Студопедия

Главная страница Случайная страница

КАТЕГОРИИ:

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






IV. Вывучэнне матэрыялу.

Урок №27

Тэма: Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (2 урок – стар. 113-116, 157)

Мэты:

1) Паказаць, як мужна і самааддана баранілі савецкія людзі родную зямлю і ў гераічнай барацьбе атрымалі перамогу над гітлераўскай Германіяй. Расказаць школьнікам аб страшных злачынствах, якія чынілі фашысцкія захопнікі на нашай зямлі, аб тым, як ушаноўвае народ герояў вайны, свята захоўвае памяць пра тых, хто загінуў ад рук фашыстаў

 

2) Развіваць у дзяцей уменне працаваць з гістарычнай картай, карцінай. Фарміраваць пазнавальны інтарэс да падзей мінулага.

 

3) На прыкладзе гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, да беларускай зямлі, палітай крывёю яе абаронцаў.

 

4) Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў на ўроку.

 

Абсталяванне: карта " Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гг.",

дыяфільмы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны,

рэпрадукцыі карцін, напісаных на ваенную тэматыку.

 

Афармленне класнай дошкі:

Даты Беларусь у гады Імёны

1941 —1945 гг. Вялікай Айчыннай Т. Лук'яновіч

3 ліпеня 1944 г. вайны

Назвы План:

Трасцянец1. Трывожныя званы

Хатынь 2. Вызваленне

Мінск Праблемнае пытанне:

Берлін Чаму наш народ перамог ворага?

Змест урока

І. Арганізацыя пачатку ўрока.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

а) Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (стар. 108-113)

- Калі пачалася вайна? Хто прыняў першы ўдар ворага на сябе?

Гульня “Вылічальная машына”

- З дапамогай “вылічальнай машыны”, якая працуе па зададзенаму алгарытму, трэба знайсці ўсе значэнні пераменнай Х, запісаць у табліцу і вызначыць іх парадак узрастання; у гэтым жа парадку скласці адпаведныя літары з табліцы. Атрыманае слова – назва галоўнага манумента мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасцьгерой”:

А

: 6

Ø 10

Не так

+ 16 - 6

Х

А Х     А Х  
    Ц       Ц (7)
    У       У (2)
    Н       Н (4)
    С       С (6)
    М       М (1)
    А       А (5)
    Ь       Ь (8)
    Ж       Ж (3)

Адказ: “Мужнасць”.

- Хто такія падпольшчыкі і партызаны? Іх роля ў барацьбе з фашыстамі?

Гульня “Прапушчаныя літары”.

- Устаўце ў словы прапушчаныя літары і запішыце іх асобна. З гэтых літар складзіце прозвішча героя Вялікай Айчыннай вайны, вядомага як дзядзька Косця.

Ука.. – (З)

Н..род - (А)

Камі..ар - (С)

..агер - (Л)

П..дзвіг - (О)

Кама..дзір - (Н)

Пер..мога - (А)

Прызы.. – (Ў)

Адказ: Заслонаў.

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока.

IV. Вывучэнне матэрыялу.

а) Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (стар. 113-116, 157)

Працаваць будзем па плане, напісанным на дошцы. Дапамагаць у тлумачэнні новай тэмы будуць нашы вучні, якія падрыхтавалі невялікія выступленні.

Першы пункт плана – трывожныя званы.

  1. Любоў да Бацькаўшчыны, чалавечая годнасць, нянавісць да захопнікаў заклікалі ісці ў бой супраць тых, хто жадаў пераўтварыць нашу зямлю ў лагер смерці за калючым дротам. У лагеры Трасцянец, што пад Мінскам, за 3 гады фашысты знішчылі 206 тысяч чалавек. Гэта значыць, кожныя 10 хвілін тут гінуў адзін чалавек.

Запіс у сшытку: Лагер Трасцянец (пад Мінскам) – за тры гады фашысты знішчылі 206000 чалавек.

Дадатковы матэрыял.

Да верасня 1941 г. уся Беларусь была падпарадкавана фашысцкім захопнікам. Быў устаноўлены новы парадак, яго сутнасць – заняволенне і вынішчэнне беларускага народу. У адпаведнасці з планам “Ост” трэба было знічтожыць і выселіць 75 % беларусаў. Захопнікі грабілі, рушылі і палілі гарады і вёскі, вывозілі ў Германію прамысловае абарудаванне, сыравіну, лес, жывёл. Былі разрабаваны і знішчаны навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Фашысты палілі людзей, травілі іх сабакамі, закапвалі жывымі ў зямлю, травілі ў “душагубках”.

Толькі ў Мінску і яго наваколлі было знішчана звыш 30 тысяч грамадзян. На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы зрабілі больш 200 лагероў смерці. Вось некаторыя з іх:

1) прыгарад Мінска – “Дразды” – звыш 10 тыс. чалавек;

2) Бабруйскі лагер – 22 тыс. чалавек ваеннапалонных;

3) Мінскі раён, вёска Трасцянец – 206 тыс. чалавек, кожныя 10 хвілін тут гінуў 1 чалавек.

 

- Фашысцкія захопнікі правялі больш за 100 карацельных аперацый, у час якіх былі знішчаны сотні вёсак, цэлыя раёны пераўтвараліся ў пусташ.

 

  1. На карце Беларусі вы знойдзіце сёння назваў многіх даваенных вёсак. Яны былі спалены фашысцкімі карнікамі ў час вайны разам з жыхарамі. Такая трагедыя адбылася ў вёсцы Хатынь у Лагойскім раёне.

Гэта здарылася ў сакавіку 1943 года. У вёску ўварваліся карнікі. Яны сагналі ўсіх жыхароў у хлеў, зачынілі дзверы і падпалілі. Крывавым полымем гарэлі людзі. Разам з людзьмі палалі і іх хаты. Фашысты загубілі 149 чалавек – дарослых, старых і дзяцей.

Дадатковы матэрыял.

22 сакавіка 1943 г. фашысты спалілі яе разам з жыхарамі – загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

***

26 домов, 26 печей,

26 дворов 26 звонарей –

Были-жили. На могиле.

Запіс у сшытку: 22 сакавіка 1943 г. фашысты спалілі вёску Хатынь разам з жыхарамі – загінулі

149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

- фізкультмінутка.

 

  1. Сёння на месцы Хатыні – помнік. Там, дзе былі хаты, свечкамі стаяць коміны. А ўверсе на іх - званы. Трывожна нагадваюць яны людзям аб жудаснай трагедыі тых 186 беларускіх вёсак, якія так і не аднавіліся пасля вайны. Не засталося жыхароў, якія маглі б паставіць новыя хаты, пасадзіць сады, вырасціць і навучыць дзяцей. За гады вайны было зруйнавана больш за 200 беларускіх гарадоў, спалена больш за 9 тысяч вёсак. Каля трох мільёнаў жыхароў Беларусі загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Калі ўшанаваць хвілінай маўчання кожнага, хто загінуў толькі ў нашай Беларусі, то мы маўчалі б 4 гады.

Запіс у сшытку: За гады вайны было зруйнавана больш за 200 беларускіх гарадоў, спалена больш за 9 тысяч вёсак. Каля трох мільёнаў жыхароў Беларусі загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

 

Дадатковы матэрыял.

У цэнтры комплексу знаходзіцца бронзавая скульптура Непакоранага Чалавека з мёртвым хлопчыкам на руках. Поўная гневу прамая постаць чалавека, сутаргава сціснутая ў кулак рука забітага дзіцяці служаць людзям напамінам пра зверствы фашыстаў.

Белымі мармуровымі плітамі выкладзена дарога, якая сімвалізуе апошні шлях жыхароў Хатыні. Яна клінам звужаецца і абрываецца каля дзвюх чорных мармуровых пліт. Менавіта тут пахаваны 149 зажыва спаленых жыхароў.

Скульптары і архітэктары — стваральнікі комплексу — захавалі былую планіроўку вёскі. Быццам пасыпаныя попелам, разыходзяцца вуліцы, выкладзеныя шэрымі плітамі. На месцы знішчаных хат — вянцы зрубаў з шэрых бетонных балак. У цэнтры кожнага вянца — абеліск са звонам, які ўдзень і ўначы нагадвае пра трагедыю. На абелісках — прозвішчы, імёны людзей, іх узрост. Гэтыя надпісы красамоўныя больш за любыя словы: ні старых, ні зусім маленькіх дзяцей не шкадавалі фашысты. Лёс Хатыні спасціг 186 вёсак Беларусі: карнікі спалілі іх разам з жыхарамі.

Ёсць у Хатыні Сцяна Памяці, на плітах якой змешчаны назвы 66 лагераў смерці. I кожны надпіс — гэта сотні тысяч жыццяў мірных людзей. Сярод іх і пліта пад нумарам 42 — лагер смерці для ваеннапалонных у Масюкоўшчыне. Яго афіцыйная назва — " Шталаг-352". Вось што расказвае былы вязень лагера Г. А. Воранаў: '

Рэжым лагера быў накіраваны на сістэматычнае вы-нішчэнне савецкіх ваеннапалонных. Памяшканні, у якіх мы былі размешчаны, уяўлялі два цёмныя паўразваленыя хлявы (немцы называлі іх баракі №21 і № 22). Уадтуліны зверху ўрываўся холад. Яны таксама служылі крыніцай дзённага святла. У хлявах не было ацяплення, падлога земляная, жудасны бруд, смурод і цемната. Холад скоўваў знясіленых і змучаных людзей.

Вада ў бараку зусім адсутнічала. Людзі збіралі змешаны з граззю снег і наталялі смагу.

Кармілі ваеннапалонных адзін раз у суткі. Рацыён складаўся з 100200 г хлеба, які змяшчаў 50 % драўня-ных апілак, 3/4 літра цёплай вады з прымессю бульбянога шалупіння, гнілой бульбы ці затхлай мукі. Гэта выклікала страўнікава-кішачныя захворванні, знясіленне, у рэшце рэшт, смерць. У той жа час ваеннапалонных прымушалі працаваць па 14 — 16 гадзін у суткі. Смяротнасць ад голаду, холаду, знясільваючай працы была вельмі высокая. На працягу трох гадоў існавання лагера, зліпеня 1941 годапа ліпень 1944 года, у ім было знішчана 80 000 савецкіх ваеннапалонных.

 

— У Жодзіна ў 1974 годзе ўстаноўлены помнік-манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, якая выпраўляе 5 сыноў на фронт. Паміж імі — сімвалічная дарога. У маці сум на твары. Суровыя, рашучыя твары ў сыноў. Яны ўзялі зброю ў рукі, каб абараніць ад ворага сваю Радзіму. У вобразе жанчыны як бы сінтэзуюцца пачуцці ўсіх тых, хто аддаў радзіме самае дарагое — сваіх дзяцей. Прысвечаны помнік Настассі Купрыянавай, у якой пяцёра сыноў загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яе малодшаму сыну, Пятру Купрыянаву, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У лістападзе 1944 года ў час бою на тэрыторыі Латвіі яфрэйтар Купрыянаў знішчыў гранатамі два кулямёты праціўніка, але агонь варожага дзота не даваў батальёну магчымасці авалодаць вышынёй. Баец Пётр Купрыянаў падпоўз да дзота, з якога страчыў кулямёт, і закрыў сваім целам яго амбразуру. Кулямёт замоўк, рота паднялася ў атаку і авалодала вышынёй. Яфрэйтару Купрыянаву было ў той час 18 гадоў.

- 23 чэрвеня 1944 г. пачалася грандыёзная аперацыя “Багратыён” за вызваленне нашага краю. Цяпер Чырвоная Армія пераўзыходзіла нямецкую па колькасці гармат, танкаў і самалётаў.

 

  1. Прачытайце 1 абзац на стар. 114.

- Калі быў вызвалены Мінск ад ворагаў?

Запіс у сшытку: 3 ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска.

- У гэты дзень цяпер адзначаюць:

* Дзень вызвалення Беларусі;

* Дзень незалежнасці РБ (Дзень Рэспублікі).

- Калі вызвалялі г. Мінск, вялікія сілы гітлераўцаў акружылі і знішчылі, многія былі ўзяты ў палон. На гэтым месцы пасля вайны ўзняўся Курган Славы – сімвал мужнасці савецкіх воінаў. Зямлю на гэты курган везлі людзі з усіх куткоў Беларусі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Конструктивные элементы крепей. | Прейскурант
Поделиться с друзьями:

mylektsii.su - Мои Лекции - 2015-2024 год. (0.011 сек.)Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав Пожаловаться на материал