Яраслава назваць асветнікам?

5. Як называўся сабор, пабудаваны па яго загаду ў Кіеве?

6. У якіх яшчэ гарадах існавалі такія саборы?

7. Як называўся закон, напісаны Яраславам Мудрым?

Падводзячы вынікі гутаркі, настаўнік гаворыць, што пры вывучэнні новага матэрыялу гаворка таксама будзе ісці пра законы.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал