Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Законы прыроды.






Можна прапанаваць успомніць законы прыроды, якія не залежаць ад чалавека (змена дня і ночы, змена пор года, старэнне чалавека і г. д.).

 

2. Законы жыцця.

Работа над тэкстам другога абзаца дапамагае вучням зразумець, што ёсць законы, якія выпрацоўваюцца самім жыццём, іх спецыяльна ніхто не стварае, яны з'яўляюцца няпісанымі і датычаць толькі людзей. Мэтазгодна спытаць у дзяцей, якія няпісаныя законы яны ведаюць (старэйшым трэба ўступаць месца ў транспарце, з імі неабходна першымі вітацца, нельга лгаць, крыўдзіць малодшых і г. д.).

Запіс у сшытку:

2. Законы штодзённага жыцця.

3. Грамадскія законы.

У Полацкім і Тураўскім княствах існаваў звычай склікаць на сход дарослых мужчын для абмеркавання важных пытанняў. Такі сход называўся веча. Школьнікі чытаюць трэці абзац, прысвечаны агульнанародным зборам у Полацку.

Грамадскія законы адрозніваліся ад законаў прыроды і жыцця тым, што прымаліся на агульнанародных сходах. Агульнае ва ўсіх трох відах закона тое, што яны былі няпісанымі.

Запіс у сшытку:

3. Грамадскія (агульнанародныя) законы.

 

- фізкультмінутка

4. Дзяржаўныя законы.

Дадзены матэрыял патрабуе больш грунтоўнай работы.

Запіс у сшытку:

11 ст. " Руская Праўда". Яраслаў Мудры.

16 ст. Статут. Леў Сапега.

Падкрэсліваецца, што гэтыя законы з'яўляліся агульнадзяржаўнымі, іх спецыяльна распрацоўвалі і выдавалі ў выглядзе зборнікаў. Яны былі абавязковымі для выканан-ня ўсімі грамадзянамі. Складальнікам аднаго з першых у Еўропе збору законаў — Статута Вялікага княства Літоўскага — быў наш зямляк Леў Сапега (дэманструецца яго партрэт).

Матэрыял для настаўніка.

Леў Іванавіч Сапега (1557 — 1633 гг.) — адзін з буйнейшых магнатаў і палітычных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага. Ён займаў самыя высокія пасля князя дзяржаўныя пасады: канцлера, ваяводы, гетмана. Важнейшай яго заслугай з'яўляецца падрыхтоўка і выданне Статута 1588 г.

Вучні разглядаюць партрэт Сапегі, змешчаны на с. 55. Настаўнік адзначае, што сталёвыя даспехі і шабля, а таксама гетманская булава сведчаць пра тое, што Леў Сапега быў абаронцам Радзімы. Аднак не гэта справа была галоўнай у яго жыцці. На партрэце ён трымае ў правай руцэ ліст з законамі, якія прынеслі яму сусветную славу. Можна прачытаць дзецям, што пісаў у прадмове да Статута Леў Сапега ў 1588 г.:

" Не ўсіх так прырода стварыла, каб было больш розуму, чым маёмасці, таму на такіх паганцаў права павінна келзы надзець, каб за непрыстойныя справы свае адпаведнае пакаранне атрымалі".

Гістарычны факт.

Статут 1588 г. быў настолькі дасканалым законам, што дзейнічаў ажно 250 гадоў.

Запіс у сшытку:

4. Дзяржаўныя законы.

Статут -

 

Пажадана правесці таксама работу з малюнкам на стар. 64. Гэта тытульны ліст Статута. На ім чырвонымі літарамі напісана: " Статут Вялікага княства Літоўскага". У цэнтры размешчаны герб Пагоня — коннік з мячом, паднятым над галавою. Герб Пагоня — дзяржаўны сімвал Вялікага княства Літоўскага.

Вучні чытаюць апошні абзац апавядання і адказваюць на пытанне:

- Якую галоўную ролю ў жыцці чалавека выконваюць законы? (Дапамагаюць людзям жыць у міры і згодзе.) Неабходна падкрэсліць, што законы трэба ведаць, паважаць, а самае галоўнае — выконваць.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.007 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал