Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Змест урока






Урок №23

Тэма: Пясняр сялянскай долі (стар. 96-99)

 

Мэты:

1) Паказаць, як адбылося заняволенне бе-ларускіх сялян; паведаміць пра адмену заняволення, у выніку якой у сялян аднялі зямлю — галоўны і адзіны сродак іх існавання. Пазнаёміць з жыццёвым шляхам Францішка Багушэвіча — змагара за лепшае жыццё беларускага працоўнага люду.

 

2) Развіваць у дзяцей уменне вылучаць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле, сцісла фармуляваць сваю думку і запісваць яе ў выглядзе пунктаў простага плана.

 

3) Выхоўваць у вучняў паважлівыя адносіны да зямлі — галоўнай крыніцы жыццезабеспячэння чалавека, да селяніна, які ў любыя гістарычныя часы карміў усіх людзей.

 

4) Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Абсталяванне: малюнак (фотаздымак) помніка ф. Багушэвічу ў в. Жупраны Ашмянскага раёна.

 

Афармленне класнай дошкі:

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) У што верылі нашы продкі (стар. 94-96, 154-155)

Праводзіцца ў формегульні. Утвараюцца дзве каманды, якія выбіраюць сабе назвы (" Знаўцы старажытнасці", " Даследчыкі мінулага" і г. д.). Выкананне задання ў ацэньваецца настаўнікам. Атрыманыя балы запісваюцца на дошцы насупраць назваў каманд.

Правілы гульні:

1. Заданне выконвае адзін прадстаўнік каманды.

2. Дазваляецца яшчэ аднаму прадстаўніку гэтай каманды выправіць памылку (памылкі), але ў такім выпадку знімаецца адзін бал.

3. Аднаму вучню дазваляецца выканаць толькі дно заданне або зрабіць толькі адно

выпраўленне памылак.

4. Калі прадстаўнікі каманды не справіліся з заданнем, то права яго выканання пераходзіць да другой каманды, і яна атрымлівае за гэта дадатковы бал.


Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.008 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал